ГУО "Средняя школа N53 г.Минска имени дважды Героя Советского Союза Л.И.Беды"
973 subscribers
41.8K photos
1.73K videos
12 files
8.65K links
Официальный канал
ГУО "Средняя школа N53 г.Минска"
Download Telegram
1⃣5⃣ лютага адзначаецца народнае свята Грамніцы, ці Стрэчанне.

📌 У праваслаўным календары гэта дзень шанавання памяці сустрэчы Ісуса Хрыста са святымі Сымонам і Ганнай.

Народныя традыцыі

🔹Грамніцы — перцы дзень сустрэчы зімы з летам.
🔹 У беларускім народным календары гэта свята ачышчэння з дапамогай агню.
🔹На Стрэчаннне ў храмах загараліся грамніцы.
🔹Гэта асаблівыя свечкі, полымя якіх здольна абараніць хату ад нячыстай сілы і пажару.
🔹Пасля асвячэння свечкі ў храме  гаспадар праводзіў абрад агністага крыжавання над усімі членамі сям’і і над жывёламі.
🔹Казалі: «Да Грамніц не скідай з рук рукавіц, а як прайшлі Грамніцы, то ўжо не патрэбны рукавіцы».

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжанымі 15 лютага кіруе няўступлівасць і каханне. Насіць ім варта САПФIР.

#народны_каляндар
1⃣6⃣ лютага адзначаецца народнае свята Пачынкі.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці святых Сімяона і Ганны.

Народныя традыцыі

🔹Назва свята паходзіць ад звычаю пачынаць падрыхтоўку і рамонт конскай збруі і вазоў.
🔹Звярталіся да святых Сімяона і Ганны з малітвай пра здароўе нованароджаных.
🔹Варылі асаблівую страву - мучную кашу, завараную кіпенем і распараную ў печы з тлушчам, алеем або салам.
🔹У ноч пасля Стрэчання ўціхамірвалі дамавіка.
🔹Яму пакідалі пасля вячэры гаршчочак кашы або любы іншы пачастунак.
🔹Калі гэтага не зрабіць, справы не будуць весціся, людзі і жывёлы будуць часта хварэць.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰У тых, хто нарадзіўся 16 лютага, усе ў руках спорыцца. Насіць ім варта САПФIР.

#народны_каляндар
1⃣7⃣ лютага адзначаецца  народнае свята Мікалай Сцюдзёны.

📌 У  праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці вялебнага Міколы Спавядальніка.

Народныя традыцыі

🔹У народзе  гэты дзень меў таксама і іншую назву - Ваўчыны сват.
🔹Лічылася, што ў гэты час самы разгар звярынага вяселля.
🔹 Імкнуліся не выходзіць з дому без асаблівай патрэбы, бо гэта было небяспечна.
🔹Надвор'е ў гэты дзень заўсёды вельмі марознае, адсюль і назва "Сцюдзёны" Мікола.
🔹Казалі: «Сцюдзёны дзень - зноў футра надзень».
🔹Паляваць у гэты дзень - да няшчасця.
🔹Нельга збірацца ў далёкую дарогу.
🔹Таксама на Міколу знахары лячылі хваробы падстраўнікавай залозы і страўніка.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Тым, хто нарадзіўся 17 лютага, спрыяе сам Мікалай Спавядальнік. Насіць ім варта ТУРМАЛIН.

#народны_каляндар
1⃣8⃣ лютага адзначаецца народнае свята Агаф'я Кароўніца.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці святой Агаф’і.

Народныя традыцыі

🔹Святая пакутніца Агаф'я лічылася ў народзе заступніцай хатняй жывёлы, у прыватнасці кароў.
🔹Каб каровы былі здаровыя, ім на рогі чаплялі лусты хлеба.
🔹Верылі, што ў гэты дзень па наваколлі блукае злы дух - каровіна смерць.
🔹Агаф'я лічылася таксама заступніцай ад пажару.
🔹У дзень яе памяці асвячалі хлеб, які захоўвалі ў хаце як надзейны сродак ад пажару.
🔹 У выпадку ўзгарання гэты хлеб трэба было кідаць у агонь.
🔹18 лютага было прынята памінаць продкаў, якія адышлі ў іншы свет.

Яшчэ больш чытайце тут.

📚 У народзе кажуць

🍰Людзі,  якія нарадзіліся 18 лютага, валодаюць асаблівым дарам разумець хатніх жывёл. Насіць ім варта ТУРМАЛIН.

#народны_каляндар
1⃣9⃣ лютага адзначаецца народнае свята Вакулы.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Вуколы.

Народныя традыцыі

🔹У народзе яго празвалі цялятнікам, бо ў гэты перыяд нараджаецца шмат цялят.
🔹Асаблівую ўвагу надавалі каровам, клапаціліся пра іх.
🔹 Хлеў абкурвалі чаборам, каб цяляты нараджаліся моцнымі, а малако было смачным.
🔹Калі карова ацялілася, перад ёй ставілі вядро з цёплай вадой, каб малако было цёплым.
🔹Нельга ў гэты дзень што-небудзь пазычаць - не на дабро.
🔹Нельга гладзіць па спіне нованароджанае цяля, інакш захварэе.
🔹Калі адзінокі чалавек у гэты дзень рупліва памоліцца, ён неўзабаве знойдзе сабе пару.
🔹Заўважалі: сон, убачаны з 18 на 19 лютага, спраўдзіцца праз 8 дзён.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 19 лютага разважлівыя і рацыянальныя. Насіць ім варта ГЕМАТЫТ.

#народны_каляндар
2⃣0⃣ лютага адзначаецца народнае свята Дзень Лукі.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Лукі, які лячыў хворых ад душэўных і цялесных пакут.

Народныя традыцыі

🔹У гэты дзень пяклі пірагі з лукам.
🔹Частку пірагоў раздавалі старцам.
🔹Лічылі, што гэта на шчасце.
🔹Некалькі пірагоў выстаўлялі за парог для памерлых.
🔹На Луку было прынята памінаць сваякоў, якія памерлі.
🔹Казалі: «Жывыя бацькі - шануй, памерлі - памінай".
🔹Ад пакупак адмаўляліся, бо карысці яны не прынясуць.
🔹На Луку рыхтавалі адвары і настоі, якія лічыліся  больш дзейснымі.
🔹Народныя лекары ў гэты дзень лячылі сардэчныя хваробы і прыпадкі.
🔹Прыкмячалі: чырвонае сонца на захадзе - лета будзе халодным і ветраным.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 20 лютага шчырыя, адкрытыя і рамантычныя асобы. Насіць ім варта александрыт або АМЕТЫСТ.

#народны_каляндар
2⃣1⃣ лютага адзначаецца народнае свята Захар.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці прарока Захара.

Народныя традыцыі

🔹21 лютага займаліся рамонтам і наладкай сельскагаспадарчых інструментаў.
🔹Асаблівая ўвага надавалася сярпам.
🔹 Іх аглядалі, чысцілі, тачылі і акраплялі вадохрышчанскай вадой.
🔹Каб быў добры ўраджай, ноччу трэба было паказаць серп маладзіку.
🔹Жанчыны маліліся пра добры ўраджай хлеба.
🔹Увечары праводзілі гулянні і вячоркі.
🔹Дзень  лічыўся спрыяльным для правядзення вяселля.
🔹Калі ў гэты дзень завастрыць нажы і нажніцы, гэта прынясе ўдачу і дабрабыт.
🔹Прыкмячалі: на Захара маразы - вясна будзе цёплай, а лета - сухім і гарачым.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 21 лютага валодаюць добрай інтуіцыяй і могуць прадказваць будучыню. Насіць ім варта ГРАНАТ.

#народны_каляндар
2⃣2⃣ лютага адзначаецца народнае свята Панкратаў дзень.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці вялебнага Панкрація Пячэрскага і пакутніка Нікіфара.

Народныя традыцыі

🔹На Панкратаў дзень заўсёды прымаліся за пляценне лапцей.
🔹Наводзілі парадак у гаспадарцы.
🔹Аглядалі стан насення.
🔹Заўважалі: выставіць 22 лютага насенне на холад, а затым аднесці ў цёплае месца - будуць добрыя ўсходы.
🔹Верылі: у гэты дзень пачаць лячэнне - яно дапаможа пазбавіцца ад хваробы.
🔹Лічылі, што чым халаднейшы тыдзень, які пачынаецца з гэтага дня, тым цяплей будзе ў сакавіку.
🔹Сны ў ноч на 22 лютага лічылі прарочымі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Людзі,  якія нарадзіліся 22 лютага, вельмі працавітыя. Насіць ім варта АЛМАЗ.

#народны_каляндар
2⃣2⃣ лютага адзначаецца народнае свята Панкратаў дзень.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці вялебнага Панкрація Пячэрскага і пакутніка Нікіфара.

Народныя традыцыі

🔹На Панкратаў дзень заўсёды прымаліся за пляценне лапцей.
🔹Наводзілі парадак у гаспадарцы.
🔹Аглядалі стан насення.
🔹Заўважалі: выставіць 22 лютага насенне на холад, а затым аднесці ў цёплае месца - будуць добрыя ўсходы.
🔹Верылі: у гэты дзень пачаць лячэнне - яно дапаможа пазбавіцца ад хваробы.
🔹Лічылі, што чым халаднейшы тыдзень, які пачынаецца з гэтага дня, тым цяплей будзе ў сакавіку.
🔹Сны ў ноч на 22 лютага лічылі прарочымі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Людзі,  якія нарадзіліся 22 лютага, вельмі працавітыя. Насіць ім варта АЛМАЗ.

#народны_каляндар
2⃣3⃣ лютага адзначаецца народнае свята Прохар Веснавей, ці Харлампій.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Прохара і  вялікапакутніка Харлампія. 

Народныя традыцыі

🔹Веснавеем Прохара празвалі за тое, што ў гэты дзень пачынаўся паварот на вясну.
🔹 Харлампій лічыўся захавальнікам ад раптоўнай, без пакаяння, смерці.
🔹У гэты дзень яму трэба было маліцца пра збавенне ад такой бяды.
🔹Таксама да Харлампія звярталіся  з малітвай і прасілі пазбаўлення ад голаду і паляпшэння фінансавага становішча.
🔹На Прохара сваволяць духі лясоў і вадаёмаў.
🔹Узрастае магчымасць заблудзіцца ў лесе, зваліцца ў ваду ці проста ўпасці.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Людзі, якія нарадзіліся 23 лютага, змагары за праўду. Насіць ім варта ТУРМАЛIН.

#народны_каляндар