ГУО "Средняя школа N53 г.Минска имени дважды Героя Советского Союза Л.И.Беды"
881 subscribers
39.1K photos
1.6K videos
12 files
8.33K links
Официальный канал
ГУО "Средняя школа N53 г.Минска"
Download Telegram
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Масленічны тыдзень.

Як і ўсе славянскія народы, беларусы шырока адзначалі Масленіцу, хаця свята магло мець іншыя назвы і характарызавалася мясцовымі звычаямі.

У народзе Масленіца заўсёды лічылася вясёлай парой – людзі ладзілі гулянні, танцавалі, спявалі песні, пяклі блінцы і хадзілі адзін да аднаго ў госці.

Абавязковымі атрыбутамі на Масленіцу былі катанні на конях, арэлях і са снежных горак. Увесь тыдзень працягваліся святочныя застоллі з блінамі, асабліва з чацвярга, калі пачыналася "шырокая" Масленіца. Да нашых дзён дайшлі такія беларускія масленічныя забавы, як "разуванне маладой", "падушкі трэсці" і "перацягванне калоды".

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Вербніцу.

«Не я б’ю – вярба б’е, за тыдзень – Вялікдзень, будзь здароў, як вада, а расці, як вярба! Будзь здароў на ўвесь год!» І так хочацца верыць, што гэта сапраўды дапаможа. Вербніца прыйшла!

Вярбу, прынесеную з царквы на Вербніцу, не толькі захоўвалі ў жытле, але і ўтыкалі ў сцены хлявоў ды іншых гаспадарчых пабудоў. Бо лічылася, што вярба ахоўвае і ад благога вока, і ад маланкі ды пажараў.

Давялося пачуць і такое. Калі чалавек дужа ўжо баіцца грымотаў, трэба з’есці пупышку вярбы. Саму ж яе варта выставіць падчас навальніцы на акно. Казалі нават, што калі асвечаную галінку вярбы кінуць у агонь, ён патухне…

Вербную нядзелю не раілі працаваць, займацца вышываннем, вязаннем і г.д. Традыцыйна забаранялася сварыцца, высвятляць адносіны. Дзень павінен быць урачыстым і святочным, напоўненым дабрынёй.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам, пра што гавораць велікодныя традыцыі беларусаў.

Велікодны перыяд доўжыцца доўга. Вернікі павінны выконваць Вялікі пост і такім чынам рыхтавацца да свята. Самы строгі перыяд - у апошні тыдзень. А да Чыстага чацвярга трэба навесці парадак у хаце, пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў.

Гаворачы аб велікодных традыцыях, немагчыма абысці ўвагай валачобны абрад. Дарэчы, многія даследчыкі лічаць яго характэрным толькі для беларускага народа. Арэал валачобніцтва на розных картах супадае з беларускай этнічнай тэрыторыяй, распаўсюджана гэтая з'ява таксама на Беласточчыне ў Польшчы, у Бранскай вобласці Расіі. У паўночнай і ўсходняй Беларусі на Вялікдзень і сёння валачобнікі, пераважна мужчыны, ходзяць па дварах, усхваляюць гаспадароў песнямі, збіраюць пачастункі.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам, пра беларускія народныя традыцыі выхавання.

Сем'і, як правіла, былі шматпакаленнымі. У перыяд феадалізму (ХIV-1-я пал. XIX ст.) асноўнымі формамі сям'і беларусаў былі малыя (бацькі і дзеці) і вялікія сем'і. Вялікія сем'і складаліся з некалькіх малых. Такія сем'і сустракаліся і ў ХХ ст.

Выхаванне ў беларускіх сем'ях адрознівалася строгасцю і патрабавальнасцю да дзяцей. Большасць прытрымлівалася думкі, што дзяцей нельга «распускаць», «патакаць ім». "З пестуна нічога не выйдзеш"» "Малому не панукай, а што трэба дай".

Характэрнай была роўная любоў да ўсіх дзяцей. Беларускі народ лічыць:»Катарага пальца не ўраж, то скурны баліць".

У беларускага народа асуджаецца няўдзячнасць дзяцей сваім бацькам. "Датуль матка міла, пакуль ножкі мыла" "няхай таму дзіцятку мову адваліцца, калі на людзях бацьку бясславіць".

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам, пра першага касманаўта суверэннай Беларусі.

На шляху да мары, Марына Вітальеўна захаплялася і зусім зямнымі хобі, напрыклад, з задавальненнем вырошчвала гародніну на сваім агародзе.

Але калі Марына Васілеўская прайшла адбор праекту "Беларуская жанчына ў космасе", напэўна, усе думкі і мары дзяўчыны заняў космас. Спачатку Васілеўскую заўважылі сярод 3000 прэтэндэнтак адбору, а потым яна аказалася ў шасцёрцы асноўных кандыдатаў.

Аднак шлях у космас не такі ўжо і лёгкі. Акрамя стараннага адбору па здароўі, касманаўтаў правяраюць на валоданне пэўнымі ведамі і ўменнямі, шмат чаму вучаць падчас перадпалётнай падрыхтоўкі. Напрыклад, зімой экіпаж праходзіў выпрабаванні па дзеяннях у выпадку няштатнай пасадкі ў лясіста-багністай мясцовасці.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра беларускі фестываль "Вытокі".

Фестывальны рух з'яўляецца на дадзены момант з'яўляецца самым актуальным і модным напрамкам у свеце, ён становіцца часткай жыцця не толькі мегаполісаў, але і малых гарадоў.

Культурна-спартыўны фестываль "Вытокі" праходзіў у розных гарадах Беларусі і стаў заўважнай падзеяй у жыцці рэгіёнаў. Фестываль аб'ядноўвае людзей розных інтарэсаў і ўзростаў; садзейнічае прасоўванню рэгіянальных і нацыянальных брэндаў, а таксама дасягненняў у спорце, навуцы і мастацтве.

На "Вытоках" кожны жадаючы можа пазнаёміцца ​​з гістарычнай спадчынай, дасягненнямі і брэндамі рэгіёну, карцінамі вядомых беларускіх майстроў, паспрабаваць сябе ў розных відах спорту ў "Алімпійскім квеце" днём, а ўвечары адпачыць на канцэрце з удзелам вядомых артыстаў і на дыскатэцы пад кампазіцыі лепшых дыджэяў.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Вербную Нядзелю.

У народзе гэтае свята называюць Вербнай нядзеляй. Вернікі ідуць у храмы з галінкамі і цэлымі букетамі вярбы. Святар асвячае вярбы ў суботу, на ўсяночным чуванні, і ў нядзелю, пасля Боскай Літургіі

Што есцi у Вербную нядзелю?
Уваход Гасподні ў Іерусалім-адно з двух святаў у перыяд Вялікага посту, калі да поснага стала дазваляецца дадаваць рыбу.

Што можна рабіць 28 красавіка 2024 года?
Пакладзена ісці ў храм на набажэнства з Вярбой.
У гэты дзень можна пачаставацца рыбай і выпіць крыху віна.
У гэты дзень трэба памяняць пасцельную бялізну.

Што нельга рабіць 28 красавіка 2024 года?
Трэба не забываць, што пост працягваецца, і захоўваць адпаведны душэўны настрой.
Нельга даваць грошы ў доўг.
Нельга цяжка фізічна працаваць.
Нельга ні з кім дзяліцца таямніцамі.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра старадаўні абрад "Стрэлка".

Гэты вясновы абрад унесены ў спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі. У Бездзежы яго праводзяць у першы дзень праваслаўнага Вялікадня.

Абрад праводзяць днём. Пасля заканчэння службы (на мясцовым дыялекце - "нешпор") у царкве Святой Тройцы вяскоўцы і госці збіраюцца на плошчы каля храма. "Стрэлка" выглядае як трохкутны карагод.

Першымі дзейства пачынаюць дзяўчынкі (іх называюць "зярняткамі"), якія невялікімі групкамі выстройваюцца на трох краях карагода. Потым да іх далучаюцца жанчыны розных узростаў. Узяўшыся за рукі, яны спяваюць старадаўнюю песню"Ой, Ляці, ляці, Стрэлка".

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Мінскае мора.

Даўным-даўно, у 1956 годзе, за 10 кіламетраў ад беларускай сталіцы, у забалочанай пойме ракі Свіслач пабудавалі плаціну. Таму што рэчка гэтая бегла ў Мінск, і час ад часу затаплівала сталіцу. Так утварылася вадасховішча, якое назвалі Заслаўскім – па суседстве размешчаны старадаўні горад Заслаўе.

Разам з абаронай ад паводак мінчане атрымалі цудоўнае месца адпачынку, адразу яго палюбілі і празвалі Мінскім морам. За паўстагоддзя берагі Мінскага мора абраслі санаторыямі, дзіцячымі лагерамі і комплексамі адпачынку, а вёскі з выхадам да вялікай вады сталі своеасаблівымі курортнымі зонамі.

Вядома, вада ў Мінскім моры не салёная, шум прыбою не заглушае шум ветру, а сонца садзіцца не ў ваду, а за лес. Але крыкі чаек самыя сапраўдныя, ветразнікі маляўнічыя, а вецер вельмі нават брыз. Ёсць пясок на пляжы і камяні ля вады. І лаўкі, і альтанкі, і спартыўныя пляцоўкі – усё, што трэба чалавеку для адпачынку.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра лен.

Лён, ці «паўночны шоўк» (так называюць беларускі лён) — валакназмяшчальная культура, рэсурсы якой узнаўляюцца штогод. Яго значэнне з кожным годам павялічваецца з ростам выкарыстання натуральных валокнаў у розных абласцях.

На беларускай зямлі лён вырошчваўся са старажытных часоў. З валакна ткалі палатно і шылі адзенне, стваралі выдатныя прадметы побыту, майстравалі цацкі для дзяцей. Блакітныя кветкі лёну ўпрыгожваюць сучасны герб Беларусі, з'яўляюцца сімвалам пераўтваральнай работы, а таксама сімвалам дабра і дастатку. Аб лёне спявалі, яму прысвячалі вершы, складалі прыказкі і прымаўкі.

Янка Купала апісаў прыгажосць лёну так: «Ой, лянок, лянок мой чысты, валакністы, залацісты!»

#советский_район #расцем_беларусамі