ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
🌐21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO 17 лістапада 1999 года.
📜Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай 🤍. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з блізкімі👨👩👧👦, сябрамі👭, знаёмымі🧍.
❗️Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.
🏢У нашай школе ў гэты дзень святочна пачынаецца ТЫДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ.
З самай раніцы паўсюль 🎼гучаць беларускія песні, дзеці цікавяцца інфармацыяй, змешчанай на стэндах📝: “Гавары са мной па-беларуску” і “Я - беларус, мая родная мова - беларуская”. Ім цікава даведацца пра беларускія назвы кветак🌸, ягад🍓, прадметаў народнага побыту🧺.
#мовародная_мовамодная
#дзеньроднаймовы
#беларускаямова
#тыдзеньбеларускаймовыілітаратуры