ГУО "Средняя школа N53 г.Минска имени дважды Героя Советского Союза Л.И.Беды"
972 subscribers
41.8K photos
1.73K videos
12 files
8.65K links
Официальный канал
ГУО "Средняя школа N53 г.Минска"
Download Telegram
🗓 Дзень 2.

Сёння для вучняў 5В і 5Д класаў прайшоў конкурс “Эрудыт-пяцёрачка”.
Пяцікласнікам трэба было рашыць шмат складаных 🧠 і цікавых 🎁 заданняў. Але іх гэта не спужала.😱 Яны з задавальненнем выканалі ўсё, бо ведалі, што ў канцы іх чакая лепшая ўзнагарода 🏆- новыя веды і 1️⃣0️⃣ .
#СШ53 #Минск #Беларусь #тыдзень_беларускай_мовы
🗓 Дзень 4.

📖 Народ пранясе цябе, родная мова,
Святлом незгасальным у сэрцы сваім. (М. Танк)

Беларуская зямля славіцца пісьменнікамі🖋, якія пранеслі беларускае слова, нягледзячы на розныя перашкоды, захавалі гэтае слова для нас, для будучых пакаленняў.

Ушанаваць памяць пісьменнікаў, якія бераглі роднае слова - наш абавязак. І вучні 7В класа гэта добра разумеюць. Таму яны падрыхтавалі насценгазеты пра трох пісьменнікаў-юбіляраў👨‍🏫: І.Мележа (1️⃣0️⃣0️⃣ год з дня нараджэння), І.Шамякіна (1️⃣0️⃣0️⃣ год з дня нараджэння) і К.Крапіву (1️⃣2️⃣5️⃣ год з дня нараджэння).

Падчас працы над газетамі 📜вучні і самі шмат чаго даведаліся пра пісьменнікаў: пра іх сям’ю, творчасць, лёс.

📚Галоўная мэта гэтай працы: падзяліцца набытымі ведамі і з іншымі вучнямі школы. Таму гэтыя насценгазеты будуць вісець у калідорах школы, і ўсе жадаючыя змогуць пазнаёміцца бліжэй з жыццём і творчасцю майстраў беларускага слова.
#СШ53 #Минск #Беларусь #образование #тыдзень_беларускай_мовы
🗓 Дзень 5.

Вучні 9А і 11Б класаў наведалі літаратурную гасцёўню ў 🏛Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы "Іван Мележ - абраннік Палесся."

Вучням цікава было пачуць успаміны пра жыццё і творчасць знакамітага пісьменніка , акунуцца ў маляўнічыя краявіды Палесся 🏞, радзімы Івана Мележа, адчуць незвычайнасць і мнагаграннасць таленту пісьменніка Івана Мележа 📖📝.
#СШ53 #Минск #Беларусь #тыдзень_беларускай_мовы