ГУО«Средняя школа 34 г. Минска»
799 subscribers
19.7K photos
652 videos
5 files
4.26K links
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔥ПОМНИМ. ХРАНИМ. ПРИУМНОЖАЕМ🇧🇾

Народны музей “Наша скарбонка”

➡️Назва музея “Наша скарбонка” была выбрана невыпадкова. Беларусы «скарбонкай» называюць капілку для захавання каштоўных рэчаў, а для нас кожны экспанат мае вялікую каштоўнасць, бо гэта вобраз-сімвал быта нашых продкаў, гісторыі і  культуры нашай радзімы.

➡️Музей мае эмблему, якую стварыла народны майстар па выцінанцы Валянціна Слюнчанка.

➡️Дэвіз музея - радкі з верша Янкі Купалы “Спадчына”:
… Ад прадзедаў спакон вякоў
Нам засталася спадчына…


➡️ Памяшканне музея падзяляецца на дзве экспазіцыі - "Матчына хатка" і "Куток гарадской кватэры 40-60-х гадоў ХХ стагоддзя"

Наш музей - гэта:

📌візітная картка школы;

📌выдатная аснова для вывучэння і захавання гістарычных і культурных каштоўнасцей малой радзімы;

📌жывы арганізм, дзе выхаваўчае ўздзеянне пачынаецца з першых крокаў.

Тры экспанаты, якімі мы ганарымся:

🔵кераміка з чорнай гліны, выкананая рукамі народнага майстра з Пружан А.Такарэўскага.

🔵вярэнька 1930 года, выкананая рукамі Ф.В.Казлова, які загінуў у бітве на р.Проня.

🔵мандаліна італьянскай працы 1911 года, якая належыла сям'і патомных лекараў і была перададзена музею пераемнікамі мінскага лекара-фтызіятра Г.М.Белых.

"Эксклюзiў" ад музея:
Музей носіць званне "Народны", якое атрымаў у 2018 годзе і пацвердзіў у 2023 годзе.

Запісацца на экскурсію вы можаце па тэлефоне:
☎️399-22-91 (прыёмная)

☎️ +375 (29) 324-69-58
(Гаража Ірына Андрэеўна)
 
Запрашаем наведаць наш музей!

#советскийрайон
#средняяшкола_178 
#музей
#помнимхранимприумножаем
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM