ПАЭТЫЧНАЯ СТАРОНКА
🍃🍃🍃🍃🍃🍃🍃🍃🍃🍃
"Хiба на вечар той можна забыцца?
…Сонца за борам жар-птушкай садзiцца,
Штосьцi спявае пяшчотнае бор,
Пахне чабор,
Пахне чабор…
Лёгкiя крокi на вузкай сцяжынцы.
Дзеўчына ў белай iскрыстай хусцiнцы,
Быццам абсыпана промнямi зор.
Пахне чабор,
Пахне чабор…
Выйсцi б насустрач,стаць i прызнацца.
Вось яно — блiзкае,яснае шчасце,
Клiкнуць хацелася — голас замёр.
Пахне чабор,
Пахне чабор…
Год адзiнаццаць,а можа, дванаццаць
Сэрца балiць,што не здолеў спаткацца,
Сэрца нязменна хвалюе дакор.
Пахне чабор,
Пахне чабор…
Час той схаваўся за дальняй гарою,
Здасца хвiлiнай — яна прада мною…
Выйду.Гукаю.
Маўклiвы прастор.
Пахне чабор,
Пахне чабор…"
ПЯТРУСЬ БРОЎКА
Верш ад імянінніка: у Пятруся Броўкі прыгожая дата,119...
Ужо век прайшоў, як ён сам быў маладым, а быццам бы сучаснік наш сказаў - пра каханне,пра рамантыку вечароў і пах зёлкаў, што кружыць галаву...
Маладосць - гэта ж не пра ўзрост...
#сярэдняя_школа_34
#паэтычная_старонка

На Купалле на святое
Рві, матуля, зелле тое,
Што ў нас папараць завецца!
І шчаслівым быць здаецца!
Як нарвеш яго даволі
Ў цёмным лесе, ў чыстым полі,—
Палажы за абразамі,
Пасвянці сваймі слязамі...
Двойчы, тройчы — а крапліста —
Злі слязою брыльянцістай
І чакай з яго прыплоду
Ад усходу да заходу...
Як узыдуць з зелля кветкі,—
Будуць шчасце меці дзеткі,
Будзеш, маці, меці ў хаце
Долю, згоду і багацце!..
ЯНКА КУПАЛА
🍃142 гады таму ў вёсцы Вязынка, што на Міншчыне, нарадзіўся Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Наш беларускі класік, паэт. Ён узяў сабе каларытны псеўданім у гонар купальскай ночкі, у якую з'явіўся на свет. А цяпер без гэтага імя - Янка Купала - мы не ўяўляем беларускай літаратуры... ўсёй Беларусі ! Янка Купала - наш геній, наш сцяг, наша душа !
🍃Перачытаем яго мудрыя і прыгожыя творы !