ГУО«Средняя школа 34 г. Минска»
839 subscribers
21K photos
709 videos
5 files
4.47K links
Download Telegram
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы пагаворым пра мiфaлoгiю.

Нaшa мiфaлoгiя з’яўляeццa aднoй з caмыx cтapaжытныx вa ўciм iндaeўpaпeйcкiм cвeцe🌏:

🔹яна вядзe нac y дaлёкi i нecпaзнaны дaxpыcцiянcкi cвeт,
🔹yвoдзiць y жыццё нaшыx пpoдкaў,
🔹пaкaзвae, чaгo мы бaялicя i чaмy paдaвaлicя.

Беларуская міфалогія захавалася ў традыцыйнай народнай культуры і знайшла сваё адлюстраванне ў фальклоры.

Элементы міфалогіі прысутнічаюць у казках📚,
замовах, купальскіх, вясельных песнях🎶.


Напрыклад, чарадзейныя казкі ўтрымліваюць характарыстыку міфічных персанажаў, каляндарна-абрадавая паэзія адлюстроўвае міфічны змест абрадаў, да якіх яна адносіцца, а замовы даюць магічныя словы-формулы. Міфы, нават самыя фантастычныя, дапамагаюць асэнсаваць гісторыю беларускай🇧🇾 народнай культуры.

📎Прымацоўваем спасылку.

📌Цікава: значнае месца ў міфалогіі беларусаў адведзена міфам пра чараўнікоў🧙‍♂️ —  людзей, якія маглі паспрачацца з духамі або прымусіць іх выконваць волю чалавека.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Каляду (Свята): Гісторыю i Традыцыі.

Большасць людзей у наш час лічаць, што Божае Нараджэнне і Каляда непарыўна звязаныя паміж сабой. На самай справе яшчэ з язычніцкіх часоў, калі не было нават прынята хрысціянства на Русі, а людзі верылі ў розных багоў, ужо існавала такая традыцыя, як Каляда. Свята гэты быў прысвечаны нябеснаму богу Дажбогу.

Старажытныя людзі верылі, што пасля зімовага сонцастаяння прачынаецца бог неба, і працягласць дня пачынае павялічвацца, а ночы - змяншацца. Нашы продкі былі ўдзячныя Дажбогу і пачыналі яго хваліць з дапамогай абрадавых песень - калядак.

Асноўнае прызначэнне Каляды - гэта правядзенне абрадаў, прысвечаных Калядная куцця. Каляда - свята, які быў самым вялікім і галоўным у зімовы час з часоў язычнікаў, гэтаксама як і зараз Божае Нараджэнне для ўсіх хрысціянаў.

#советский_район #расцем_беларусамі
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам пра Вербніцу.

«Не я б’ю – вярба б’е, за тыдзень – Вялікдзень, будзь здароў, як вада, а расці, як вярба! Будзь здароў на ўвесь год!» І так хочацца верыць, што гэта сапраўды дапаможа. Вербніца прыйшла!

Вярбу, прынесеную з царквы на Вербніцу, не толькі захоўвалі ў жытле, але і ўтыкалі ў сцены хлявоў ды іншых гаспадарчых пабудоў. Бо лічылася, што вярба ахоўвае і ад благога вока, і ад маланкі ды пажараў.

Давялося пачуць і такое. Калі чалавек дужа ўжо баіцца грымотаў, трэба з’есці пупышку вярбы. Саму ж яе варта выставіць падчас навальніцы на акно. Казалі нават, што калі асвечаную галінку вярбы кінуць у агонь, ён патухне…

Вербную нядзелю не раілі працаваць, займацца вышываннем, вязаннем і г.д. Традыцыйна забаранялася сварыцца, высвятляць адносіны. Дзень павінен быць урачыстым і святочным, напоўненым дабрынёй.

#советский_район #расцем_беларусамі