Forwarded from Образование.Советский.Минск
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝
🗞Савецкі раён-адзін з
самых старых раёнаў Мінска. Яго гісторыя складае значную частку канцэпцыі гісторыі горада🏘
У гісторыі раёна вызначыліся чатыры гістарычныя зоны- Камароўка, Залатая горка, Старажоўка, Пярэспа.
🏙Камароўка-раён у межах вуліц В. Харужай, Кульман, Куйбышава, Я.Коласа, плошчы Якуба Коласа. Назва пайшла ад вёскі, якая знаходзілася на гэтай тэрыторыі.
🏙Залатая горка, сапраўды легендарнае месца, размешчана на вуліцах Смалячкова, Чырвоназорная, Залатая горка.
🔎Як тэрытарыяльна выглядалі межы гэтых раёнаў, вы можаце ўбачыць, пазнаёміўшыся з картай Мінска 1903 года🗺⬆️⬆️⬆️
👆Гэта сапраўды цікава!
#советскийрайон
#юбилейрайона

🏙Старажоўка-"зямля пад залатымі купаламі". Раён сучасных вуліц Кісялёва, Старавіленскай, Старажоўскай, Старавіленскага тракта, Чарвякова, Крапоткіна, частка Даўмана, Багдановіча і праспекта Машэрава.
🏙Пярэспа, назва якой пайшла ад ракі Пярэспы, прытока Свіслачы, яе вусце знаходзілася каля скрыжавання сучасных вуліц Л. Карастаянавай і Кульман.
🔎Як тэрытарыяльна выглядалі межы гэтых раёнаў, вы можаце ўбачыць, пазнаёміўшыся з картай Мінска 1903 года🗺⬆️⬆️⬆️
👆Гэта сапраўды цікава!
#советскийрайон
#юбилейрайона
Forwarded from Образование.Советский.Минск
🇧🇾САВЕЦКАМУ РАЁНУ-85!🔝
📸Адна з чатырох гістарычных зон- Камароўка⬆️⬆️⬆️
❓А ці ВЕДАЕЦЕ вы адкуль пайшла НАЗВА “КАМАРОЎКА”?
🖍Пра паходжанне назвы "Камароўка" існуе некалькі версій:
💠Назва “Камароўка”паходзіць ад прозвішча (мянушкі) юродзівага Федзькі Камара, які жыў у наваколлях Мікольскай царквы і пра якога складзена шмат легенд.
💠Назва "Камароўка" звязана з вялікай колькасцю камароў🦟, якія насялялі гэтыя балоцістыя мясціны. Першапачаткова Камароўкай называлі вёску ў нізіне, а пазней усю мясцовасць. 🏘
💠Трэці варыянт назвы прапанаваў беларускі гісторык і археолаг Пётр Русаў. Па яго версіі: самы стары дакумент, у якім узгадваецца Камораўскае балота, датаваны 1️⃣5️⃣5️⃣2️⃣ годам. Пры гэтым націск у слове “камораўскае” быў на другі склад з “о”. Можна меркаваць, што на Камораўскім балоце мог быць будынак, які мясцовыя жыхары называлі “камора”.
❓Якая з версій падабаецца больш, вырашаць ВАМ😉♥️

❗️З "Камароўкай" звязана шмат цікавых гістарычных фактаў.
🖋На Камароўскім полі (палігоне), якое знаходзілася прыблізна на месцы сучаснага рынку, 2️⃣4️⃣ і 2️⃣5️⃣мая 1️⃣9️⃣1️⃣1️⃣ г. здзяйсняў палёты на аэраплане "Фарман IV" знакаміты расійскі авіятар 🛩 Сяргей Ісаевіч Утачкін (1876-1915/16 гг.)-адзін з першых расійскіх лётчыкаў.
‼️Гэта была значная падзея для горада!
🖋Паглядзець на гэты цуд сабраўся ўвесь горад. Людзі беглі на палігон як на пажар. Набілася шмат народу. Дзякуючы салдатам, авіятар і аэраплан уцалелі.
🎬Палёт быў зняты ўласнай камерай кінатэатра "Гігант". Ёсць меркаванне, што гэтая падзея паклала пачатак беларускаму кінематографу.
❗️Аэраплан Утачкін зрабіў сам. У Францыі купіў авіяматор магутнасцю 63 л.с. У аэраплане не было кабіны, крылы былі абцягнуты тканінай, быў адкрыты матор і драцяная сістэма кіравання.
І на гэтым прыстасаванні лятаў чалавек! ✈️
❗️Палёт сціплага аэраплана Утачкіна над нашай Камароўкай назаўжды застанецца першым 💯

💠Да гістарычнай брамы сёння вядзе водар соладу. 🌾 Перакрыжаванне сучасных вуліц Кісялёва і Багдановіча, былых Старажоўскай і Аляксандраўскай - тут пачыналася прадмесце. Гараджане ведаюць гэтае месца па вядомым яшчэ з 1️⃣8️⃣9️⃣4️⃣года бровары графа Чапскага “Багемія” (цяпер завод “Аліварыя”). Адзін з нямногіх будынкаў дарэвалюцыйнага Мінска і захаваных аб'ектаў на Старажоўцы. У эклектычным цагляным будынку праз дарогу некалі жыў галоўны півавар горада. Нават падчас Вялікай Айчыннай вайны завод працаваў. 🏭
Значная частка Старажоўкі ў 1969 годзе адышла пад Цэнтральны раён са сваёй гісторыяй і помнікамі архітэктуры.
💡Славіцца скрыжаванне і цікавай гісторыяй. Па версіі Мікалая Чырскага, у 1826 годзе на Старажоўскай заставе быў затрыманы вядомы дзекабрыст, аднакурснік А.С. Пушкіна, Вільгельм Кюхельбекер пры спробе ўцячы пасля паўстання дзекабрыстаў.
⁉️Цікавыя факты?! Сапраўды?😉
#советскийрайон
#юбилейрайона
Значная частка Старажоўкі ў 1969 годзе адышла пад Цэнтральны раён са сваёй гісторыяй і помнікамі архітэктуры.
💡Славіцца скрыжаванне і цікавай гісторыяй. Па версіі Мікалая Чырскага, у 1826 годзе на Старажоўскай заставе быў затрыманы вядомы дзекабрыст, аднакурснік А.С. Пушкіна, Вільгельм Кюхельбекер пры спробе ўцячы пасля паўстання дзекабрыстаў.
⁉️Цікавыя факты?! Сапраўды?😉
#советскийрайон
#юбилейрайона
Forwarded from Образование.Советский.Минск
🗞Паводле трэцяй легенды, пасля ліквідацыі эпідэміі халеры адзін урач (па іншай версіі святар), выйшаўшы з капліцы, якая была пабудавана на ўзгорку, паслаў на зямлі свой плашч і кінуў на яго некалькі залатых манет 💰, заклікаючы гараджан таксама зрабіць ахвяраванні на будаўніцтва касцёла . І пасыпаліся медныя, сярэбраныя і залатыя манеты, з якіх утварылася сапраўдная горка ⛰. Ёсць верагоднасць, што гаворка ідзе пра касцёл Святога Роха - невялікага будынака стылю неаготыкі, пабудаванага ў 1861- 1864 гг. у гонар святога-заступніка ад чумы і халеры.
⁉️А якая легенда найбольш спадабалася ВАМ?☺️
#советскийрайон
#юбилейрайона
⁉️А якая легенда найбольш спадабалася ВАМ?☺️
#советскийрайон
#юбилейрайона
Forwarded from Образование.Советский.Минск
🔷 Наступны будынак - гэта Беларуская дзяржаўная філармонія, якая пачынала свой шлях у 3⃣0⃣-я гады ХХ стагоддзя, спачатку не маючы нават свайго памяшкання.
🎶 Першы пасляваенны канцэртны сезон адкрыўся 21 верасня 1946 гада.
Урачыстае адкрыццё канцэртнай залы сучаснай філармоніі на 9⃣3⃣0⃣ месцаў адбылося ў красавіку 1963 года.
🎹 Крыху пазней прагучаў першы арганны канцэрт, які адкрыў новую старонку ў гісторыі арганнага выканальніцтва ў Беларусі.
🔷 Адна са старэйшых вышэйшых навучальных устаноў Беларусі, універсітэт фізкультуры, быў заснаваны ў 1⃣9⃣3⃣7⃣ годзе і першапачаткова называўся інстытут фізічнай культуры. 🏗У 1936-1939 гг. па праекце архітэктара А. Воінава на скрыжаванні Пушкінскай вуліцы і Лагойскага тракта (цяпер плошча Якуба Коласа) быў пабудаваны будынак, які доўгі час заставаўся адзінай шматпавярхоўкай 🏢 сярод драўлянай забудовы Камароўкі. Сёння ў ім размешчаны аздараўленчы цэнтр "Алімп", у адным з карпусоў якога дзейнічае плавальны басейн. А на чацвёртым паверсе ў 2⃣0⃣0⃣6⃣ годзе быў адкрыты 🏛 Музей фізічнай культуры і спорту. Яго экспазіцыя знаёміць са шматлікімі дасягненнямі беларускіх спартсменаў🥇🏆.
❓Цікавыя факты, сапраўды?😉

❓А ці ведаеце ВЫ, як выглядала плошча Якуба Коласа раней, напрыклад, у 60-я гады XX стогоддзя? 🤔
🔷 Сваю назву плошча Якуба Коласа набыла ў 1956 годзе пасля смерці вялікага беларускага песняра. Да гэтага яна насіла назву Камароўскай.
🔷Амаль 1️⃣0️⃣ гадоў (з 1962 па 1972) плошчу Якуба Коласа ўпрыгожвала кампазіцыя "Мірны атам", прысвечаная дасягненням савецкай навукі🔬👨🔬
⚡️⚡️Ужо ў той час нашы вучоныя бачылі вялікую будучыню за атамнай энергіяй!⚡️⚡️
🔷"Мірны атам" знік падчас рэканструкцыі плошчы, калі ў 1️⃣9️⃣7️⃣2️⃣ г. да 9️⃣0️⃣-годдзя Якуба Коласа там устанавілі скульптурную кампазіцыю, прысвечаную пісьменніку і героям яго твораў 📚🖌.
👀Сёння новую скульптуру "Мірны атам" можна ўбачыць ля будынка Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь.
❓Цікавы факт, праўда?😉

⛪️ Самая старэйшая Каталіцкая парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску была заснавана ў XIV стагоддзе каралём Ягайлай. Гэты прыход знаходзіўся ў драўлянным храме на Троіцкай гарэ (цяпер знаходзіцца Тэатр оперы і балета). У 1⃣4⃣0⃣9⃣ годзе здарыўся пажар.
Ад пабудовы нічога не засталося.
Спробы аднавіць касцёл нічога не прынеслі, бо ён ізноў згарэў дашчэнту ўжо ў 1⃣8⃣0⃣9⃣ годзе.
У 1⃣8⃣3⃣2⃣ годзе капліца Святога Роха была перанесена на Залатую горку.
Новае аблічча касцёл набыў у 1⃣8⃣6⃣4⃣ годзе-выкладзены каменем, выкананы ён быў у неагатычным стылі. Касцёл быў асвечаны і насіў падвойны тытул: Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Роха.
У час баявых дзеянняў Вялікай Айчыннай вайны храм вельмі пацярпеў. Толькі ў 1⃣9⃣8⃣3⃣ годзе адбылася рэстаўрацыя касцёла.
Будынак быў абноўлены і стаў месцам правядзення мерапрыемстваў Белдзяржфілармоніі. Унутры ўсталявалі электрычны арган, а ў 90-я богаслужэнні ў храме аднавіліся.
❓Цікавы факт, сапраўды?😉

📋А цяпер пазнаёмім ВАС з цікавымі фактамі! 👀
💠За алтарнай сцяной пахаваны астанкі вышэйшых афіцэраў, а побач з імі знаходзяцца 2️⃣ брацкія магілы з астанкамі салдат.
💠Самым цікавым элементам царквы можна назваць драўляную пераносную цэркаўку ⛪️, якой карыстаўся Каломенскі полк для малітваў падчас ваенных дзеянняў у Турцыі ⚔️.
💠У храме знаходзіцца спіс (копія) святыні Белай Русі 📜 - Мінскай іконы Божай Маці, зроблены ў XIX стагоддзі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны храм падвяргаўся бамбардзіроўцы 💥, аднак бомба💣, якая прабіла купал храма, не ўзарвалася. Яна прашыла цэнтральны купал царквы і ўпала каля абраза Мікалая Угодніка.
💠Пры аднаўленні царквы выкарыстоўвалася чырвоная цэгла 🧱, якая выпускаецца на адным латвійскім заводзе, які пастаўляў сваю прадукцыю ў маскоўскі Крэмль 🗺.
💠У кіёце ў правым прыдзеле змешчаны абраз Нерукатворнага вобраза Збавіцеля, аўтарам якога па паданні з'яўляецца вядомы рускі жывапісец Мікалай Ге. Абраз быў ахвяраваны храму адным з яго папячыцеляў у канцы XIX стагоддзя.
☝️Толькі ўявіце, колькі гісторый і падзей захоўваюць ў сабе сцены храма! ⛪️

🤔Сёння мы распавядзём цікавую гісторыю пра парк, які знаходзіцца на месцы Камароўскага балота.
💠Як вы ўжо ведаеце, Камароўскае балота многія стагоддзі не толькі займала тэрыторыю, дзе сёння размяшчаецца аднайменны рынак, але і распасціралася за межы сучаснай вуліцы Карастаянавай🏘.
💠Да 1️⃣9️⃣6️⃣0️⃣-х гадоў ад Камароўскага балота не засталося і следу. Меліярацыйныя каналы ў выніку дзейнасці водазаборных свідравін у раёне вёсак Навінкі і Цна апусцелі. Раку Пярэсу заключылі ў падземны калектар. Яна і сёння ўпадае ў Свіслач ніжэй за зліў плаціны Камсамольскага возера, практычна ля моста па праспекце Машэрава. Свабодныя землі часткова забудавалі. Так з'явіліся мікрараён у межах вуліц Арлоўскай — Карастаянавай і Сяльгаспасёлак🏙
💠У 1️⃣9️⃣7️⃣0️⃣-я гады Беларускі НДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі прапанаваў рэарганізаваць тэрыторыю Мінскай балотнай станцыі. У выніку стварылі парк - парк Дружбы народаў🌲🌳🌱🌿.
❤️Цікавая гісторыя, сапраўды?😉

💠Плошча Бангалор — плошча ў Савецкім раёне Мінска (паўночная частка горада, 3️⃣ км ад цэнтра), размешчана на скрыжаванні вуліцы Максіма Багдановіча з вуліцамі Арлоўскай і Сурганава.🛤🏙
💠Плошча носіць назву індыйскага горада Бангалор🌆, які з'яўляецца горадам-пабрацімам Мінска з 1️⃣9️⃣8️⃣6️⃣ года. Да перайменавання плошча насіла імя Максіма Горкага. У сваю чаргу адна з плошчаў у Бангалоры носіць імя беларускай сталіцы.
❤️Плошча, якая сапраўды з'яўляецца сімвалам сяброўства паміж народамі.☺️

🌿Хочацца правесці час сярод прыроды? У нас ёсць прапанова!
💠Экалагічная сцежка-арганізаваны маршрут, на якім запланавана наведванне Цнянскай выратавальнай станцыі Савета АСВОД 🚉.
💠На сцежцы выдзелены розныя прыродныя зоны🌳🍃 з размяшчэннем інфармацыі пра віды раслін і жывёл, якіх можна ўбачыць.
💠Агульная працягласць 2.4 км. На ёй прадугледжаны 2️⃣ кальцавыя маршруты, якія можна аб'яднаць у адзін з улікам магчымасцей і пажаданняў наведвальнікаў.
💠 Сцежка знаёміць экскурсантаў з рознымі аб'ектамі прыроды заклікана стварыць перадумовы для экалагічнага выхавання і прыродаахоўнага мыслення.
💠На невялікім прыродным участку (пасярод воднай прасторы размяшчаецца маляўнічы востраў) можна сустрэць насельнікаў самых розных прыродных зон-лясоў🐾, лугоў, палёў і вадаёмаў.
💠Мэта сцежкі: Стварыць умовы для бесперапыннай экалагічнай адукацыі навучэнцаў, развіваць экалагічную культуру праз фарміраванне практычнага вопыту прыродакарыстання🌳☘️🦔.
❤️Сардэчна запрашаем!

🗯Сёння мы распавядзём пра зялёны мікрараён Мінска, які займае тэрыторыю 2️⃣ адміністратыўных раёнаў, - Зялёны Луг!😉
🌱Зялёны Луг - жылы мікрараён у Мінску, размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы горада побач з хваёвымі масівамі🌲🌳☘️, уздоўж Сляпянскага канала, па абодва бакі Лагойскага гасцінца.
💠Адзіны жылы мікрараён горада, які размешчаны ў двух адміністрацыйных раёнах - Савецкім і Першамайскім.
📖Некалі ў раёне цяперашняй вуліцы Мірашнічэнкі размяшчалася вёска Зялёны Луг. Яе назву атрымаў жылы мікрараён, будаўніцтва якога пачалося ў 1️⃣9️⃣6️⃣2️⃣ годзе на месцы вёскі Падбалоцце па праекце аўтарскага калектыву архітэктараў ✍️
🌲☘️Прыродныя аб'екты:
✅Сляпянская водная сістэма;
✅Лесапарк «Зялёны Луг»;
✅Парк Полацкі;
✅Паўночны лесапарк;
✅Паблізу таксама знаходзяцца Севастопальскі парк, Цнянскі лес і Цнянскае вадасховішча.
💚Зялёны луг - гэта зялёная артэрыя Мінска!☺️

2️⃣. Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (НЦСМ) 🎨 быў створаны шляхам зліцця дзяржаўнай установы культуры «Творчыя майстэрні «Цэнтр Сучасных Мастацтваў» (2011–2015) і дзяржаўнай установы «Музей сучаснага выяўленчага мастацтва» (1998–2015).
НЦСМ мае статус шматфункцыянальнай структуры 🏢, задача якой – весці актыўную дзейнасць, накіраваную на развіццё і папулярызацыю айчыннага сучаснага мастацтва🎨, яго інтэграцыю ў сусветны мастацкі кантэкст 🌏, комплекснае развіццё і прасоўванне эксперыментальных накірункаў у розных відах мастацтва (выяўленчым, тэатральным, музычным, дызайне, камп’ютарнай графіцы і г.д.) 🎭, знаёмства гледача з замежнымі ўзорамі сучаснага мастацтва 🎬.
На сённяшні дзень асноўнымі накірункамі дзейнасці НЦСМ з'яўляюцца: правядзенне выстаў і выставачных праектаў 🏛; культурна-асветніцкая работа 📖; навукова-даследчая і інфармацыйная дзейнасць 💻; музейная работа - фарміраванне калекцыі сучаснага беларускага і замежнага мастацтваў; міжнароднае супрацоўніцтва 🌎.
3️⃣.Рэспубліканская мастацкая галерэя Беларускага саюза мастакоў (УП "Рэспубліканская мастацкая галерэя" ГА "Беларускі саюз мастакоў")🎨 была адкрыта ў 1️⃣9️⃣7️⃣3️⃣ годзе. Да 1️⃣9️⃣9️⃣1️⃣ года называлася "Палац мастацтва" 🏰. Мае 4 выставачныя залы: жывапіс 🌅, графіка 💻, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, арт-хол, які таксама выкарыстоўваецца для выставачна-экспазіцыйнай дзейнасці. 💠Невялікі дворык функцыянуе як дадатковая пляцоўка пад адкрытым небам, у рамках якой рэалізуюцца тэматычныя творчыя праекты (фестывальна-канцэртныя мерапрыемствы)🎤.
💠Асноўныя напрамкі дзейнасці - рэпрэзентацыя сучасных мастацкіх практык, папулярызацыя мастацтва і фарміраванне культурнага поля Беларусі.
3️⃣. Кінатэатр "Кастрычнік". У 1️⃣9️⃣7️⃣5️⃣ годзе па праекце архітэктара В.Малышава👨🦰 на месцы былога драўлянага кінатэатра "Зорка" было скончана будаўніцтва шыкоўнана будынка кінатэатра "Кастрычнік"🍁🎦, які і зараз міжволі прыцягвае погляды жыхароў і гасцей сталіцы. Адкрыццё кінатэатра ў 1975 годзе суправаджалася прэм'ерай нашумелага ў той час фільма "Блакада" 📺. "Кастрычнік"🍂 быў і застаецца самай вялікай кіназалай у рэспубліцы, якая змяшчае больш за тысячу чалавек. Прасторнае касавае фае 💴, зімовы сад ❄️ з экзатычнымі птушкамі 🦤, мяккія і зручныя канапы для адпачынку 💺. Традыцыйна ў кінатэатры "Кастрычнік" праходзяць сусветныя прэм'еры, кінафестывалі, прэзентацыі новых фільмаў 🎬. У фае другога паверха рэгулярна экспануюцца выставы 🎨🧑🎨.
❤️Мы можам ганарыцца тым, наколькі багатая культурная сфера Савецкага раёна!