СШ 224_Минск
939 subscribers
17.3K photos
1.09K videos
2 files
1.83K links
Download Telegram
📆13 жніўня - дзень памяці Якуба Коласа

Якуб Колас - класік беларускай літаратуры, педагог і навукоўца, сціплы мудры працавіты чалавек.

📖💫Зборнік вершаў Коласа пабываў у космасе. Яго браў з сабой у палёт у 1975 першы беларускі касманаўт Пётр Клімук. Памер выдання — 8,5х7 см, кніга была выпушчана ў 1972 да 90-годдзя з дня нараджэння песняра.

Паэт праславіўся не толькі творамі, але і мецэнацтвам. Ён выдаткоўваў грошы для падтрымкі таленавітых маладых людзей, якія толькі пачыналі свой творчы шлях. Невядомаму студэнту Заіру Азгуру Колас у свой час плаціў яшчэ і асабістую стыпендыю. Юнак стаў знакамітым скульптарам, народным мастаком СССР.

🚖 На працягу жыцця Якуб Колас меў 6 аўтамабіляў: ГАЗ М-1 (1936—1939), «Шаўрале» (1939—1941), «Опель-Алімпія» (1944—1947), «Опель-Адмірал» (1947—1954), ГАЗ М-20 (1953—1956), ЗІМ (1955—1956), але ніколі не сядзеў за рулем.

💫Нашчадкі Якуба Коласа па жаночай лініі не мяняюць прозвішча Міцкевіч, выходзячы замуж. Такая традыцыя — даніна памяці роду.
#школьны_каляндар
👍2