Средняя школа № 178 г.Минска имени Т.А.Лукьяновича
1.43K subscribers
65.8K photos
2.25K videos
14 files
4.58K links
sch178minsk
Download Telegram
РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI🇧🇾!

У гэтай рубрыцы мы будзем знаёміць вас з сучаснымі метадамі вывучэння беларускай мовы, культуры і побыту з дзецьмі.

Сёння ў нашай рубрыцы мы пагаворым пра важнасць вывучэння беларускіх казак.

Сёння дзеці мала цікавяцца беларускай культурай. Беларуская мова практычна не выкарыстоўваецца.

Таму вельмі важна, каб бацькі👨‍👩‍👧‍👧 падавалі дзецям нацыянальную мову.

Самы просты метад — чытанне казак📚. Тады вы адчуеце, што гэта і ёсць цудоўнае духоўнае багацце, якое вы перадаяце сваім дзецям.

📌Цікава: прадстаўляем вам сайт, дзе можна выбраць казкі беларускіх аўтараў для чытання.

Казкі прысутнічаюць у жыцці кожнага чалавека👶. Беларускія казкі і фальклор — цудоўныя ва ўсіх адносінах і маюць свае асаблівасці. У іх закладзена жыццёвая мудрасць, транслююцца духоўныя якасці, уласцівыя беларускім людзям👫. Беларускія казкі павучаюць, падказваюць, развіваюць увагу, памяць, мысленне🤓.

"Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову." (Я.Колас)

#советский_район #расцем_беларусамi