Средняя школа 122
417 subscribers
28.9K photos
1.43K videos
15 files
6.86K links
Официальный Telegram-канал Средней школы 122 г. Минска
Download Telegram
1⃣5⃣ студзеня  адзначаецца народнае свята Сільвестраў дзень, ці Курынае свята.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці свяціцеля Сільвестра.

Народныя традыцыі

🔸У народзе святы быў вядомы як заступнік хатняй птушкі, асабліва курэй.
🔸Сяляне ў гэты дзень чысцілі куратнікі, абкурвалі іх духмянай травой.
🔸 Маленькім дзецям у гэты дзень давалі асаблівы пачастунак у выглядзе пеўнікаў.
🔸На Сільвестра стараліся не есці мяса, асабліва курынага.
🔸Верылі: 15 студзеня певень чорнага колеру адкладае яйка.
🔸4 чэрвеня з гэтага яйка з'яўляецца на свет змяіны цар Васіліск.
🔸 Працягваліся гулянні, звязаныя з Калядамі.
🔸Прыкмячалі: на Сільвестра валасы не стрыгуць, інакш яны з галавы ўцякуць.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 15 студзеня старанныя, практычныя, адданыя і эканомныя. Насіць ім варта турмалін.

#народны_каляндар
1⃣6⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Гардзееў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці пакутніка Гардзея.

Народныя традыцыі

🔸Верылі: у гэты дзень галодныя ведзьмы дояць кароў з такой сілай, што тыя гінуць.
🔸Каб пазбегнуць гэтага, за дапамогай звярталіся да дамавіка, якога лічылі абаронцам хатняй жывёлы.
🔸Каб задобрыць дамавіка, у хляве пакідалі кавалак пірага.
🔸Перш чым даіць карову, гаспадыні чыталі спецыяльную замову.
🔸Варылі аўсяную кашу на малацэ і кармілі ёй кароў.
🔸Верылі: у Гардзееў дзень нельга выхваляцца і ганарыцца, інакш усё Гардзей адбярэ.
🔸Каб у хаце заўсёды было шчасце, у гэты дзень абавязкова ставілі на стол стравы з тварагу.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 16 студзеня надзелены добрай інтуіцыяй і ўменнем разбірацца ў людзях. Насіць ім варта аметыст.

#народны_каляндар
1⃣7⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Зосіма-бортнік.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці пакутніка Зосімы.

Народныя традыцыі

🔸Святога лічылі заступнікам пчаляроў і бортнікаў, маліліся і прасілі добрага збору мёду.
🔸У гэты дзень на стол абавязкова ставілі мёд і прысмакі з яго.
🔸17 студзеня прынята было гнаць чарцей.
🔸 Мужчыны і жанчыны апраналі кажухі навыварат і выходзілі на вуліцу, прыхапіўшы з сабою качэргі і крычалі: "Выходзь, нячыстая сіла!».
🔸Разводзілі вогнішча і святкавалі перамогу над нячыстай сілай.      
🔸Хлопцы і дзяўчаты скакалі праз агонь, каб умацаваць здароўе і атрымаць шчасце.
🔸Продкі ў гэты дзень насілі з сабой абярэгі з чартапалоху, рабіны ці ладанкі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаным 17 студзеня ўласцівы страхі і сумненні. Насіць ім варта лазурыт.

#народны_каляндар
1⃣8⃣ студеня адзначаецца народнае свята Галодная куцця.

📌Сёння ў праваслаўных вернікаў Вадохрышчанская куцця.

Народныя традыцыі

🔹Свята завяршае перыяд калядных святаў.
🔹18 студзеня - дзень строгага посту.
🔹Снегам, сабраным у гэты дзень, лячылі здранцвенне ў нагах, галавакружэнне.
🔹У гэты дзень праводзілі абрадавую трапезу, якая называлася "галодная куцця".
🔹Рыхтавалі няцотную колькасць посных страў.
🔹 Абавязкова варылі куццю, стравы з гароху ці бабоў, пяклі бліны і хлебныя вырабы.
🔹Запальвалі свечку для нябожчыкаў.
🔹Адкладвалі з кожнай стравы частку для душ продкаў.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 18 студзеня  адрозніваюцца спакойным і ціхім норавам. Насіць ім варта бурштын.

#народны_каляндар
1⃣9⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Вадохрышча.

📌 Вадохрышча завяршае перыяд калядных святаў і  было ўстаноўлена ў памяць хрышчэння Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан.

Народныя традыцыі

🔹Верылі: напярэдадні Вадохрышча вада набывае асаблівую сілу.
🔹Асвечанай вадой мыліся, на ёй рыхтавалі ежу, выкарыстоўвалі як лячэбны сродак.
🔹 Вадой акраплялі дом, людзей, двор, вуллі, агароды, лілі яе ў калодзеж, дадавалі ў корм жывёлам.
🔹 Верылі, што, калі паставіць пад абразамі чашу з вадою ды «з вераю» паглядзець на яе, вада ўскалыхнецца, што азначае: «Асвячае яе Сын Божы».
🔹Купаліся ў палонцы да ўсходу сонца, каб цела было бялейшае і каб ачысціцца ад грахоў.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 19 студзеня пад моцным заступніцтвам. Насіць ім варта  НЕФРЫТ.

#народны_каляндар
2⃣0⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Прывадохрышча.
      
📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання Сабора Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана.

Народныя традыцыі

🔹У народзе Іаана лічылі заступнікам сельскай гаспадаркі.
🔹20 студзеня перад тым, як снедаць, раніцай пілі вадохрышчанскую ваду, каб назапасіць здароўя на цэлы год.
🔹Пачыналася пара сватаўства і зімовых вяселляў.
🔹Калі пахрысцілі немаўля, то поруч з гэтым  дзіцём Хрыстос будзе стаяць пры хрышчэнні.
🔹Хто ў гэты дзень плакаць будзе ці ў смутку знаходзіцца, той цэлы год слёзы ліць будзе.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 20 студзеня будуць несці цяжар сваіх правіннасцяў. Насіць ім варта  БУРШТЫН.

#народны_каляндар
2⃣1⃣  студзеня адзначаецца народнае свята Васілісы Зімнія.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці пакутніцы Васілісы.

Народныя традыцыі

🔹У гэты дзень запрашалі ў госці кумаўёў і частавалі іх.
🔹Лічылі, што гэта прыносіць здароўе дзецям, якіх яны хрысцілі.
🔹З 21 студзеня жанчыны зноў маглі прымацца за свае справы, прасці і шыць.
🔹Таксама на Емяльяна "запівалі" шчасце хлопцаў, якія павінны былі па бацькоўскай волі ўступіць у нежаданы для іх шлюб.
🔹Лічылі, што калі запіць гора непрыемнай жаніцьбы, то хутчэй сцерпіцца-злюбіцца.
🔹У гэты дзень прынята было распавядаць казкі, небыліцы і гісторыі.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 21 студзеня адрозніваюцца гарачым норавам. Насіць ім варта  БУРШТЫН.

#народны_каляндар
2⃣2⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Філіпаў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці свяціцеля Філіпа.

Народныя традыцыі

🔹22 студзеня лічылі днём гаспадарчых турбот.
🔹Прыбіралі ў хаце, пралі бялізну.
🔹Часта ў гэты дзень хадзілі ў лазню.
🔹Верылі, што ў лазні жыве баннік, якога трэба задобрыць, каб ён не нарабіў шкоды.
🔹У гэты дзень пажадана было не сварыцца і не высвятляць адносіны, каб не ўзбунтаваўся дамавік.
🔹 Калі задобрыць яго не атрымлівалася,  трэба было паставіць хатні абутак шкарпэткамі да парога.
🔹Каб спраўдзіўся ўбачаны ў гэты дзень добры сон, трэба абавязкова яго расказаць.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя ў гэты дзень валодаюць дарам усіх мірыць. Насіць ім варта  НЕФРЫТ.

#народны_каляндар
2⃣3⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Рыгор Летаўказальнік.

📌У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці свяціцеля Рыгора.

Народныя традыцыі

🔹Свяціцеля празвалі Летаўказальнікам, бо па надвор'і гэтага дня меркавалі пра лета.
🔹У гэты дзень пачыналі планаваць правядзенне веснавых работ.
🔹Перабіралі зерне для пасадкі, правяралі засекі.
🔹Прыгатаваць стравы з мяса і паспытаць іх на Рыгора - шчаслівы знак.
🔹 Гэта гарантуе моцнае здароўе на цэлы год.
🔹З дому нельга выносіць попел, смецце, каб не выкінуць сваё шчасце.
🔹Калі ў дзень Рыгора абысці стог сена 3 разы супраць сонца, то ў гэтым годзе можна разбагацець.
🔹Чалавек, які ўбачыць у сне сонца, месяц ці зоркі, будзе доўга жыць.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 23 студзеня адрозніваюцца моцным здароўем. Насіць ім варта халцэдон або ХРЫЗАБЕРЫЛ.

#народны_каляндар
2⃣4⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Федасееў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Феадосія.

Народныя традыцыі

🔹Казалі, што нячыстая сіла, якую падчас Каляд выгналі з дамоў, чаруе маразы.
🔹Каб пазбавіцца ад прастудных захворванняў, абкурвалі ўвесь дом.
🔹Дзяцей на ноч укручвалі ў скуру жывёлы.
🔹Наведвалі лазню.
🔹Лічылася, што пар здольны падняць хворага чалавека на ногі.
🔹У гэты дзень не пазычалі грошай  і не абразалі валасы.
🔹У Федасееў дзень пажадана было спячы пірог з зелянінай і з'есці.
🔹Яго не разразалі,  а адламвалі ад краёў.
🔹Прыкмячалі: сабака пачаў скуголіць - хвароба ў дом пастукаецца.
🔹Надвор'е дня паказвае, якім будзе лістапад.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Народжаныя 24 студзеня вельмі выхаваныя і інтэлігентныя. Насіць ім варта АГАТ.

#народны_каляндар
2️⃣5️⃣студзеня адзначаецца Таццянін дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці святой пакутніцы Таццяны.
 
Народныя традыцыі

🔹У гэты дзень, каб пазбавіцца ад негатыву, трэба было выбіць усе палавікі, даць ім трохі паляжаць на снезе.
🔹Пяклі каравай у форме сонейка.
🔹Займаліся гэтым старэйшыя жанчыны ў сям'і.
🔹 Так яны заклікалі вясну і гналі марозы.
🔹Па тым, які каравай атрымаўся, меркавалі аб будучым жыцці.
🔹Румяны і з паднятай скарыначкай - да поспеху і дабрабыту.
🔹Калі ж хлеб патрэскаўся, да бяды.
🔹Гаспадыня дзяліла хлеб паміж усімі членамі сям'і.
🔹 Кожнаму павінен быў дастацца хаця б кавалачак.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 25 студзеня дзяўчаты будуць добрымі гаспадынямі. Насіць ім варта АГАТ.

#народны_каляндар
2⃣6⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Ярмілаў дзень.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень ушанавання памяці пакутніка Ярмілы.

Народныя традыцыі

🔹У гэты дзень асаблівую павагу выказвалі сабакам і катам.
🔹Ім прыпісваліся магічныя ўласцівасці: магчымасць прадказваць надвор'е і бедствы.
🔹Каб хутчэй набрацца сіл, хворы ў гэты дзень садзіўся на тое месца, на якім паляжаў кот.
🔹Уважліва назіралі за кошкай, каб прадказаць надвор’е.
🔹Прыкмячалі: кошка скрабе пазногцямі падлогу - будзе завіруха.
🔹Кошка брухам уверх кладзецца і пацягваецца - да цяпла.
🔹Кошку ў гэты дзень лашчылі, цешылі сваёй увагай, частавалі.
🔹Таму, хто забіў кошку, народнае павер'е абяцала сем гадоў шчасця не бачыць.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 26 студзеня валодаюць рашучасцю, велікадушнасцю, пачуццём справядлівасці. Насіць ім варта ХАЛЦЭДОН.

#народны_каляндар
2⃣7⃣ студзеня  адзначаецца народнае свята Ніна-абрады скаціны.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці роўнаапостальнай Ніны.

Народныя традыцыі

🔹У гэты дзень чысцілі хлеў, частавалі жывёлу гароднінай, хлебам.
🔹У народзе казалі: «На святую Ніну парадуй скаціну».
🔹Верылі: 27 студзеня малако валодае гаючымі ўласцівасцямі.
🔹Стравы з малака на стале прысутнічалі ў вялікай колькасці.
🔹Ужывалі іх абавязкова ўсёй сям'ёй.
🔹Чужых у гэты дзень малаком не частавалі.
🔹Лічылі: на Ніну здарыўся пажар - кропля малака яго супакоіць.
🔹 Калі ж чалавек атрымае апёкі ці захварэе, то малако каровы магло яго вылечыць.
🔹Знахары ў гэты дзень загаворвалі на поспех у гандлі, а таксама лячылі хваробы зроку.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаныя 27 студзеня валодаюць дарам лячыць людзей. Насіць ім варта АМЕТЫСТ.

#народны_каляндар
2⃣8⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Паўлаў дзень.
 
📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Паўла Фівейскага, першага хрысціянскага манаха.

Народныя традыцыі

🔹У народзе 28 студзеня лічылі днём ведзьмакоў.
🔹Людзі верылі, што ў гэты дзень ведзьмакі і вядзьмаркі могуць перадаваць вучням сваё майстэрства.
🔹У Паўлаў дзень раілі сцерагчыся сурокаў.
🔹Людзі ў гэты дзень часцей маліліся і стукалі па дрэве, плявалі праз плячо.
🔹Сачылі за надвор'ем і меркавалі, якім будзе лета.
🔹Дзіцяці, якое з'явілася на свет у Паўлаў дзень, у калысачку клалі пучок лёну.
🔹Прыкмячалі: на Паўлаў дзень  павеяў вецер - улетку часта будуць ісці дажджы.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰 Народжаным 28 студзеня прагрэсіўныя, рашучыя і энергічныя асобы. Насіць ім варта  БЕРЫЛ або МАЛАХIТ.

#народны_каляндар
2⃣9⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Пятроў дзень.

📌 У праваслаўным календары гэта дзень ушанавання памяці апостала Пятра - аднаго з вучняў Ісуса Хрыста.

Народныя традыцыі

🔹Святы Пётр лічыўся ў народзе заступнікам свойскай жывёлы.
🔹У гэты дзень заказвалі набажэнствы апосталу Пятру, мяркуючы, што гэта забяспечвае ўраджайны год.
🔹Правяралі, колькі корму засталося для жывёлы.
🔹Калі выявіцца лішак, гэта да дабра і добрага ўраджаю.
🔹Гэты дзень лічылі "воўчым".
🔹Знайсці воўчы зуб - вельмі неспрыяльны знак.
🔹Верылі, што гэта прынясе бяду.
🔹Для абароны ад ваўкоў пазбягалі работ, звязаных з прадзеннем і ткацтвам, а таксама з колючымі і рэжучымі прадметамі.
🔹Хавалі ўсе, што нагадвала воўчыя зубы (нажніцы, грабяні).

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Людзі, якія нарадзіліся 29 студзеня, моцныя, адважныя і адказныя асобы. Насіць ім варта САПФIР.

#народны_каляндар
3⃣0⃣ студзеня адзначаецца народнае свята Антон Перазімнік.

📌 У праваслаўным царкоўным календары гэта дзень шанавання памяці вялебнага Антонія Вялікага.

Народныя традыцыі

🔹Жанчыны пяклі круглы хлеб і пірагі, якія сімвалізавалі сонейка і павінны былі паскорыць надыход вясны.
🔹Пірагамі частавалі блізкіх і дзяцей.
🔹Антоній у народзе быў апекуном жывёлы.
🔹У хляве вешалі іконы для абароны ад сурокаў.
🔹Сяляне здзяйснялі абрад, які дапамагаў абхітрыць нячыстую сілу і пазбегнуць сурокаў.
🔹Падлічвалі, колькі корму засталося да Юр'ева дня.
🔹У царкву прыносілі сена, якое свяцілі і потым кармілі ім свойскіх жывёл.
🔹Нельга было прасці і вязаць, а таксама рыхтаваць бабы.

Яшчэ больш чытайце тут.

🍰Людзі, якія нарадзіліся 30 студзеня, актыўныя і мэтанакіраваныя. Насіць ім варта АЛЕКСАНДРЫТ.

#народны_каляндар