Средняя школа 117 г.Минска
271 subscribers
5.28K photos
777 videos
6 files
1.26K links
Download Telegram
🔜❄️До Нового года осталось 6 дней. Самое время — звонить родным, просить прощения, благодарить за добро, вспоминать семейные радости и традиции.

А еще хорошо сейчас повторить слова самой новогодней песни "В лесу родилась ёлочка".

🎶🎄Прапануем вам праспяваць вядомую песеньку #па_беларуску. Дарэчы, пераклад зрабіў Янка Купала.

Елачка
Ўзышла у лесе елачка,
У лесе і расла,
Узімку, ўлетку стройная,
Зялёная была.

Мяцеліца ёй песеньку
Пяяла: баю-бай,
Мароз сняжком атуліваў:
Глядзі, не замярзай!

Пужлівы зайчык шэранькі
Пад елачкай скакаў,
Падчас і воўк,
сярдзіты воўк,
Ускоч перабягаў.

Вось снег у лесе
дрэмлючым
Пад полаззем
скрыпіць,
І конік жвавы, сівенькі
Спяшаецца, бяжыць.

Вязе той конік саначкі,
А ў санках селянін,
Пад'ехаў
ён пад елачку
І ссек у міг адзін.

Цяпер яна прыбраная
На свята к нам прыйшла
І шмат пацехі, радасці
Для дзетак прынясла.
🎄
#новогоднее_настроение
#добрыхвыходных
❤️💚 Мова адлюстроўвае нацыянальны характар, лад жыцця, традыцыі, звычаі і мараль кожнага народа, адрознівае нацыю ад іншых.

💯У час сусветнай глабалізацыі, калі амаль паўсюдна адбываецца змешванне народаў і культур, паўстала праблема абароны моўнай разнастайнасці.

Зараз у свеце налічваецца больш за 6️⃣0️⃣0️⃣0️⃣ моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення.

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1️⃣9️⃣9️⃣9️⃣ годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Першапачаткова з ініцыятывай свята роднай мовы выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года загінулі 5️⃣ студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Галоўная мэта свята – захаванне і падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

🎶 Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў.
              © Францыск Скарына
#родная_мова
#па_беларуску
#школьны_каляндар📅