Вершы нікому не патрэбныя
115 subscribers
307 photos
4 videos
9 files
63 links
Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Download Telegram
Можна па-рознаму ставіцца да творчасці Лявона Вольскага (я стаўлюся пазітыўна). Можна казаць, што нам не патрэбныя каханне і любоў (канешне, патрэбныя). Можна рабіць што заўгодна (ці не рабіць нічога), але без фундаменту кожны дом, кожная справа, кожная ідэя не мае сэнсу - яна разваліцца. Дазвольце сёння запосціць усім вядомую песню. Прыгожую і светлую.
🥰5🤝21👍1
Я ўжо аднойчы дзяліўся вершам майго сябра Жоры. І вось такі цудоўны верш ён прыслаў сёння.
👍2
Когда вечер приходит и утро еще далеко
Когда мысли так плавно текут по волнам
Сбрось печали, вдохни, грудь раскрой широко
И найди в себе то что ломается там.... 

Там в нутри в недрах дерзкой души
Там в нутри что покой  не найдет
Там в нутри.. Не держи напиши
Друг тебя непременно поймет

Вспомни дом, вспомни сад и лицей
Вспомни ярких и дерзких подруг
Вспомни то и как гнался за ней
Как очерчивал ценностей круг


Ты бежал за мечтой торопясь
Ты без слов и душой понимал
Ты всегда был не За не кичась
Ты  в архивах истоки искал

Знаю ищешь себя и конечно найдешь
Знаю полнится грудью печаль
Знаю пишешь и точно дойдешь
Станет близкой и яркою даль
🔥5❤‍🔥2👍1
У аўторак 17 лютага у Варшавскім універсітэце адбудзецца лекцыя-прэзентацыя па тэмe
"Анархісты падчас рэвалюцыі 1905 года. Людзі, ідэі, палітычная практыка"

Арганізатары: Кола студэнтаў гісторыкаў Варшаўскага універсітэту.

Адрас: Wydział Historii UW, Krakowskie Przedmieście 26/28, sala nr 4.

Час: 16.45-18.15
👍132❤‍🔥1🔥1
У старэйшых класах ліцэя я шмат чытаў. Адным з паэтаў, якім я ў той час захапляўся быў Сяргей Ясенін. Не вершамі пра бярозкі, (хаця і ёсць у яго сапраўды прыгожыя словы, апісваючыя чар прыроды), а вершамі асабістымі, прясякнутыя смуткам алкагольна-экзістэнцыяльныі творамі.

Аднойчы трэба было выбраць нейкі ягоны верш і вывучыць на памяць, а пазней расказаць яго перад усім класам. Ну, усе там нешта падрыхтавалі, а я ж не мог пра бярозкі расказваць і прачытаў мой любімы ў яго верш "Сыпь гармоника, скука скука..." (Сёння гэты верш робіць новую кар'еру, яго актыўна кладуць на музыку і рэінтэрпрэтуюць). Нашыя дзяўчыны з класа былі, мякка кажучы, у лёгкім шоку, бо там жа ёсць слова "паршивая сука". Аднак ужо некалькі разоў згаданая тут настаўніца Ірына Альфрэдаўна пачала згладжваць сітуацыю і расказваць, што ў жыцці паэта-скандаліста былі няпростыя перыяды і гд. Але мне ў 16 гадоў было прыемна зачытаць такі "бунтарскі" верш.

Пазней мяне некалькі разоў пыталі, ці дачка носіць імя, якое паходзіць ад імя Ясеніна. Канешне, не. Без фанатызму.

Быў момант, размаўлялі з адным вядомым гарадзенскім музыкам і анархістам на тэму паэзіі і зайшла гаворка аб "апошнім паэце вёсцы". Ён тады сказаў: "Які ж ён паэт? Так, частушачнік". Натуральна, я не пагаджаюся з такім меркаваннем. Для мяне Ясенін - паэт. Усім сваім жыццём - ён паэт. Але пасля гэтай размовы, я заўсёды кажу пра сябе, што я - частушачнік (не паэт жа).

Ясенін, дарэчы, мае агульныя моманты з анархізмам, якім ён захапляўся пэўны час. У 1919 г. паэт супрацоўнічаў у органе Усерасійскай федэрацыі анархічнай моладзі, часопісе "Жизнь и творчество русской молодёжи", як выходзіў у Маскве з ліпеня 1918 г. па чэрвень 1919 г. Калі ўзмацніліся рэпрэсіі, ён адыйшоў ад спраў, але падтрымліваў адносіны з анархістамі. І ў сваёй творчасці кранаўся гэтай тэмы, у прыватнасці постаці Нестара Махно.

Падрабязней аб ягоных сувязях з анархістамі можна прачытаць у артыкуле, які далучаю.

Таксама дзялюся вершам, прысвечаным Ясеніну, які я напісаў дакладна 14 год таму.
4👍2
Мне надоело быть бездарным,
Хватает бездарей кругом,
Печальным пряником коварным,
Солдатским грубым сапогом.

Мне надокучили иконы
Вождей, певцов и прочих див,
Пусть продаются за поклоны,
Я не хочу, и я правдив.

Вокруг меня запели птицы,
Внутри меня искрится шум,
Я — беспризорник, мне не спится,
И вас убраться попрошу.

Грехами не искупишь слёзы,
Стихи за водку не продашь,
Лишь деревенские берёзы —
Мой миф, мой сон и мой мираж.

18 февраля 2012 г.

Саша "Нефер". Рукописи из шкатулки. Москва: Радикальная теория и практика, 2021.
👍10
Haбліжаецца сумная дата 24 лютага і я вырашыў урэшце апублікаваць свой невялічкі тэкст, прысвечаны вайне. Гэта эпісталярны жанр, не аўтабіяграфічны (!), але мае шмат чаго асабістага. Аповед вядзецца ад імя нейкага лірычнага героя, які апынуўся на вайне і высылае лісты да родных.

Колькі словаў аб лёсе дадзенага твора. Ён быў напісаны ўвосень 2022 г. адмыслова на конкурс „My po 24 lutego 2022” / „Ми після 24 лютого 2022”! Абвясцілі конкурс, то я хутка накатаў тэкст. Натуральна, што я не перамог. Не толькі таму, што на конкурс было даслана 1089 прац, але перадусім таму, што я не быў на вайне і апісваў яе збоку. Проста была патрэба напісаць тое-сёе, каб засталося ў памяці. Добрых вершаў пра вайну пісаць не ўдавалася ды і ўвогуле не да пісаніны было. Карацей кажучы, перамаглі іншыя творы і я вельмі рады за іх!

Пазней я падумаў, што можа ўсё ж такі варта апублікаваць гэты тэксцік дзе-небудзь. І даслаў яго ва ўжо не існуючы, але вельмі важны для беларускай літаратуры часопіс "Дзеяслоў". Даслаў з просьбай, каб адказалі нават тады, калі б палічылі гэты твор графаманскім. Проста каб ведаць, што лепш у такое больш не бавіцца, калі што. Дзеялоўцы мне адпісалі, пахваліўшы твор (мо проста, каб адчапіцца?), але сказалі, што з прычыны геапалітычнай сітуацыі не змогуць яго апублікаваць. Акурат гэта была праўда, твор не для публікацыі ў РБ. І пажадалі мне творчых поспехаў.

Пазней сябра параіў напісаць у litradio.link Увосень 2023 г. я так і зрабіў. Аднак шаноўная рэдакцыя нават не адказала мне на мой імэйл. Бо навошта.

Праз год па працы я бавіў час у Каліфорніі і нешта сонечныя промні Крэмніевай даліны так мяне натхнілі, што я вырашыў яшчэ раз спрабаваць апублікаваць гэты тэкст. Гэтым разам я напісаў спадару Ціхану Чарнякевічу, прапанаваўшы свой тэкст для "Апострафа", альманаха, які ў пэўным сэнсе быў створаны пасля закрыцця "Дзеяслова".

Некалькі разоў дапытваўся, што там з маім творам. Спадар Ціхан адпісаў, што даслаў у рэдакцыю і калі будзе адказ, то адгукнецца да мяне. Відавочна, адказу рэдакцыі не было. Дзіўная справа, можна ж адпісаць, што твор - графаманскі, нам не пасуе, спрабуйце шукаць іншыя крыніцы публікацыі. Я б не пакрыўдзіўся, я ж не прафесійны пісьменнік. Так і не адказалі. Неяк не прафесійна атрымалася з іх боку. Ну і няхай.

Такім чынам вырашыў падзяліцца тэкстам на старонцы https://syg.ma/, дзе кожны і кожная мае магчымасць публікаваць свае творы, эсэ, артыкулы.
👍3🔥2
Forwarded from АЧК-Беларусь
Сёння дзень роднай мовы!

Публікуем верш анархіста Яўгена Рубашкі са зборніка ягонай творчасці "Хлебные крошки". Нядаўна стала вядома, што яго перавялі ў ІК-14 у Навасадах, там ён будзе адбываць рэшту тэрміну па 411-м артыкуле.

№ 49
Ты вялікі й магутны на постаць
А з павагай у цябе абы як
Маю мяккасць прыняў ты за слабасць
Бо заўсёды быў цвёрды як знак

Я отравлен ядом империи
Она стала твоею тюрьмой
Пред тобой я виновен в неверии
В твое право остаться собой

Пакаленне за пакаленнем
Я тутэйшай заўсёды жыла
І шукала паразумення
І на твой алфавіт перайшла

Одиночества опасаясь
Дорожил я с тобою связью
Мне в ночи кошмаром являлись
Латиница вместе с вязью

Пазбаўляючы мяне гонару
Не дабавіш сабе ты ўласнага
Нялёгка прабачыць мне сораму
Называння мяне калгаснаю

В который раз власть похитили
Народных советов предатели
Мне заветами Солженицына
По капле рабство выдавливать

22.04.2022

✖️Зборнік можна набыць па спасылцы
✖️Больш пра Яўгена Рубашку чытайце тут
❤‍🔥3🔥32👍2
Што такое гуманітарная навука, у маім выпадку гісторыя? Калі вельмі проста, то гэта калі чалавек даследуе нейкую тэму, збірае крыніцы, чытае адпаведную літаратуру, аналізуе і піша нейкі тэкст. Артыкул ці кнігу. Іншы даследчык_ца крытыкуе, дадае новую інфармацыю, выпраўляе памылкі, прапануе чарговыя падыходы ды інтэрпрэтацыі, спасылаючыся на новыя крыніцы і на ўжо існуючыя працы. Так ў ідэале гэта павінна працаваць.

Аднак ёсць людзі, якія толькі крытыкуюць тых, хто нешта робіць. Я не лічу сябе нейкім супер крутым гісторыкам, ды і не маю амбіцый такім быць. Ёсць прафесіяналы, якія робяць гэты лепш за мяне і, так бы мовіць, "жанатыя на гісторыі". У мяне ёсць сям'я, ёсць ідэалы і хоббі, ёсць таварышы за кратамі, ёсць таварышы на вайне, ёсць патрэбы пісаць вершы і публіцыстыку, ёсць цэлы свет навокал. Гісторыя для мяне не альфа і амега. Гэта проста адна з частак мяне.

Іншы скажа, назваўся груздом, лезь у кош. Згодны. Таму тое, што я раблю, я хачу рабіць добра. Мне падабаецца знаходзіць новыя дакументы і ствараць нейкі прадукт у выглядзе тэкста. Дзяліцца інфармацыяй як мага шырэй і распавядаць аб людзях і падзеях мінулага. Пры гэтым, я ніколі не адмаўляў, што ў маіх працах ёсць памылкі - і гэта ўсе мае памылкі. Я іх прыймаю і нясу адказнасць. І не саромеюся. Бо не памыляецца толькі той, хто нічога не робіць. Я не баюся памыляцца, памылкі шліфуюць рамяство, штурхаюць наперад. А інтэлектуальны ананізм, якім займаюцца некаторыя "знатакі ад анархізму", пагардлівы манапалізм на адную правільную партыйную сутнасць ідэі, якія толькі і умеюць -што фанабэрыста крытыкаваць за спіной і ядавіта насалоджваццa сваімі нікому не даступнымі ведамі (як Голум, "my precious"), для мяне непрымальныя. Мо гэта зайздрасць? Не ведаю.

Дазнаўся, што я быццам з'яўляюся асобай, якая цягам 20 год пісала адну дылетанцкую кнігу, не разумеючы сутнасці польскага анархізму. Канешне ж, гэтыя словы былі выказаны розным людзям за маёй спіной, а не як гэта прынята рабіць сярод гісторыкаў - у апублікаванай крытычнай рэцэнзіі ў часопісе, ці як гэта прынята сярод добрых знаёмых - сказаць проста ў вочы. Прызнаюся, што мне зрабілася непрыемна. Яшчэ і таму, што ў словах гэтага чалавека была маніпуляцыя фактамі. Што ж гэта за пакута такая? Хвароба перфекцыянізму, прасякнутая комплексамі недаадукавання і прыпраўленная незарганізаванасцю ды лянотай? Як кажа мой бацька: хай яго Бог любіць.

Вось такіх "таварышаў" маем ў анархісцкім асяроддзі. А пазней нехта здзіўляецца, што анархісты топчуцца не адным месцы і займаюцца пустаслоўем, а не справамі. І на шчырасць забыліся. Аб гэтым я ўжо пісаў. Гэта тычыцца людзей наогул. Шчырасці няма.

Аб чым гэта я? Адзін з трох герояў маёй кнігі - Аўгустын Урублеўскі, які нарадзіўся ў Вільні ў 1866 г. З тых самых Урублеўскіх. Валеры, чалец Інтэрнацыянала, паўстанец і камунар, быў ягоным дзядзям. Старэйшы брат Тадэвуш - вядомым адвакатам (які дарэчы бараніў рэвалюцыянераў падчас рэвалюцыі 1905 года), краёўцам, палітыкам. А ягоныя бацькі сабралі ўнікальную калекцыю кніг, на падставе якой стварылі пазней Бібліятэку Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх. Яна і дагэтуль носіць іх назву.

Сам Аўгустын - постаць неймаверна цікавая. Таленавіты біяхімік, доктар навук, які мог бы нават атрымаць Нобелеўскую прэмію, калі б не жыццёвыя абставіны. Пладавіты літаратар, мысляр і тэарэтык, фанатычны барацьбіт супраць алкагалізму і палавой распусты, арыгінальны анархіст, арганізатар, публічны трыбун, рэдактар некалькіх газет і часопісаў, аратар, містык. У той жа час экстравагантны, эмацыйны, эксцэнтрычны, выбуховы.

Раней лічылася, што ён загінуў пасля 1913 г. недзе ў парыжскім псіхіятрычным шпіталі. У 2017 г. я знайшоў дакументы, што ён быў жывы прынамсі да 1924 г. Так гэта пазначана ў маёй кнізе. І вось тыдзень таму я даведаўся, што памёр ён 16 верасня 1941 г. у псіхіятрычным прытулку Марэвіль недалёка Нансі, хутчэй за ўсё з голаду і праз адсутнасць сродкаў на апеку.
👍13💯1
Гэтую інфармацыю раскапаліа маладая паліталагіня, якая праз некалькі тыдняў на Ягелонскім універсітэце будзе бараніць сваю дысертацыю, цалкам прысвечаную анархізму Аўгустына Урублеўскага.

У адрозненні ад "знатакоў-крытыкаў-я-ведаю-лепш" мне не сорамна, што менавіта яна дакапалася да даты ягонай смерці. Наадварот! Гэта цудоўная навіна. Радуюся, што асоба і погляды гэтага кракаўскага анархіста цікавіць новыя пакаленні маладых даследчыц. Чарговы гештальт закрыты, урэшце мы ведаем, што Аўгустын больш за чвэрць стагоддзя правёў ў псіхушцы. Чалавек, які апярэджваў сваё пакаленне, але нёсся надта ж хутка і згарэў. Трагічны лёс.

Я праглядзеў ейную дысертацыю і можна бы было прычапіцца да розных фрагментаў гэтага дактарату, але павінна існаваць нейкая павага для працы іншых асоб. І я такую павагу маю, у адрозненні ад некаторых знатакоў. Спадязюся, што хутка гэты дактарат, трошкі выпраўлены, выйдзе ў выглядзе кнігі. У Польшчы з гісторыяй анархізму крытычная сітуацыя. Спецыялістаў амаль няма.
👍11💯1
Аўгустын Урублеўскі (1866-1941)
👍10
"Мёртвыя душы" усе ж чыталі. А ў Кракаве дагэтуль гандлююць душамі, толькі не мёртвымі, а жывымі. Каталіцкі Касцёл, а дакладна Ордэн рэгулярных лютэранскіх канонікаў, якому належаць некалькі будынкаў на вуліцах Божага Цела і Юзафа, ды старынная Базіліка Божага Цела.

Справа цягнецца прынамсі 15 гадоў. Менавіта ў 2011 г. з'явілася інфармацыя, што манахі хочуць прадаць мяшкальныя будынкі разам з людзьмі. Ну як прадаць? Супрацуючы з дэвелоперам De Silva Haus (якому у 2011 г. аддалі будынкі ў карыстанне на 70 гадоў), зрабіць дарагі гатэль. І каб забудоўшчык
мог спакойна знесці гэтыя старыя і абараняемыя правам камяніцы, і пабудаваць бізнес-камплекс, у будынках не рабілі рамонту дзесяцігоддзямі. Усе дробныя рамонты жыхары, які становіцца ўсё менш, рабілі самі, і яны ж за ўласныя сродкі пракладвалі газ у будынак. Будынкі былі набытыя ордэнам пад канец XІX cт., а пабудаваныя ў XVIII ст.

У 2011-2012 гг., калі я быў маладым і натхнёным, мы з кракаўскай Федэрацыяй Анархістаў пачалі змагацца за гэтыя будынкі, дапамагаючы жыхарам і некаторым уладальнікам маленькіх мастацкіх галерэй, крам ды кавярняў, адстаяць  месцы жыхарства і працы. Мы хадзілі па кожнай кватэры, разносілі і клеелі улёткі, размаўлялі амаль з кожным жыхаром, ладзілі пратэсты і нават масавае свята вуліцы Юзафа. Тады ў горадзе было гучна на гэтую тэму, грамадства падтрымлівала мясцовых жыхароў, рэзананс дапамог перамагчы, на нейкі час. Паўплываў яшчэ факт, што галоўны інспектар аховы культурных каштоўнасцей у Кракаве не дазволіў забудоўшчыку і ордэну перабудоваць будынкі на сучасныя гатэлі.

Аднак час прайшоў, і уладальнікі будынкаў узяліся за старое, забываючыся, што ў вечнай дароўнай умове было пазначана, што забараняецца пазбыццё нерухомасці і атрыманне прыбытку. Але да канца сакавіка жыхары маюць выселіцца з будынкаў.

Гаворка ідзе пра цэнтр горада, старынны, прыгожы і супер папулярны раён Кракава - Казімеж. Зямля там, і без таго дарагая, увесь час расце ў цане. Жыхароў пакрысе выпі'вае з Казімежа джэнтрыфікацыя. Застаецца ўсё менш кватэр, з'яўляецца ўсё больш гатэляў ды рэстаранаў. Кракаў у апошнія 15 гадоў становіцца тыповым месцам для турыстаў, забываючыся на мясцовых жыхароў. Таму дагэтуль актуальны наш лозунг 14-гадоваў даўніны: "Кракаў - гэта не фірма. Горад - гэта мы!"

Учора таварышы_кі зладзілі вялікі пратэст, як у старыя добрыя часы. Было шмат людзей, нават нэаліберальны мэр горада завітаў. (Супраць яго зараз збіраюць подпісы, каб праз рэферэндум зняць з пасады. То ён трохі пачаў варушыцца ў сацыяльных пытаннях, бо губляе грамадскі капітал).

Што будзе далей - цяжка сказаць. Ордэн падпарадкоўваецца Ватыкану, у горада няма адпаведных механізмаў (ці ўсё ж такі ёсць?), каб вырашыць праблему жахароў на вул. Юзафа. Але ж тут праблема комплексная: такіх будынкаў з жыхарамі, які жывуць у іх з часоў Польскай Народнай Рэспублікі (1952-1989), хапае і не толькі ў Кракаве. Урады мяняюцца, праблемы застаюцца.

У любым выпадку вельмі добра, што ізноў ёсць рэзананс і людзі арганізуюцца. Жадаю ім перамогі.
🔥4👍3🤯21
Пісаць тонка аб вайне ва Украіне, у мяне не атрымалася. Была толькі злосць, лютасць і словы выскаквалі з горла быццам макрота ад хваробы. Ты, адурманены шаленствам, выплёўваў іх і на момант станавілася лягчэй. Але ж гэта не паэзія, а нейкі набор больш ці хутчэй менш удалых вобразаў, якія хацелася нацягнуць на "вялікі расейскі народ". Брудныя словы, як у п'яным панк-року.

Канешне, у мяне ёсць і сябры, і таварышы, якія дагэтуль застаюцца ў Расеі і да шавініста мне далёка (ці не?), і я ніколі не быў прыхільнікам калектыўнай віны. Бываў я ў Расіі, бачыў розных людзей, але гэтая вайна, канешне, унясла свае праўкі ў архітэктуру маёй душы.

Я думаю, што нельга персаніфікаваць зло, вайну, рэпрэсіі. Гэта не адзін тыран, дыктатар, фюрэр. Гэта шмат разнастайных людзей, якія выконваюць загады, пішуць даносы, забіваюць, крывадушаць, фінансуюць, працуюць у розных дзяржорганах і арыентаваных на вайну прадпрыемствах. Тыя, якія нічога не робяць, каб спыніць тэрор. Тыя, хто маўчаць. Гэта іх сем'і, асобныя касты і кланы, парочныя колы і... страх. Як пісаў Грыгорый Максімаў, вядомы лібертарны дзеяч, тэарэтык "канструктыўнага анархізму" у сваёй фундаментальнай працы The Guillotine at Work (Chicago 1940): "Так, у Расеі страх з'яўляецца фундаментам маральнасці". Ці толькі ў Расеі?

Гэта магутная сістэма, якую фарміруюць людзі. Гэта не вайна Пуціна, гэта вайна Расеі і ейнага грамадства. Прынамсі ягонай вялікай часткі, якая сёння, на жаль, мацнейшая за тых, хто супраць і хто мае сумленне. Нават калі большасць ідзе ваяваць проста за грошы. Ваяваць за грошы супраць суседняй дзяржавы - гэта нават большы крынж, чым мой анты-верш.

Тое самае тычыцца і Беларусі. Уся гэтая дыктатура - гэта шматўзроўневая, перакрыжаваная лёсамі тых і гэтых, комплексная з'ява. І слава ды паклон тым, хто не баіцца і не мірыцца з гэтым бясчынствам.

Дадзены крык душы, постмадэрнісцкі рык ваўкалака, быў напісаны пасля нейкай чарговай атакі РФ на Украіну. Памятаю, што тады загінулі дзеці і мяне вельмі кранула навіна. Калі гаворка заходзіць аб загінулых дзецях, то мяне пранізвае смутак, я закіпаю як лава. І вось тады ад бязвыхаднасці і неўцешнасці вырваліся менавіта такія радкі.

Дарэчы, гэты анты-верш у тым самым годзе быў апублікаваны ў адным з расейскіх тг-паблікаў і як жа там падгарэла ў некаторых за расею-матушку! Было шмат негатыўных каментароў (мой любімы: ПИШИ ТОНЬШЕ И УМНЕЕ, ПИЗДА С ГЛАЗАМИ!!!!!!!!)
Але таксама былі тыя, каму спадабалася, сардушкі ставілі. Падаецца, што не эстэтычная форма, а эмацыйны пасыл. Спасылку на неіснуючы ўжо канал "Чёрный журнал" з анты-вершам застаўлю ніжэй (ён не выходзіў у папяровай версіі і быў напісаны ў ліпені 2022 г.)

Спадязюся, што адмін таго каналу жывы і ў бяспецы. Хацелася б, каб і Украіна была ў бяспецы, і увогуле ўвесь наш шматпакутны рэгіён пад назвай БУР (барак узмоцненага рэжыму Беларусь-Украіна-Расея) урэшце рэшт прыйшоў да міру і салідарнага суіснавання. Бо няма ўжо сіл прапускаць скрозь сябе ўвесь гэты жах.
5👍2💯2❤‍🔥1💔1
Частка асоб, падпісаных на канальчык, ведаюць, што я м.інш. займаюся рэвалюцыяй 1905 года. Гэтыя цікавыя гістарычныя падзеі ў Каралеўстве Польскім ("Прывіслянскім краі"), Паўночна-Заходнім краі і ўвогуле ў мяжы аселасці насілі вельмі інтэнсіўны і радыкальны характар.

Вялася барацьба не толькі за паляпшэнне цяжкай эканамічнай сітуацыі рабочых і змену грамадска-палітычнага ладу, не толькі за дэмакратычныя правы, як, напрыклад, свабода слова, сходаў, аб'яднанняў ці сумлення, але таксама за нацыянальную незалежнасць і асабістую годнасць. Зрэшты, за ўсё тое, за што сёння змагаецца БУР.

І палякі ў гэтым плане былі, так бы мовіць, у авангардзе рэвалюцыйных падзей. Напрыклад, Польская сацыялістычная партыя (PPS) спалучала ў сабе ўсе гэтыя мэты і была адной з найбольш масавых і найлепш арганізаваных нацыянальных партый у Расейскай імперыі. Але не толькі ў рэвалюцыянераў, але ў польскага грамадства ў цэлым нацыянальнай свядомасці хапала.

Вось вам забаўны тагачасны прыклад аб тым, як людзі баранілі права да карыстання роднай мовай.
👍5❤‍🔥1
«Говорите по-польски!» Письма мэру Варшавы 1905 г.
Ф.338. Оп.1. Д.44. Л.1,2.

Письма на имя Николая Бибикова,занимавшего с 1892 по 1906 г. должность президента (мэра) Варшавы в Российской империи, об инциденте, случившимся в ноябре 1905 г.
Начальник варшавских артиллерийской мастерской полковник Филиппов сообщает как звонил в городскую больницу, чтобы узнать о судьбе подмастерья, раненого пистолетными выстрелами у своей квартиры. Однако дежурный при телефоне категорически заявил полковнику: «Говорите по-польски, иначе я не желаю с вами разговаривать».
В 1905 г. под воздействием революционных событий Бибиков был вынужден согласиться на использование в городских учреждениях польского языка (что прежде строго ограничивалось российскими властями). Это давало возможность служащим для откровенных демаршей.
Начальник артиллерии Варшавского военного округа, в свою очередь, также просит оградить воинских чинов «от подобной дерзкой настойчивости».
👍8🔥1😁1💯1