Вершы нікому не патрэбныя
115 subscribers
306 photos
4 videos
9 files
62 links
Творчасць Сашы Нефера.
Асабістае і трошкі палітычнага
Download Telegram
Я ўжо пісаў, што 19 студзеня для анархістаў і антыфашыстаў з БУРу дзень асаблівы, сімвалічны. Раней гэтая дата была вельмі важнай і для мяне. Калі адбылося забойства Стаса і Насці, усе проста вылецелі ў космас ад гэтай навіны. У чорны, халодны і пусты космас. Паступова дата стала на столькі важнай, што назаўсёды ўвайшла ў найноўшую гісторыю не толькі РФ, але і антыфашыстаў скага руху ва Усходняй Еўропе.

У тым сэнсе, што дзень 19.01 стаў ад праўным пунктам для мабілізацыі людзей, камемарацыі, аналізавання палітычнай сітуацыі, арганізацыі супраціву. Дата пачала аб'ядноўваць актывістаў_к разнастайных поглядаў, узросту, краін. Мне падавалася, што яна стала своеасаблівым "месцам памяці" (паводле канцэпцыі францускага гісторыка П'ера Нары, які дарэчы, памер у мінулым годзе). Не блытаць з матэрыяльнымі месцамі памяці тыпу могілак ці помнікаў, хаця яны таксама могуць стаць такімі. Вузлавымі аб'ектамі, сімвалічным перакрыжаванне гісторыі, сучаснасці і памяці, якія з'яўляюцца важнымі для розных груп людзей.

Сёння дата ўсё больш адыходзіць у мінулае. Тое, што адбываецца ў Расеі даўно перарасло ў нешта больш за звычайны фашызм з забойствам публічных асоб у цэнтры Масквы. Імперыя са ўсімі выцякаючымі фактарамі і ўласцівасцямі нясецца наперад. Спадзяюся, што да сваёй пагібелі.

Ранеў мы рэгулярна хадзілі з пікетамі і дэманстрацыямі пад расейскае консульства, якога з Кракаве ўжо няма (на шчасце). Нас здымалі з вакон на камеры, часам выходзіў незадаволены консул, стараючыся нас запалохаць і прагнаць, пастаянна мянты чапляліся. А мы ўсё прыходзілі і прамаўлялі. Прыносілі банэры, сцягі, фатаграфіі, вешалі з горадзе плакаты...

Сёння ўжо іншыя часы. Мы робім іншыя справы. Аднак помнім і будзем помніць аб усіх ахвярах кдбэшнай улады і яе праварадыкальных падсоскаў.

Сёння ў нашым рэгіёне галоўны фашыст (я ўпрошчваю, не чапляйцеся да слоў) - Крэмль. Хай ён і ўдала распаўсюджвае па ўсім свеце "міф антыфашызму", у які, на жаль, дагэтуль вераць розныя левыя і дэмакраты па ўсім свеце. Таму і далей трэба змагацца з ім. Хто як умее. І памятаць аб героях і ахвярах.

Памятаць - значыць змагацца!
👍4💯3🔥1💔1
І два тэксты-разважанні пра памяць анархістаў
👍2
Заўтра дзень нараджэння ў адной вельмі цікавай асобы, і гэта я не аб Зяленскім.

25 студзеня 1938 г. нарадзіўся савецкі паэт і празаік, музыка і бард, актор і сцэнарыст, чалавек мноства талентаў Уладзімір Высоцкі. Постаць надзвычай яскравая, артыст і бунтар, кумір міліёнаў, які не упісываўся ў савекція рамкі творчай інтэлігенцыі. Так, мне падабаюцца некаторыя ягоныя песні і шмат фільмаў, у якіх ён здымаўся. Аднак сёння я хачу нагадаць аб тым, што яго звязвае з анархізмам і канкрэтна з іншай легендарнай фігурай – Нестарам Махно.

Уладзімір Сямонавіч мог бы стаць Нестарам Іванавічам, фнесумненна атрымалася б моцная і характэрная інтэрпрэтацыя вобраза славутага анархіста. На жаль, абставіны скаліся інакш. Аднак спробы былі, і вялікая зацікаўленасць з боку савекцага артыста украінскім рэвалюцыянерам таксама прысутнічала. У нечым гэтыя асабы падобныя.

Аб падарожжы ў Гуляйполе і прыгодах Уладзіміра Высоцкага і Давіда Карапецяна, блізкага сябра Высоцкага, перакладчыка (які м.інш. працаваў на “Масфільме”, дзе і пазнаёміўся з вядомым бардам) можна пачытаць або ў артыкуле:

Д. Карапетян, Высоцкий и Махно – два иноходца, "Совершенно секретно" 2001, № 7, с. 24–26.
    
Або ў кнізе ўспамінаў: Д. Карапетян, Владимир Высоцкий. Между словом и славой. Воспоминания, Москва 2002, с. 180–208.
      
Далучаю абодва тэксты.
👍10
Пакуль я калясіў аўтаспынам па Галактыцы і шукаў адказ на Галоўнае пытанне жыцця, Сусвету і ўвогуле, прайшло семь з паловай міліёнаў гадоў...
І Глыбокадумаючы знайшоў адповедзь. Менавіта сёння.
😁2👍1🥰1
Вершы нікому не патрэбныя
Чарговы дзень, ізноўку свята, Бліжэй да цемры чым да зорак, Квітней сярод асоту мятай І сустракай сталення золак. Халодны свет, цвярозы тата, Малюй цяплом, бо нешта сыра. Жыццё павінна быць стракатым: Паразы... перамогі... вырай... Далёкі сябра, я…
Атрымаў ад сябра 😊

Здравствуй Саша
Я гуляю
Ну а ты как жЫцце маешь;
Я сижу и так скучаю
По тебе, лицею, маю
Я тебе готов сказать
Здравствуй, Саша
Где печать?
Где печать
Того, что в детстве
Обещали обнимать
Обнимать и нам растить
Обещали не простить
Ты в анархии я в  прессе
Я в своем тяжелом весе..
Ты бежишь под сорок два
Я для консула слова
Для семьи себя ищу
О Европе я грущу.
Дайте вилы
Дайте кол.
Жить в расеи не прикол.
Здесь менты
Здесь произвол...
Жить желаю
Тебе. Лол.
Грусть в себе я не ращу!...
Обнимаю тебя.
Тру..


Будь собой
Расти днëм Саша
Ехать тебе. Каша
Что вчера я заварил...

Пэ. Сэ.
Будь хорррошь. Играй.
Это твой век.
4👍4🔥3😁1
Удар за ударом, пинают как мячик,
Тревога по-прежнему сердце маячит.

Работа - пустое, слова холостые,
Ни бунта, ни подвига, путь в монастырь мне.

Око за око, но мне до террора,
Как другу до Польшы, согласен, ведь, Жора?

Стихи словно тряпки - пыль вытер и в урну,
Противно богатство и всё, что гламурно.

Урок за уроком, учебники плохи,
Для всех караваи, себе лишь окрохи.

Душа нараспашку, но психика плачет,
В колене разрыв, в кошельке недостачи.

За промахом промах, рождён близоруким.
Ни копий, ни стрел и поломаны луки.

Босяк развесёлый, поэт третьесортный,
Эх, бросить бы всё да рвануть на курорты.

Ненужные тексты и пыльные книги,
И в лес за судьбою Владимира Стриги.

Чего же ты ждёшь, чего ты достоин?
Вожди за вождями, весна за весною.

Бокал за бокалом, нектар грусти липкий,
Со дна меня тянут лишь дочки улыбки...

27 января 2026 г.
😢3🙏2🤝21👍1👏1
Дакладна год таму мой сябра напісаў мне:

"Юрибан пошёл по стопам Криштопа
Бро шо за нахуй
Отпилил себе башку болгаркой.
У них что блять соревнования кто круче".

Юрыбан - гарадзенскі рэпер і паэт, сапраўдны андэрграунд. Хлопец быў добры, але са складаным лёсам. Былі, канешне, у яго сваі пацанскія закідоны, але хто ж з нас без граха.
З Юрам я пазнаёміўся праз нашага агульнага сябра Вадзіма, які і пісаў гэтыя словы. Было гэта ўлетку 2008 г., калі мы з анархістамі ладзілі кампанію супраць будовы гарадзенскай ГЭС. Тады на беразе Нёмана мы нават зрабілі палатачны лагер, дзе я і сустрэў Юрыбана.

Я паважаў Юру як паэта і аматара олдскулнага хіп-хапа. У Горадні мы калі-некалі перасякаліся, у асноўным у Вадзіма. Часам спрачаліся. Часам падымалі сур'ёзныя тэмы. Былі ў яго зрывы, але Юра неяк даваў сабе рады. І вось нешта надырвалася і ён не вытрымаў...

Мне шмат разоў казалі, што некаторыя мае вершы трэба ператвараць у рэп. Мо сапраўды сярод гэтых вершыкаў пара-тройка знойдзецца рэп-рыфмовак. Я і сам некалі хацеў паспрабававаць у гэты жанр, але усё ніяк рукі не даходзілі. І вось аднойчы Вадзім даслаў мне гэтае відэа. Канешне, я б зусім інакш зачытаў гэты верш, але ўсё роўна мне стала вельмі прыемна. Юрыбан ведаў аб маіх паэтычных гульнях і ўлавіў рытм і сутнасць гэтага твора. Для такога маргінальнага літаратара як я - гэта было неспадзяванкай. Я шчыра абрадаваўся. Хай застанецца на памяць.

Усе рыфмы даўно пакладзены на біты. Спі спакойна, Юрыбан, і насалоджвайся імі.
❤‍🔥3🙏31👍1