Вяртаючыся да тэмы дзіцячай літаратуры, хачу падзяліцца некалькімі навінамі.
Два месяцы таму ўлады дабілі часопіс "Вясёлка" (выдаецца з 1957 г.), перакрываючы ягонае фінансаванне на гэты год. Адзінае беларускамоўнае дзіцячае выдавецтва для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту ў Беларусі, аб якім я ўжо ўзгадваў і вокладка якога стаіць на аватарцы ў чаце. Можа я проста дыназаўр, што не ведаю новых тэндэнцый і дзеці ўжо не чытаюць часопісаў, тым больш па-беларуску? Усё ўжо у сеціве? У кожным выпадку, шкада, што знішчаецца абсалютна ўсё.
Аднак беларуская дыяспара выдае даволі шмат рознай літаратуры за мяжой. Я, напрыклад, у мінулым годзе прачытаў падлеткавым
раман А. Бахарэвіча "Капітан Ляітучая Рыба". Чакаю, пакуль дачка падрасце і зможа сама пазнаёміцца з кнігай.
А вось зусім на днях пераклалі экстрэмісцкую кнігу пра крата (у тлумачэнні Жанны Сільвановіч), таксама некалі ўзгаданую мною. На жаль, сёння большасць вартаснага культурніцкага кантэнту робіцца па-за межамі сінявокай.
Таксама літаральна на днях дастаў з паліцы дачцэ кнігу, якую набыў 8 гадоў таму з думкай аб сваіх будучых дзецях. І не прагадаў. Гаворка аб кнізе "Zasady po to, żeby je łamać. Dziecięcy przewodnik po anarchii". Кніга па ініцыятыве таварыша (які адыйшоў ад актывізму пасля таго, як да яго, сямейнага чалавека, на хату завіталі з вобшукам мянты) і ў ягоным перакладзе пабачыла свет у анархісцкім выдавецтве Bractwo Trоjka ў 2016 г.
Аўтары Джон Сэвэн і Джана Крысці.
Кніга невялікая, часам можа здавацца, што бессэнсоўна бунтарская. Але гэта не так. Апроч такіх, не вельмі прыймальных для некаторых бацькоў парадаў, як "торт на абед" ці "не спаць усю ноч, або "больш ніколі купання", там ёсць вельмі важныя, добрыя і карысныя парады. Напрыклад "вучыся, выкарыстоўвай розум", "не купляй, зрабі сам", "давай рэчы задарма", "ідзі іншым шляхам", "будзь сабой"... Дзеля такім кнігам можна пачынаць з дзецьмі размову аб межах свабоды, аб тым, што такое па сутнасці правілы? Як канструаваць рэчаіснасць - на якіх каштоўнасцях трэба абапірацца.
Пасыл кнігі мне падабаецца - анархія гэта файная рэч. Нават тыя парады, якія выглядаюць апафіёзам непаслухмянасці, служаць крытычнаму асэнсаванню навакольнага свету і будуюць падставу для дыскусіі з дзіцёнкам.
Калі кніга выйшла, я падарыў яе бадай усім сябрам, у якіх былі дзеці, адзін асобнік захоўваючы для сябе. І ўрэшце дачакаўся фітбэка. Чытаем яе перад сном з дачкой ўжо некалькі дзень запар. Яна ўлавіла сэнс кнігі, і ўчора нават занесла яе, каб паказаць у садку сваім выхавальніцам. Пазней яна распавяла, што яны не былі ў захапленні і амаль што за галовы хапаліся. І пракаментавалі нешта накшталт таго, што тата табе не тыя кнігі купляе. Але ж яны не шараць за долю вараўское ды навалач мусарскую, і думаюць сваімі шаблонамі састарэлымі. А вось дачка вывучыла слова "анархія". Больш таго, учора пасля садку сказала мне, што не ўсе правілы добрыя і яна хоча ўвесці свае правілы. Першае: каб не было вязніцы! Другте: каб людзей не білі. Калі я гэта пачуў, то зразумеў, што ўсё мае сэнс і мы на правільнай дарозе. У гэты момант я пачуў гонар і шчасце. Каб не было вязніц! 5-гадовая дзяўчынка кажа аб тым, аб чым старыя філосафы прамаўляюць толькі пасля вызвалення з вязніц...
Ёсць там яшчэ і для дарослых парады. Калі табе кажуць: працуй, спытай: чаму?
Крытычнае мысленне, пастаяннае задаванне пытанняў і стаўленне пад сумнеў усіх догмаў, ідэалогій ды правіл - вось апірышча будучага гуманізму. Вельмі хацелася б, каб дачка і надалей развівала свае кагнітыўныя здольнасці і ставіла знак запытання, калі ёй будуць "на блакітным воку" казаць пра правільныя правілы. Думаю, што яна дасць рады.

👍6❤5❤🔥1
Я ўжо пісаў, што 19 студзеня для анархістаў і антыфашыстаў з БУРу дзень асаблівы, сімвалічны. Раней гэтая дата была вельмі важнай і для мяне. Калі адбылося забойства Стаса і Насці, усе проста вылецелі ў космас ад гэтай навіны. У чорны, халодны і пусты космас. Паступова дата стала на столькі важнай, што назаўсёды ўвайшла ў найноўшую гісторыю не толькі РФ, але і антыфашыстаў скага руху ва Усходняй Еўропе.
У тым сэнсе, што дзень 19.01 стаў ад праўным пунктам для мабілізацыі людзей, камемарацыі, аналізавання палітычнай сітуацыі, арганізацыі супраціву. Дата пачала аб'ядноўваць актывістаў_к разнастайных поглядаў, узросту, краін. Мне падавалася, што яна стала своеасаблівым "месцам памяці" (паводле канцэпцыі францускага гісторыка П'ера Нары, які дарэчы, памер у мінулым годзе). Не блытаць з матэрыяльнымі месцамі памяці тыпу могілак ці помнікаў, хаця яны таксама могуць стаць такімі. Вузлавымі аб'ектамі, сімвалічным перакрыжаванне гісторыі, сучаснасці і памяці, якія з'яўляюцца важнымі для розных груп людзей.
Сёння дата ўсё больш адыходзіць у мінулае. Тое, што адбываецца ў Расеі даўно перарасло ў нешта больш за звычайны фашызм з забойствам публічных асоб у цэнтры Масквы. Імперыя са ўсімі выцякаючымі фактарамі і ўласцівасцямі нясецца наперад. Спадзяюся, што да сваёй пагібелі.
Ранеў мы рэгулярна хадзілі з пікетамі і дэманстрацыямі пад расейскае консульства, якога з Кракаве ўжо няма (на шчасце). Нас здымалі з вакон на камеры, часам выходзіў незадаволены консул, стараючыся нас запалохаць і прагнаць, пастаянна мянты чапляліся. А мы ўсё прыходзілі і прамаўлялі. Прыносілі банэры, сцягі, фатаграфіі, вешалі з горадзе плакаты...
Сёння ўжо іншыя часы. Мы робім іншыя справы. Аднак помнім і будзем помніць аб усіх ахвярах кдбэшнай улады і яе праварадыкальных падсоскаў.
Сёння ў нашым рэгіёне галоўны фашыст (я ўпрошчваю, не чапляйцеся да слоў) - Крэмль. Хай ён і ўдала распаўсюджвае па ўсім свеце "міф антыфашызму", у які, на жаль, дагэтуль вераць розныя левыя і дэмакраты па ўсім свеце. Таму і далей трэба змагацца з ім. Хто як умее. І памятаць аб героях і ахвярах.
Памятаць - значыць змагацца!

👍4💯3🔥1💔1
Заўтра дзень нараджэння ў адной вельмі цікавай асобы, і гэта я не аб Зяленскім.
25 студзеня 1938 г. нарадзіўся савецкі паэт і празаік, музыка і бард, актор і сцэнарыст, чалавек мноства талентаў Уладзімір Высоцкі. Постаць надзвычай яскравая, артыст і бунтар, кумір міліёнаў, які не упісываўся ў савекція рамкі творчай інтэлігенцыі. Так, мне падабаюцца некаторыя ягоныя песні і шмат фільмаў, у якіх ён здымаўся. Аднак сёння я хачу нагадаць аб тым, што яго звязвае з анархізмам і канкрэтна з іншай легендарнай фігурай – Нестарам Махно.
Уладзімір Сямонавіч мог бы стаць Нестарам Іванавічам, фнесумненна атрымалася б моцная і характэрная інтэрпрэтацыя вобраза славутага анархіста. На жаль, абставіны скаліся інакш. Аднак спробы былі, і вялікая зацікаўленасць з боку савекцага артыста украінскім рэвалюцыянерам таксама прысутнічала. У нечым гэтыя асабы падобныя.
Аб падарожжы ў Гуляйполе і прыгодах Уладзіміра Высоцкага і Давіда Карапецяна, блізкага сябра Высоцкага, перакладчыка (які м.інш. працаваў на “Масфільме”, дзе і пазнаёміўся з вядомым бардам) можна пачытаць або ў артыкуле:
Д. Карапетян, Высоцкий и Махно – два иноходца, "Совершенно секретно" 2001, № 7, с. 24–26.
Або ў кнізе ўспамінаў: Д. Карапетян, Владимир Высоцкий. Между словом и славой. Воспоминания, Москва 2002, с. 180–208.
Далучаю абодва тэксты.

👍10