ГУ "Мостовский районный центр культуры"
205 subscribers
4.58K photos
517 videos
29 links
Download Telegram
💥Запрашаем да нас на Струбніцкі фэст “Свята, поўнае пашаны”!💥
📌КАЛІ? 9 чэрвеня 2024 г. Пачатак – 16.30 гадзін
📌ДЗЕ? Мастоўскі раён, аг. Струбніца
📌ВАС чакае:
16.30-17.30 – тэатралізаванае прадстаўленне “Традыцыі нашых продкаў”,
17.30-18.00 – конкурсна-гульнёвая праграма “Пагуляем, пашумім”,
18.00-20.00 – вечарынка ў стылі 80-х “Запальваем без прыпынку”,
- выстаўка ікон К. В. Грыб і М. А. Какорына,
- праца атракцыёнаў, святочны гандаль.
💥Чакаем вас на самым самабытным свяце Мастоўшчыны!
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
💥Запрашаем да нас на Струбніцкі фэст “Свята, поўнае пашаны”!💥
📌КАЛІ? 9 чэрвеня 2024 г. Пачатак – 16.30 гадзін
📌ДЗЕ? Мастоўскі раён, аг. Струбніца
📌ВАС чакае:
16.30-17.30 – тэатралізаванае прадстаўленне “Традыцыі нашых продкаў”,
17.30-18.00 – конкурсна-гульнёвая праграма “Пагуляем, пашумім”,
18.00-20.00 – вечарынка ў стылі 80-х “Запальваем без прыпынку”,
- выстаўка ікон К. В. Грыб і М. А. Какорына,
- праца атракцыёнаў, святочны гандаль.
💥Чакаем вас на самым самабытным свяце Мастоўшчыны!
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
У філіяле “Струбніцкі ЦВЧіК” прайшоў Струбніцкі фэст “Свята, поўнае пашаны”.
Сюды штогод прыязджае мноства паломнікаў на ўрачыстае набажэнства ў гонар аднаго з самых шанаваных святых — Святога Антонія. У гэты дзень ладзіцца вялікае свята з хрэсным ходам. І гэты год не стаў выключэннем.
Свята «Струбніцкі фэст»  працягнулася тэатралізаванай праграмай “Традыцыі нашых продкаў”, у рамках якой прайшлі выступленні калектываў  аматарскай творчасці Мастоўскага раёна, а таксама прайшло ўшанаванне шматдзетных сем’яў і лепшых працаўнікоў вёскі.
Мясцовыя жыхары і госці свята змаглі палюбавацца абразамі ручной работы Клаўдзіі Грыб і Міхаіла Какорына. Адразу відаць, што ўсе абразы зроблены з любоўю і добрымі намерамі.
Варта адзначыць, што менавіта праз далучэнне да народных вытокаў выхоўваюцца беражлівыя адносіны да культуры, павага да самабытных традыцый на сяле.
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
💥Хочаце даведацца аб традыцыйным занятку ткацтвам нашых продкаў і ўбачыць сапраўдныя кросны ў працы? У такім выпадку вам да нас на Гудзевіцкі тэкстыльны фэст!
💥КАЛІ? 15 чэрвеня 2024 г. Пачатак – 14.00 гадзін
💥ДЗЕ? Мастоўскі раён, аг. Гудзевічы
💥ВАС чакае:
- прэзентацыя ручніка Гродзенскай вобласці;
- канцэрт, прысвечаны 485-гадоваму юбілею вёскі Гудзевічы;
- выступленні аматарскіх творчых калектываў Мастоўскага раёна;
- маладзёжная дыска-праграма;
- летняя школа «Майстэрства падвойнага ткацтва»;
- выстава тэкстыльных вырабаў пад адкрытым небам;
- рэтра-фотаатэлье «Времён связующая нить»;
- стол яднання і сяброўства «Смачна есці»;
- анімацыйная праграма «Лявоніха і Сымоніха запрашаюць»;
- майстар-класы па ткацтву ад носьбітаў і пераемнікаў традыцый;
- праца атракцыёнаў, святочны гандаль і многае іншае.
💥Чакаем вас на самым тэкстыльным свяце Мастоўшчыны!
💥Падчас фэсту будзе праводзіцца фота-інста-конкурс на лепшы арыгінальны фотаздымак на свяце.
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
#Гудзевіцкіфэст
Упершыню ў Гудзевічах прайшоў Гудзевіцкі тэкстыльны фэст.
Прысутныя на свяце змаглі палюбавацца дыванамі і дарожкамі, вытканымі ў тэхніцы падвойнага ткацтва, а таксама атрымалі майстар-клас «з рук у рукі» ад майстра Белакоз Веры Ігнацьеўны.
На выставе народных промыслаў і рамёстваў «Прыгажосць тканая і вышываная» усе любаваліся традыцыйнымі вырабамі ткацтва майстроў Мастоўскага раёна і палатном «Квецень Панямоння». Яно выканана з 17 міні-габеленаў, па колькасці раёнаў нашай вобласці.
У рамках свята працавала традыцыйная летняя школа па ткацтве “Майстэрня падвойнага ткацтва".
Яркім момантам фестывалю стала дэфіле-дэманстрацыя мужчынскага і жаночага традыцыйнага касцюма Гродзеншчыны, а таксама выступленні фальклорных калектываў Гродзеншчыны.
Свята ткацтва – гэта дэманстрацыя і папулярызацыя рэдкага ўнікальнага рамяства!
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
#Гудзевіцкіфэст
#яднаемсярамёствамі
#КрыніцаНароднайТворчасці
💫Запрашаем на сямейны фестываль “Масты яднаюць берагі і лёсы”!
💫КАЛІ? 23 чэрвеня 2024 г. Пачатак – 15.00 гадзін
💫ДЗЕ? Мастоўскі раён, аг. Масты Правыя
💫ВАС чакае:
15.00-15.15 – урачыстае адкрыццё фестывалю;
15.15-16.00 – канцэртная праграма «Рака часу ў каханні бярэ пачатак»;
16.00-17.00 – выступленне аматарскіх творчых калектываў аматарскай творчасці;
16.00.-17.00 – конкурсна-гульнёвая праграма «Востраў прыгод»;
17.00-18.00 – выступленне народнага ансамбля народнай песні «Ярыца»;
18.00-20.00 – вечарынка ў стылі 80-х.
💫Падчас фестывалю будуць працаваць:
- выстава «Сям'я талентамі багата»;
- праца атракцыёнаў, святочны гандаль і многае іншае.
💫Ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць праехаць з ветрыкам па аг. Правыя Масты на павозцы, верхам на кані. А для аматараў і прыхільнікаў матацыклаў прадаставіцца ўнікальная магчымасць не толькі пагутарыць, але і пакатацца з байкерам.
💫Фестываль абяцае быць цікавым і па-сапраўднаму сямейным!
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
♦️У аграрадку  Масты Правыя адбылося брэндавае мерапрыемства - сямейны фестываль “Масты яднаюць берагі і лёсы”!
♦️У праграме мерапрыемства было мноства разнастайных актыўнасцяў для дарослых і дзяцей: квэст для ўсёй сям’і, арганізавана стварэнне сямейнага дрэва, ушанаванне шматдзетных сем’яў.
♦️Падчас свята прайшло віншаванне дзяцей-імяніннікаў, маладых і ўсіх, хто носіць імя або імя па бацьку «Іван» і «Іванавіч/Іванаўна», бо само свята праходзіць напярэдадні імянін Святога Яна Хрысціцеля.
♦️Акрамя гэтага, ва ўсіх дапытлівых была магчымасць пабываць на незвычайнай экскурсіі па ціхіх вулачках аграгарадка верхам на кані.
♦️А аматары матацыклаў мелі ўнікальную магчымасць пакатацца з байкерам.
♦️Сямейны фестываль прызначаны захоўваць традыцыйныя сямейныя каштоўнасці беларусаў, прапагандаваць прэстыж і ролю сям’і ў грамадстве.
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
📸ФОТАФАКТ. Сямейны фестываль “Масты яднаюць берагі і лёсы”
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📸ВІДЭАФАКТ.
💥Сямейны фестываль "Масты яднаюць берагі і лёсы"💥
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
🐎Всех приглашаем на народное гулянье «Весёлая повозка – четыре колеса»!
📍КОГДА? 20 июля 2024 г.
Начало – 15.00 часов
📍ГДЕ? Мостовский район, аг. Куриловичи
📍ВАС ждёт:
- yдивительный парад транспортных средств, изобретатели которых должны ехать на любом транспорте, состоящем из 4 колёс,
- концертная программа участников любительских коллективов,
- беспроигрышная лотерея, местное караоке бабы Анюты,
- работа аттракционов, конкурсы.
🐎Каждый желающий сможет прокатиться на повозке!
👉Приезжайте! Не пожалеете!
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
👉Запрашаем на народнае гулянне “Глядавіцкія цуды”!
👉КАЛІ? 3 жніўня 2024 г.
Пачатак – 19.00 гадзін
👉ДЗЕ? Мастоўскі раён,
аг. Глядавічы
👉Гасцей чакаюць:
- канцэртныя выступленні артыстаў,
- танцавальная праграма «Скарбонка танцаў і забаў»,
- ушанаванне майстроў «Рукі залатыя»,
- выстава выцінанкі «Выцінанка ў кожным доме»,
- тэатральна-гульнёвая праграма турыстычнага маршруту «Па сямі цудоўных мясцінах».
👉Чакаем вас на незвычайным і “цудоўным” свяце Мастоўшчыны!
#культурамастоўшчыны
#брэндымастоўшчыны
💥У аграгарадку Глядавічы адбылося народнае гулянне "Глядавіцкія цуды”.
💥Для жыхароў аграгарадка і гасцей свята была падрыхтавана цікавая праграма са сваімі адметнасцямі – так званымі «глядавіцкімі цудамi".
💥 Маладыя юнак i дзяўчына ў вобразах Яна i Цэцылii рассказалi легенду пра ўзнiкненне вёскi Глядавiчы.
💥На свяце прайшла вельмi захапляльная танцавальная праграма «Скарбонка танцаў і забаў», у якой моладзь вучылі танцаваць старадаўнія танцы. I гэта ўдалося на славу!
💥У тэатральна-гульнёвай праграме турыстычнага маршруту «Па сямі цудоўных мясцінах» юнакі і дзяўчаты шукалі сапраўдныя глядавіцкія цуды!
💥А творчыя выступленні артыстаў прыемна парадавалі мясцовых жыхароў і гасцей свята, якое прайшло ў цудоўнай атмасферы!🔥
#культурамастоўшчыны
#брэндымастоўшчыны
Запрашаем да нас на свята “Святая Ганна – дабрабыт у хату”!
👉КАЛІ? 7 жніўня 2024 г.
Пачатак – 15.00 гадзін
👉ДЗЕ? Мастоўскі раён,
аг. Пацавічы
👉Свята ў гонар Святой Ганны ў аграгарадку Пацавічы пачнецца з набажэнства і хрэснага ходу вернікаў. Далей свята працягнецца тэатральнай пастаноўкай «Легенда аб святой Ганне» і выступленнем аматарскіх артыстаў.
👉А завершыцца свята святочнай вячэрняй праграмай!
👉Калі вы любіце легенды і паданні, тады чакаем вас на свяце!
#культураМастоўшчыны
#брэндымастоўшчыны
У Пацавічах прайшло брэндавае мерапрыемства “Святая Ганна – дабрабыт у хату”.
У Мастоўскім раёне вядома легенда, якая паклала пачатак святу «Святая Ганна – дабрабыт у хату» у аграгарадку Пацавічы: на камені каля вёскі стаў з’яўляцца воблік жанчыны. Камень заклалі ў падмурак царквы Раства Прасвятой Багародзіцы, і з тых часоў ушаноўваюць маці Прасвятой Багародзіцы Ганну як захавальніцу сямейнага ачага, якой моляцца аб міры і дастатку.
Святочныя мерапрыемствы пачаліся з набажэнства і хрэснага ходу вернікаў.
Яркім момантам свята стала тэатральная пастаноўка «Легенда аб святой Ганне», а таксама выступленні аматарскіх калектываў.
Падчас свята працавалі атракцыёны і гандлёвыя рады.
А завяршылася мерапрыемства святочнай вячэрняй праграмай!
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📸ВІДЭАФАКТ.
💥Свята ў аграгарадку Пацавічы "Святая Ганна -дабрабыт у хату"💥
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны
🥞Запрашаем да нас на апетытнае Харціцкае гулянне “Народныя прысмакі”!🥗🌮🥧
📌КАЛІ? 10 жніўня 2024 г.
Пачатак – 14.00 гадзін
📌ДЗЕ? Мастоўскі раён,
аг. Харціца
📌Акрамя бульбяных фантазій вас прыцягнуць пахі пірагоў і пончыкаў, мяса на вуглях, традыцыйных каўбасак і іншай смакаты.
📌Для ўсіх жадаючых правядуць майстар-класы па выпяканню бліноў.
📌Не набраць лішнія кілаграмы дапаможа ўдзел у вясёлых гульнях, конкурсах і спаборніцтвах.
📌Мерапрыемства абяцае быць цікавым і па-сапраўднаму смачным!
#культураМастоўшчыны
#брэндымастоўшчыны
У аграгарадку Харціца прайшло брэндавае мерапрыемства “Народныя прысмакі”!
Пахі пірагоў і пончыкаў, мяса на вуглях, традыцыйных каўбасак і іншай смакаты прыцягнулі ўсіх жадаючых паспрабаваць харціцкія прысмакі. Галоўнай стравай свята сталі бліны як сімвал сонца і дабрабыту славян.
Для ўсіх жадаючых правялі майстар-класы па выпяканню бліноў, дзе знакамітыя харціцкія гаспадынькі падзяліліся сакрэтамі сваіх рэцэптаў.
А творчыя выступленні артыстаў прыемна парадавалі мясцовых жыхароў і гасцей свята.
Мерапрыемства было цікавым і вельмі смачным!
#культураМастоўшчыны
#брэндымастоўшчыны
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📸ВІДЭАФАКТ.
💥🥧🌮Харціцкае гулянне "Народныя прысмакi"🌮🥗🥙
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны