Танцавалі кадрылю на Мастоўшчыне
💥У Вялікіх Азёрках прайшло свята кадрылі "Па сцежках спадчыны". КУЛЬТУРНЫ брэнд Мастоўскага раёна — котчынская кадрыля.
💥Гэты дынамічны і жартаўлівы танец выконваецца на Мастоўшчыне не адно дзесяцігоддзе. Спакон веку бытаваў танец у Котчыне. З цягам часу вёска састарэла, моладзь з’ехала, клуб закрылі… Можа, і зніклі б скокі з адметным мясцовым каларытам, калі б не перавандравала традыцыя ў суседнія Вялікія Азёркі. Вяскоўцы перанялі котчынскую кадрылю і цяпер даюць з ёй жару на розных вясковых святах.
🎶На свяце прайшлі майстар-класы па вывучэнню кадрылі не толькі Котчынскай, а таксама Дэмбраўскай, Грабаўскай, Тудараўскай, Лядкаўскай і Загорскай. А напрыканцы ўсе станцавалі кадрылю сяброўства “Танцуюць усе!”
💥У гэты раз выступленне кожнага калектыву паказала высокі прафесійны выканаўчы ўзровень. Гэта цудоўна, што наш імклівы час не загасіў у людзей іскрынку светлай любові да песні, адраджаць свой каштоўны нацыянальны скарб.
#культураМастоўшчыны
#брэндыМастоўшчыны