Фотагалерэя Свабоды: прыгожыя беларусы і плякаты пратэсту на сёньняшнім маршы ў Менску (фота да разгону на Арлоўскай)
Удзень 25 кастрычніка ў менскім аэрапорце заўважылі прыватны верталёт, які прыляцеў з Кіева. Зьявілася вэрсія, што на ім ва Ўкраіну вывезуць Віталя Шклярава, грамадзяніна ЗША, пра вызваленьне якога дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо размаўляў напярэдадні з Лукашэнкам.
➖Бацька Віталя Шклярава зьняпраўдзіў Свабодзе гэтую інфармацыю: сказаў, што Віталь у Менску, разам з маці. Тое ж сказаў і ягоны адвакат.
➖У кампаніі, якая здае ў арэнду гэтыя верталёты, сказалі, што за 4 гадзіны немагчыма даляцець з Кіева да Менску, ды яшчэ без дазапраўкі. Кажуць, што гэта быў не арандаваны верталёт, а прыватны. Ён дагэтуль у Менску

Акцыі салідарнасьці сёньня праходзілі ў розных гарадах Беларусі. На фота \ відэа: 1 – Баранавічы (тут затрымалі як мінімум 4 жанчын), 2-3 – Берасьце (тут размова з амапаўцам скончылася затрыманьнем), 4-5 – жыхары Івацэвічаў сёньня наведалі сядзібу Касьцюшкі і палац Пуслоўскіх, 6-7 – акцыя ў Кобрыне, 8 – Ляхавічы, 9 – «ланцуг салідарнасьці» ў Магілёве, 10 – акцыя ў Гомлі
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
«Адышла! Я забяру яго, з болем ці бяз болю!» З кватэры на Арлоўскай сілавікі выцягваюць людзей, пагражаючы выкарыстаць пярцовы газ!
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Яшчэ адно відэа зь сёньняшняга разгону на вуліцы Арлоўскай у Менску
Праваабаронцы «Вясны» ўжо сабралі прозьвішчы 212 затрыманых па ўсёй Беларусі 25 кастрычніка. Сярод іншага стала вядома, што:
➖Менск: на маршы сёньня затрымалі траіх былых рэжысэраў БТ Вячаслава Ламаносава, Натальлю Бібікаву і яе дачку Аляксандру Бабкову, музыканта Эрыка Арлова-Шымкуса.
➖Берасьце: сёньня затрымалі лекара-нэўрахірурга Сяргея Гетманюка: ён адзін з тых, хто змагаецца з каранавірусам.
➖Горадня: стала вядома, што затрыманы сёньня прафэсар Алесь Краўцэвіч застанецца ў ізалятары да суду.
➖Віцебск: трэці затрыманы тут журналіст — Зьміцер Казакевіч — застаецца ў ізалятары да суду ў панядзелак. Яшчэ дваіх выпусьцілі.

Марш у падтрымку «Народнага ўльтыматуму» ў Менску. Выніковае відэа Свабоды
YouTube
Што адбывалася ў Менску 25 кастрычніка
Сьвятлана Ціханоўская выставіла ўльтыматум уладам: адстаўка Аляксандра Лукашэнкі, вызваленьне палітычных вязьняў, спыненьне гвалту на вуліцах. Нязгодныя з абвешчанымі вынікамі выбараў і масавымі рэпрэсіямі, якія выліліся ў сьмерць, раненьні і арышты дэманстрантаў…
😕 Вось такія «СМІ» працавалі сёньня ля стэлы «Менск — горад-герой»