Радыё Свабода — Беларусь
17.1K subscribers
50.6K photos
7.68K videos
2 files
40K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Прэзыдэнт самаабвешчанай Абхазіі падаў у адстаўку. Пратэстоўцы сустрэлі гэта воплескамі

Згодна з вынікамі перамоваў паміж уладай і апазыцыяй, якія працягваліся шмат гадзін, удзельнікі акцыі пратэсту паабяцалі разысьціся 19 лістапада.

https://smarturl.click/RAl78
У Балтыйскім моры перарэзалі два кабэлі сувязі: падобна да дывэрсіі

У Балтыйскім моры ў апошнія два дні перарэзалі два оптавалакновыя падводныя кабэлі: адзін — паміж Літвой і Швэцыяй, другі — паміж Фінляндыяй і Нямеччынай. Краіны, якія закранулі гэтыя інцыдэнты, падазраюць дывэрсію.

https://smarturl.click/B6575
Суды над мёртвымі. Навошта беларускія ўлады абвінавачваюць нябожчыкаў у генацыдзе беларускага народу

У Беларусі дазволена заводзіць крымінальныя справы супраць мёртвых паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу, сярод якіх «Генацыд». Пры доказах віны памерлага выносіцца абвінаваўчы прысуд, але без прызначэньня пакараньня. Расказваем пра гэтую практыку падрабязьней.

https://smarturl.click/G6l54
Лукашэнка дазволіў паляваньне на мядзьведзя і рысь

Указам дазваляецца паляваньне на мядзьведзя і рысь у «асаблівым рэжыме», які дазваляе «кантралявана рэгуляваць іх колькасьць на падставе плянаў кіраваньня папуляцыямі, якія распрацоўваюцца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі».

https://smarturl.click/VDl87
Расея актывізавала ўдары па Сумскай вобласьці. Уначы ў Глухаве загінулі 11 чалавек

Колькасьць ахвяр расьце. Сярод загінулых дзеці.

https://smarturl.click/gpzZD
Курс даляра ЗША ў Беларусі зноў пабіў рэкорд. Трэці за чатыры дні

19 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля.

https://smarturl.click/5OyYJ
Пуцін зацьвердзіў сваім указам расейскую ядзерную дактрыну, у якой згадваецца Беларусь

У папярэдняй ядзернай дактрыне Расеі, ухваленай у 2020 годзе, магчымасьць выкарыстаньня ядзернай зброі абумоўлівалася толькі пагрозамі менавіта для расейскай дзяржавы.

https://smarturl.click/71w67
Будаўніцтва новых кватэр у Беларусі сёлета істотна зьменшылася ў параўнаньні зь мінулым годам

Пра спад больш як на 5 адсоткаў сьведчыць статыстыка за 10 месяцаў 2024 году.

https://smarturl.click/aJl4d
У Расеі заявілі аб зьбіцьці і пашкоджаньні 6 амэрыканскіх ракет ATACMS. У Кіеве пацьвердзілі толькі цэль атакі

У Мінабароны Расеі заявілі, што сёньня ўначы ўкраінскія войскі выкарысталі для ўдараў па тэрыторыі Расеі амэрыканскія апэратыўна-тактычныя ракеты ATACMS. Ведамства сьцьвярджае, што 5 ракет зьбілі, адну пашкодзілі — яе фрагмэнты ўпалі на тэхнічную тэрыторыю вайсковага аб’екту ў Бранскай вобласьці, праз што ўзьнік пажар.

У Генштабе Ўзброеных сіл Украіны пацьвердзілі, што ўначы падразьдзелы УСУ «пацэлілі ў арсэнал 1046 цэнтру матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня ў раёне горада Карачаў Бранскай вобласьці Расеі», але не ўдакладнілі, якім «агнём» — ракетамі ці дронамі —атакавалі расейскі вайсковы аб’ект:

https://smarturl.click/Zyl42
Фонд BySol абвясьціў калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязьняў

Ужо традыцыйная акцыя «Падорым дзецям цуд!» дапаможа стварыць сьвята для дзяцей, чые бацькі знаходзяцца за кратамі з палітычных матываў. Як паўдзельнічаць у акцыі і зрабіць добрую справу ды хто можа атрымаць дапамогу:

https://smarturl.click/Xyl4M
Кіраўнік «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі вырашыў датэрмінова пакінуць тэлеканал

Выканаўца абавязкаў дырэктара тэлеканалу «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі меўся заставацца на пасадзе да 3 сьнежня, але падаў заяву аб звальненьні ад 22 лістапада. Ён патлумачыў, што яму загадалі зьліквідаваць структурную адзінку «Белсат TV», а ён ня хоча гэтага рабіць нават фармальна.

15 лістапада рэдакцыя «Белсату» даведалася пра прызначэньне новай кіраўніцы — Аліны Коўшык. Чаму кіраўніцтва Польскага тэлебачаньня пастанавіла не пакідаць Дзікавіцкага на чале беларускай рэдакцыі, журналістам не патлумачылі:

https://smarturl.click/Adgk0
Памежнікі прапанавалі здымаць адбіткі пальцаў у іншаземцаў, якія едуць у Беларусь. Дэпутаты падтрымалі

Такую меру Дзяржаўны памежны камітэт прапанаў падчас абмераваньня з камісіямі Палаты прадстаўнікоў у нацыянальнай бясьпецы і па міжнародных справах карэкціроўкі заканадаўства «ў кантэксьце тых выклікаў і пагрозаў, якія сёньня ўзьнікаюць». Дэпутаты падтрымалі прапанову:

https://smarturl.click/RAldl
У Беларусі працягваюць узмацняцца рэпрэсіі супраць прадстаўнікоў ЛГБТК+

Улады ў Беларусі ўсё часьцей выкарыстоўваюць заканадаўчыя і прапагандысцкія інструмэнты для ціску на людзей зь нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыяй і гендэрнай ідэнтычнасьцю, гаворыцца ў дакладзе «Прававой ініцыятывы». Затрыманьні ЛГБТК+ людзей часта суправаджаюцца зьбіцьцём, зьнявагамі і парушэньнем іх правоў. Падрабязьней:

https://smarturl.click/gpzkw
У Берасьцейскім раёне 22-гадовы памежнік, верагодна, зьдзейсьніў суіцыд

Раніцай 18 лістапада на тэрыторыі памежнай заставы «Церабунь» у Берасьцейскім раёне знайшлі труп вайскоўца 2002 году нараджэньня з прыкметамі суіцыду. Ён быў прызваны на службу ў красавіку 2024 году і праходзіў службу ў Берасьцейскай памежнай групе. Прычыны здарэньня высьвятляюцца:

https://smarturl.click/LY7Xe
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Курс даляра ЗША ў Беларусі пабіў чарговы рэкорд. Ці бегчы ў абменьнікі?

19 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля. Новы курс даляра — 3,3937 беларускага рубля. Што гэта азначае для людзей у Беларусі, якія па даўняй традыцыі частку заробкаў мяняюць на даляры? З чым зьвязаны рост курса даляра і ці будзе гэтя тэндэнцыя працягвацца?

Адказваюць старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc, эканамістка Анастасія Лузгіна і эканамічны блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч:

ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/QqPmgq2-5OE
Трое грамадзян Эстоніі знаходзяцца ў турмах Беларусі, — эстонскае МЗС

«Мы ведаем, што яны там. Мы зь імі ў кантакце і імкнёмся іх падтрымліваць», — сказаў міністар замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна на прэс-канфэрэнцыі. Ён не ўдакладніў, ці можна лічыць кагосьці з арыштаваных рэжымам Лукашэнкі эстонцаў палітычнымі вязьнямі.

Паводле зьвестак праваабаронцаў на канец верасьня 2024 году, сама меней 59 замежных грамадзян фігуруюць у Беларусі ў палітычна матываваных крымінальных справах:

https://smarturl.click/z2BjJ
Галоўнае за 19 лістапада

🇺🇦 1000 дзён вайны Расеі супраць Украіны. Як расейскія вайскоўцы палявалі на ўкраінскага гандляра ў Бучы — фільм Радыё Свабода. ВІДЭА

👬 Памежнікі прапанавалі здымаць адбіткі пальцаў у іншаземцаў, якія едуць у Беларусь. Дэпутаты падтрымалі

💰 Курс даляра ЗША ў Беларусі зноў пабіў рэкорд. Трэці за чатыры дні

👫 Лукашэнка прапанаваў, каб райвыканкамы прызначалі кіраўнікоў прыватных кампаній

🙍🏻‍♂️ Кіраўнік «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі вырашыў датэрмінова пакінуць тэлеканал і патлумачыў чаму

👨🏻‍⚖️ Суды над мёртвымі. Навошта беларускія ўлады абвінавачваюць нябожчыкаў у генацыдзе беларускага народу

✍🏻 Прымус да ляяльнасьці. Пра збор подпісаў як стрэс-тэст для сыстэмы разважае аналітык

🎥 «ПіК Свабоды» Што рабіць з далярамі? Ці бегчы ў абменьнікі? Парады экспэртаў
Прымус да ляяльнасьці. Збор подпісаў як стрэс-тэст для сыстэмы

«Падчас апошняй выбарчай кампаніі, якая працягваецца ў Беларусі, зьнікла свабода выбару нават на афіцыёзна-прапагандысцкім узроўні. Гэтыя выбары сталі пэўным рубяжом, які фіксуе эвалюцыю рэжыму, пераход яго ў іншую стадыю», — падсумоўвае аналітык Валер Карбалевіч і тлумачыць, чаму:

https://smarturl.click/nyRgO
Удары Ўкраіны заходнімі далёкабойнымі ракетамі па Расеі: якія наступствы? Тлумачыць вайсковы экспэрт

Ці можа дадзены Ўкраіне дазвол выкарыстоўваць заходнюю далёкабойную зброю для ўдараў па тэрыторыі Расеі зьмяніць хаду вайны? Чым Расея хутчэй за ўсё адкажа на гэтую новую сытуацыю? Як на рэакцыю Крамля можа паўплываць хуткі прыход да ўлады ў ЗША Дональда Трампа?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае вайсковы аналітык Юры Фёдараў:

https://smarturl.click/vw135
Траціна жыхароў пакінулі свае дамы, тысячы загінулых цывільных: 1000 дзён вайны ва Ўкраіне ў лічбах

З поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну загінулі тысячы мірных жыхароў Украіны, амаль траціна жыхароў краіны вымушана пакінулі свае дамы, сотні школ, бальніц і іншай грамадзянскай інфраструктуры разбураныя абстрэламі. «Настоящее время» сабрала галоўныя лічбы, якія расказваюць пра гэтыя 1000 дзён вайны Расеі ва Ўкраіне:

https://smarturl.click/Q1lk3