Радыё Свабода — Беларусь
16.7K subscribers
51.4K photos
7.75K videos
2 files
40.8K links
Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus

Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669
Download Telegram
Знаходкі «Свабоды» ў Менску — гільза ад баявога патрона? 

Пасьля сутычак 11 жніўня карэспандэнт Свабоды знайшоў шматлікія «сьляды» ў Менску, як то чаку ад шумавой гранаты з раёну ўнівэрсаму «Рыга», гумовую кулю і гільзы з раёну Нямігі. Адна з гільзаў (справа) падобная да халастога патрону, але яшчэ адна (у цэнтры) нагадвае гільзу ад баявога.
Міністар замежных справаў Нідэрляндаў Стэф Блок выказаўся пра сытуацыю ў Беларусі. «Нідэрлянды занепакоеныя тым, як у Беларусі ў мінулую нядзелю прайшлі выбары, і сытуацыяй пасьля выбараў, у прыватнасьці жорсткімі дзеяньнямі міліцыі ў дачыненьні да мірных пратэстоўцаў», – цытуе яго Эўрарадыё.
Блок падрыхтаваў для парлямэнту Нідэрляндаў агляд сытуацыі ў Беларусі. У першым жа абзацы – інфармацыя пра двух загінулых падчас пратэстаў. Улады Беларусі прызналі гібель толькі аднаго ўдзельніка пратэсту.
Менск: на Серабранцы спрабуюць сабраць барыкады, просяць дапамогу мэдыкаў
У Менскай Серабранцы чуваць выбухі і пасьля 12 ночы, сэрыя выбухаў прагучала ў 0.22. Чытачы Onliner.by паведамляюць, што туды едуць шматлікія машыны «хуткай». Але канал #МотолькоПомоги перадае, што ў Серабранцы не хапае людзей, каб вынесьці пацярпелых, якіх вельмі шмат. 
Паводле Эўрарадыё, АМАП езьдзіць між мэтро «Малінаўка» і «Пятроўшчына», страляе ў цемру сьвятлошумавымі гранатамі.
«Наша ніва» тым часам перадае, што ва Ўруччы салдаты тэрміновай службы «ганяюцца за людзьмі па дварах» пад крыкі з вокнаў: «Сорам! Ганьба!»
Каля ўнівэрсаму «Рыга» сабралася каля 200 чалавек, аўтазакі паехалі на натоўп, пачалі страляць у людзей гумовымі кулямі, некалькі чалавек затрымалі. Стралялі таксама па прыватных аўтамабілях.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Серыя выбухаў і стрэлаў у Серабранцы
Такія плямы крыві бачылі А 8-й раніцы 11 жніўня ў Менску на вуліцы Сурганава, каля ўнівэрсаму «Рыга». У ноч на 12 жніўня там зноў сабраліся пратэстоўцы.
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Серабранка заблякавала аўтазакі з АМАПам

Некалькі соцень чалавек выйшлі з пратэстам ў мікрараёне Серабранка. Людзі і кіроўцы перакрывалі праспект Ракасоўскага. Заблякаванымі апынуліся і аўтазакі.
Forwarded from Наша Ніва
У Жабінцы Газель АМАПа атакавалі кактэйлем Молатава. Кіроўца паспеў патушыць

Жабінка — гэта горад у Брэсцкай вобласці. 10 жніўня там быў шматлюдны мітынг супраць фальсіфікацыі выбараў і кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Былі і затрыманні. 11-га работнікі горадаўтваральнага цукровага завода выставілі палітычныя патрабаванні ўладам — яны патрабавалі вызвалення свайго работніка і правядзення свабодных выбараў (глядзі ў стужцы Нашай Нівы вышэй).

Прыйшла інфармацыя, што ў горадзе атакавалі кактэйлем Молатава Газель АМАПа. Наша Ніва знайшла сведкаў падзеі. Вось што напісала нам жанчына, цытуем даслоўна:

"Моя мама проходила мимо, как раз эта бутылка залетела прямо в колесо бусика омоновца,колесо начало гореть,омоновец сразу же потушил,мимо как раз проходил мужчина ,но летел бутылка Молотова со стороны парка,но омоновцы решили,что мужчина кинул и кинулись на него избивать,моя мама кричала им-это не Он, не он!!! Один омоновец у нее спросил,-вы видели? Она ответила - что летело со стороны парка,мужчина просто шел мимо"
Вітаем! Быццам бы зьявіўся якасны інтэрнэт, як у вас?
Anonymous Poll
61%
Добры, сапраўды
27%
Яшчэ пакуль дрэнны
12%
Я з-за мяжы, у мяне і раней быў добры
Дык што ў Беларусі зрабілі з інтэрнэтам? Меркаваньні экспэртаў

Э
кспэрты, зь якімі паразмаўляла Радыё Свабода, упэўненыя, што доступ у сетку ў Беларусі абмяжоўваўся толькі самімі беларускімі ўладамі.

Для гэтага яны ў ліку іншых выкарыстоўваюць тыя ж тэхналёгіі, якія зьбіраецца ўжываць для «сувэрэнізацыі» інтэрнэту Расея — напрыклад, «глыбокае» дасьледаваньне інтэрнэт-трафіку (Deep Packet Inspection, DPI), якое дазваляе блякаваць канкрэтныя сэрвісы, сайты і дадаткі, не «страляючы з гарматы па вераб’ях» і не адключаючы доступ у сеціва як такі.

Па словах Міхаіла Клімарава, выканаўчага дырэктара расейскага Таварыства абароны інтэрнэту, ключавую ролю ў фактычным адключэньні інтэрнэту ў Беларусі адыграў той факт, што ўвесь абмен трафікам паміж Беларусьсю і замежнымі дзяржавамі фактычна адбываецца праз адзін падначалены дзяржаве вузел:

«Як менавіта адбылося блякаваньне ў Беларусі, пакуль дакладна не вядома. Вядома, што ў нядзелю, прыкладна а 8 гадзіне раніцы, „зьвязанасьць“ беларускага інтэрнэту, колькасьць сувязяў аўтаномных сыстэм і сетак адзін з адным, упала прыкладна ў 5 разоў, са 100% да 20%.

Гэта зьвязана з тым, што быў адключаны адзін з галоўных лінкаў сувязі Беларусі з замежнымі апэратарамі. Гэта лінк „Белтэлекаму“. У Беларусі іншым апэратарам сувязі забаронена зьвяртацца да якога-небудзь замежнага апэратара самастойна, у абход „Белтэлекаму“.
ДзяржСМІ: затрымалі каардынатараў і спонсараў пратэстаў

Адзін зь іх кіраваў дзеяньнямі траіх паплечнікаў з 18 паверху гасьцініцы «Беларусь». А тыя трое кіравалі сотнямі, перадае агенцтва.

Калі ў вас адкрываецца наш сайі — больш падрабязьней пра гэта пішам тут

https://www.svaboda.org/a/30779193.html
Як хапалі людзей ля месца гібелі ўдзельніка акцыі пратэсту. ШМАТ ФОТА

11 жніўня менчукі несьлі кветкі на месца на вуліцы Прытыцкага ў Менску, дзе ноччу загінуў дэманстрант. Аднак АМАП іх разагнаў.

https://www.svaboda.org/a/30779096.html