Forwarded from Врачи за правду и справедливость
21 траўня - Дзень палітвязняў
На жаль, Беларусь займае першае месца па колькасці зняволеных жанчын. Па стане на 20 траўня 2025 года у Беларусі зафіксаавана 1183 палітвязні, 173 з якіх - жанчыны. Амаль кожная пятая "палітычная" крымінальная справа ў Беларусі заводзілася супраць жанчын.
Высокая колькасць жанчын у зняволенні – гэта не проста сухая статыстыка. За кожнай лічбай стаяць зламаныя лёсы, разлучаныя сем'і і боль.
Падрабязная статыстыка ў картках.
#ЖанчынаНеДляТурмы #WomenBehindBars

❤2👍1
Forwarded from Врачи за правду и справедливость
📢 Сусветны дзень без тытуню і нябачная эпідэмія за кратамі
31 траўня свет адзначае Дзень без тытуню, але ёсць катэгорыя людзей, чыя праблема курэння застаецца ў цені – гэта зняволеныя. Асабліва гэта тычыцца жанчын.
🚬 Курэнне за кратамі: чаму гэта так распаўсюджана?
У турмах курэнне – не проста звычка. Гэта спосаб справіцца з моцным стрэсам, абмежаваным доступам да медыцынскай дапамогі і інфармацыі. У беларускіх рэаліях цыгарэты часта выкарыстоўваюцца як сродак абмену, нават як валюта, што стварае глебу для карупцыі.
💔 Жанчыны і тытунь: падвойны ўдар па здароўі
Для жанчын у зняволенні шкода ад курэння ўзмацняецца ў разы. Нікацінавая залежнасць абцяжарвае хранічныя захворванні, павышае рызыкі сардэчна-сасудзістых і анкалагічных хвароб, негатыўна ўплывае на гарманальны фон і псіхаэмацыйны стан. Усё гэта на фоне хранічнага турэмнага стрэсу!
Зніжэнне тытунёвай залежнасці сярод жанчын у пенітэнцыярнай сістэме – гэта не толькі пра здароўе, але і пра павагу да правоў чалавека і справядлівасць.
Падрабязней у картках.

👍2
Forwarded from Врачи за правду и справедливость
📌 Запрашаем на канферэнцыю!
Наша каманда 25 чэрвеня ладзіць у Вільні канферэнцыю “Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі”.
Жанчыны ў пенітэнцыярнай сістэме застаюцца нябачнымі:
— сістэма аховы здароўя не ўлічвае іх спецыфічных патрэбаў;
— доступ да псіхалагічнай і медыцынскай дапамогі выразна абмежаваны;
— гвалт, прыніжэнне і абыякавасць з боку адміністрацыі з’яўляюцца не выключэннямі, а нормай.
Трагічныя выпадкі смерці Ганны Кандраценка і Тамары Каравай, якія нядаўна памерлі пасля вызвалення, толькі падкрэсліваюць патрэбу ва ўсебаковым аналізе ролі пенітэнцыярных медыцынскіх службаў.
На канферэнцыі 25 чэрвеня каманда “Лекараў за праўду і справядлівасць” прэзентуе:
🔹 вынікі комплекснага даследавання пра стан здароўя і правы жанчын у зняволенні;
🔹 сведчанні тых, хто прайшоў праз турмы;
🔹 экспертаў і экспертак з галіны медыцыны, права і псіхалогіі.
Праграма канфэрэнцыі таксама прадугледжвае дыскусію на згаданыя тэмы.
Запрашаем зацікаўленых прыняць ўдзел ў абмеркаванні крызіснага становішча зняволеных жанчын у Беларусі.
Рэгістрацыя тут
Падрабязнасці тут
📅 25 чэрвеня 2025 г.
📍 Канферэнц-зала Conti Hotel – Raugyklos g. 7, Вільня
🕙 10.00 – 16.30

Беларусь працягвае трымаць сумнае лідэрства ў Еўропе не толькі па колькасці зняволеных у адносінах да колькасці насельніцтва, але і па колькасці зняволеных жанчын. Па нашых дадзеных, у беларускіх турмах утрымліваецца не менш за 30 000 вязняў, з якіх каля 10 % — жанчыны. А сярод палітычных зняволеных жанчыны складаюць ужо амаль 15 %.
Жанчыны ў пенітэнцыярнай сістэме застаюцца нябачнымі:
— сістэма аховы здароўя не ўлічвае іх спецыфічных патрэбаў;
— доступ да псіхалагічнай і медыцынскай дапамогі выразна абмежаваны;
— гвалт, прыніжэнне і абыякавасць з боку адміністрацыі з’яўляюцца не выключэннямі, а нормай.
Трагічныя выпадкі смерці Ганны Кандраценка і Тамары Каравай, якія нядаўна памерлі пасля вызвалення, толькі падкрэсліваюць патрэбу ва ўсебаковым аналізе ролі пенітэнцыярных медыцынскіх службаў.
На канферэнцыі 25 чэрвеня каманда “Лекараў за праўду і справядлівасць” прэзентуе:
🔹 вынікі комплекснага даследавання пра стан здароўя і правы жанчын у зняволенні;
🔹 сведчанні тых, хто прайшоў праз турмы;
🔹 экспертаў і экспертак з галіны медыцыны, права і псіхалогіі.
Праграма канфэрэнцыі таксама прадугледжвае дыскусію на згаданыя тэмы.
Запрашаем зацікаўленых прыняць ўдзел ў абмеркаванні крызіснага становішча зняволеных жанчын у Беларусі.
Рэгістрацыя тут
Падрабязнасці тут
📅 25 чэрвеня 2025 г.
📍 Канферэнц-зала Conti Hotel – Raugyklos g. 7, Вільня
🕙 10.00 – 16.30
👍3
Forwarded from Врачи за правду и справедливость
📣 «Тыдзень супраць катаванняў 2025»
З 23 па 29 чэрвеня адбудзецца «Тыдзень супраць катаванняў», арганізаваны Прававой ініцыятывай і Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі. Кампанія прымеркавана да Дня ААН у падтрымку ахвяр катаванняў (26 чэрвеня) і накіравана на тое, каб супрацьстаяць сістэмнаму гвалту ў Беларусі, захоўваць памяць пра пацярпелых і дамагацца справядлівасці.
❗️ Чаму гэта важна
Катаванні ў Беларусі – гэта не мінулае, а рэальнасць, якую перажываюць тысячы. Нягледзячы на міжнародныя забароны, правы людзей працягваюць парушацца штодзённа. Сярод ахвяр усё часцей аказваюцца жанчыны, чые гісторыі часцей застаюцца ў цені.
Арганізатары падрыхтавалі серыю анлайн і афлайн мерапрыемстваў у Вільні, Варшаве, каб падтрымаць тых, хто пацярпеў ад гвалту, а таксама расказаць пра гэта свету.
📍 Ключавыя падзеі «Тыдня супраць катаванняў»
🔸 25 чэрвеня, Вільня
Канферэнцыя «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі»
• Даследаванне стану здароўя жанчын у турмах
• Экспертныя выступленні і сведчанні
• Арганізатар: «Лекары за праўду і справядлівасць»
🔸 27 чэрвеня, Вільня
Прэзентацыя кліпа «Сяджу не за сябе»
• Жывыя размовы, квіз, дэгустацыя напояў, атмасфера «дваровай рамантыкі»
🔸 22 чэрвеня, Варшава
Публічная дыскусія «Голас квір-супольнасці»
• Гісторыі і падтрымка для пацярпелых ад рэпрэсій
🔸 24 чэрвеня, анлайн
Публікацыя расследавання пра катаванні ў калоніі №17 (Шклоў)
🔸 25 чэрвеня, анлайн
Прэзентацыя Нацыянальнага індэкса правоў чалавека ад БХК
• Даследаванне відаў катаванняў, заснаванае на 5-гадовай працы дакументатараў
🔸 28–29 чэрвеня, анлайн
Паказ монаспектакля «Паслязаўтра будзе заўтра»
• Пабудаваны на рэальнай гісторыі палітзняволенага

❤1
Forwarded from Врачи за правду и справедливость
🔔 Рэгістрацыя на канферэнцыю «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі» завершаная
Дзякуем за вялікую цікавасць да тэмы здароўя зняволеных жанчын у Беларусі. Колькасць жадаючых далучыцца перавысіла чаканні і ўмяшчальнасць залы, таму мы вымушаныя спыніць рэгістрацыю.
💬 Калі ўдзел у канферэнцыі 25 чэрвеня для вас асабліва важны — напішыце нам на [email protected] і коратка раскажыце, чаму хочаце быць. Мы разгледзім вашу заяўку асобна.
🙏 Дзякуем за вашу актыўнасць і зацікаўленасць. Да сустрэч!
Дзякуем за вялікую цікавасць да тэмы здароўя зняволеных жанчын у Беларусі. Колькасць жадаючых далучыцца перавысіла чаканні і ўмяшчальнасць залы, таму мы вымушаныя спыніць рэгістрацыю.
💬 Калі ўдзел у канферэнцыі 25 чэрвеня для вас асабліва важны — напішыце нам на [email protected] і коратка раскажыце, чаму хочаце быць. Мы разгледзім вашу заяўку асобна.
🙏 Дзякуем за вашу актыўнасць і зацікаўленасць. Да сустрэч!
👍2
Forwarded from Врачи за правду и справедливость
📝Прэзентацыя Васіля Завадскага на канферэнцыі «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі»
Учора ў Вільні мы правялі канферэнцыю «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі», на якой прадставілі вынікі экспертных даследванняў, што сведчаць пра сістэмную дыскрымінацыю жанчын у зняволенні, у тым ліку праблемы з доступам да медыцынскай дапамогі і парушэнні з боку дзяржавы.
Азнаёміцца з прэзентацыяй Васіля Завадскага https://doctorsby.com/2025/06/26/13616/
Фота: Макс Моррыссан
#ЖанчынаНеДляТурмы
#WomenBehindBars

💔Якое становішча жанчын у беларускай турме? Рэпартаж з канферэнцыі
Мы падрыхтавалі рэпартаж з праваабарончай канферэнцыі пра становішча жанчын у беларускіх турмах. Эксперты распавядаюць пра псіхалагічныя наступствы зняволення, сістэмныя праблемы пенітэнцыярнай сістэмы і тое, чаму Беларусь істотна адстае ад еўрапейскіх стандартаў.
Глядзець рэпартаж па спасылцы:
https://youtu.be/1aLQ69yquMA

YouTube
Якое становішча жанчын у беларускай турме? Рэпартаж з канферэнцыі
25 чэрвеня ў Вільні прайшла канферэнцыя «Жанчыны ў зняволенні: нябачны боль пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі», арганізаваная праваабарончай установай «Лекары за праўду і справядлівасць».
Мы падрыхтавалі рэпартаж з праваабарончай канферэнцыі пра становішча…

😢1
💸 900 рублёў штомесяц — гэта поспех ці выжыванне?
Маладыя спецыялісты ў Беларусі атрымліваюць «стабільнасць», якая ледзь дазваляе зводзіць канцы з канцамі. Чаму абяцанні так званых уладаў разыходзяцца з рэальным жыццём і хто вінаваты ў тым, што моладзь вымушана шукаць падпрацоўкі ці з'язджаць?
Пра рэаліі беларускіх заробкаў расказваем у свежым выпуску:
📹 https://youtu.be/4H2Hmrsm_zo

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
YouTube
Зарплата 900 рублей: беларуская мечта или суровая реальность?
Как выглядит стабильность по-беларуски? Молодые специалисты вынуждены работать на нескольких должностях за одну зарплату, получая менее 1000 рублей. Почему советы типа «идите в IT» не работают и кто виноват в нищете молодежи — рассказываем в выпуске.
Paypal:…
Paypal:…
👍2
Forwarded from Врачи за правду и справедливость
💔Погляд знутры: умовы ўтрымання жанчын у ШІЗА беларускіх калоній
Наталля Дуліна, былая палітзняволеная і дацэнтка кафедры італьянскай мовы МДЛУ, падзялілася сваім досведам утрымання ў ШІЗА жаночай калоніі ў снежні 2024 года. Яе гісторыя — гэта погляд знутры на тое, як парушаюцца базавыя чалавечыя патрэбы і як жанчыны ў беларускіх калоніях вымушаны выжываць ва ўмовах, якія цяжка назваць чалавечымі.
«Было холадна, але днём можна хадзіць па камеры, рабіць нейкія практыкаванні, а ўначы – не. Уначы ты ляжыш на гэтых бярвёнах, на гэтых дошках. Нічога не дазваляюць узяць у камеру – ні якісьці дадатковы джэмпер, ні целагрэйку, нічога. То бок ты такім чынам павінен спаць. Ты можаш такім чынам спаць? Не, таму што холадна!», — кажа былая палітзняволеная.
Чытайце па спасылцы: https://doctorsby.com/2025/07/30/13675/

Врачи за правду и справедливость!
Взгляд изнутри: условия содержания женщин в беларуских колониях
Наталья Дулина, бывшая политзаключённая и доцентка кафедры итальянского языка МГЛУ, поделилась своим опытом содержания в штрафном изоляторе женской колонии в …
😢2