Forwarded from Светлана Тихановская
Як абараніцца ад вярбоўкі, правакацыяў і ціску з боку спецслужбаў
Беларусы ўсё часцей сутыкаюцца з пагрозамі падману, дэзінфармацыі і спробамі вярбоўкі. Асаблівую актыўнасць праяўляюць прадстаўнікі прапагандысцкіх структураў і сілавых ведамстваў. Яны выкарыстоўваюць асабістыя кантакты, месэнджары, ціск на сваякоў і дэзынфармацыйныя падыходы, каб выведаць інфармацыю або прымусіць супрацоўнічаць.
Офіс Святланы Ціханоўскай падрыхтаваў асноўныя меры засцярогі, якія дапамогуць захаваць бяспеку вам і вашым блізкім.
❗️Калі вы атрымліваеце паведамленне ад прадстаўнікоў дэмакратычных сілаў, журналістаў або актывістаў – заўсёды правярайце сапраўднасць. Звяжыцеся з імі праз афіцыйныя каналы (публічныя акаўнты, сайты) і пераканайцеся, што вы размаўляеце з рэальным чалавекам, а не з ашуканцам.
Калі ласка, выкарыстоўвайце ўсе магчымасці, якія дапамагаюць захаваць сваю лічбавую бяспеку!

Forwarded from Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»
Павел Латушка: «Як абраны дэлегат Каардынацыйнай Рады Беларусі, справаздачусь перад сваімі выбаршчыкамі аб удзеле ў дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў працы Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы»
Падчас сесіі Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы дэлегат ад дэмакратычных сіл Беларусі Павел Латушка ініцыяваў папраўку ў рэзалюцыю ПАСЕ аб адказнасці за агрэсію супраць Украіны, якая тычыцца адказнасці так званых уладаў Беларусі ў межах стварэння Спецыяльнага трыбунала за акт агрэсіі — рэзалюцыя была прынята ПАСЕ з улікам унесенай папраўкі.
Павел Латушка выступіў з прававым і факталагічным абгрунтаваннем важнасці прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі за агрэсію супраць Украіны падчас дэбатаў на пасяджэнні Камітэта па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ.
Таксама падчас слуханняў «Барацьба з транснацыянальнымі рэпрэсіямі» ў Камітэце па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ лідар фракцыі «Каманда Латушкі і Рух "За Свабоду"» прадставіў выступ аб маштабных трансгранічных злачынствах, што здзяйсняюцца Лукашэнкам і яго хаўруснікамі, а таксама заклікаў еўрапейскіх партнёраў падтрымаць працэс у Міжнародным крымінальным судзе па сітуацыі ў Беларусі, ініцыяваны Літвой.
Павел Латушка выступіў на пасяджэнні Камітэта па прававых пытаннях і правах чалавека ПАСЕ, дзе падтрымаў Дакладчыка ПАСЕ па пытанных палітзняволенных і падкрэсліў важнасць прыцягненне увагі да пытанняў палітвязняў і масавых рэпрэсій у Беларусі.
У межах сэсіі ПАСЕ Павел Латушка даў інтэрв'ю незалежным беларускім медыя, а таксама медыя Украіны, Польшчы, Паўночнай Македоніі, Грузіі і іншых краін, дзе расказаў пра сітуацыю ў Беларусі, аб знікненні спікеркі Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай, а таксама ацаніў дзеянні рэжыму Лукашэнкі па эскалацыі напружанасці ў Еўропе.
Павел Латушка прыняў удзел разам з іншымі членамі дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў ПАСЕ ў сустрэчах з дэлегацыямі краін Нарвегіі, Нідэрландаў, Люксембурга, Італіі, Ірландыі, Германіі, Польшчы, Украіны, а таксама сустрэўся з пастаяннымі прадстаўнікамі Швецыі, Аўстрыі і Польшчы пры Савеце Еўропы.
Асноўныя тэзісы, якія былі прадстаўлены падчас гэтых сустрэч:
– прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці ў дачыненні да беларускага народа і інфармацыя адносна працы, якая праводзіцца ў рамках прадстаўлення доказаў у МКС у межах папярэдняга расследавання сітуацыі ў Беларусі.
– пытанне адказнасці Лукашэнкі і вышэйшага ваенна-палітычнага кіраўніцтва Беларусі за агрэсію супраць Украіны ў межах ствараемага Спецыяльнага трыбунала за агрэсію супраць Украіны;
– адказнасць прадстаўнікоў рэжыму за незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей з часова акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь па загаду Лукашэнкі і іх наступную індактрынацыю;
– праінфармаваў пра дзеянні Лукашэнкі як саюзніка Расіі па стварэнні пагроз як для Украіны, так і для суседзяў Беларусі — краін-членаў ЕС — у сувязі з запланаванымі на верасень 2025 года вучэннямі «Захад-2025».
Па дамоўленасцях з дэлегацыямі Павел Латушка накіраваў калегам-дэлегатам ад замежных парламентаў у ПАСЕ інфармацыю аб інструментах і абгрунтаванні неабходнасці міжнародна-прававой адказнасці Лукашэнкі за здзяйсняемыя злачынныя дзеянні, а таксама інфармацыю аб правадзімай працы па фіксаванні незаконнага перамяшчэння ўкраінскіх дзяцей.

Фолоўап удзелу дэлегацыі дэмакратычных сіл Беларусі ў ПАРЭ падчас сесіі 7-11 красавіка 2025г.
У сесіі прынялі удзел 5 прадстаўнікоў дэлегацыі: Аляксандра Мамаева, Павел Латушка, Павел Церашковіч, Маргарыта Ворыхава і Валеры Мацкевіч.
Падчас сесіі праца дэлегацыі вялася па некалькіх накірунках.
1. Камітэты і рэзалюцыі
• Удзел у працы над рэзалюцыяй “Russian war of aggression against Ukraine: the need for accountability, avoiding impunity” (Юрыдычны камітэт): ініцыявана папраўка пра адказнасць рэжыму Лукашэнкі. Рэзалюцыя прынята 9 красавіка.
• Удзел у абмеркаванні рэзалюцыі “Fighting back against transnational repression”: інфармацыя аб сістэмным экстэрытарыяльным переследу грамадзян Беларусі ў краінах-членах Савета Еўропы, дамоўленасць з дакладчыкам аб прадстаўленні дакументаў і магчымасці ўдзелу ў слуханнях.
• Удзел у слуханнях па рэзалюцыі “Situation of human rights defenders and whistleblowers in Europe”, ініцыяванай Эмануэлісам Зінгарысам.
• Падрыхтоўка прапаноў да рэзалюцыі “The challenges and needs of public and private actors involved in migration management” (Міграцыйны камітэт).
• Дамоўленасць аб дасылцы матэрыялаў пра працу Народных амбасадаў і дыяспары ў рамках рэзалюцыі “The role of diasporas and migrants in building social cohesion and progress”.
• Брыфінг на паседжанні юрыдычнага камітэта пра семінар па адмену смяротнага пакарання ў Беларусі і наступныя дзеянні дэмакратычных сіл.
2. Нацыянальныя дэлегацыі
• Сустрэчы з нацыянальнымі дэлегацыямі Нарвегіі, Люксембурга, Нідэрландаў, Італіі, Ірландыі, Германіі і Украіны.
• Абмеркаванне супрацоўніцтва на палях ПАРЭ, сітуацыі ў Беларусі ў сферы правоў чалавека, медыя і адукацыі, неабходнасці ўзмацнення санкцыйнай палітыкі і прыцягнення рэжыму да адказнасці.
• Прадстаўленне інфармацыі аб ваенных злачынствах Лукашэнкі, агрэссіі супраць Украіны і незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзязей у Беларусь.
• Рассылка брыфа па сітуацыі са знікненнем Анжалікі Мельнікавай.
• Узняццё пытанняў становішча беларусаў у гэтых краінах — праблемы з пашпартамі і дакумантамі, атрыманнем статусам уцекача. Заклік да нацыянальных дэлегацый садзейнічаць вырашэнню гэтых пытанняў у сваіх краінах, кантактаў з дыяспарай і рэалізацыі Люксембургскіх рашэнняў.
3. Спецдакладчыкі ПАРЭ
• Сустрэчы з Генеральнымі дакладчыкамі ПАРЭ: Джордж Папандрэу (пра дэмакратыі), Ээрык-Нійлес Крос (па расійскім дэмсілам), Рышард Петру (па Беларусі), Азадэ Рожган (па палітвязнях), Эмануэліс Зінгарыс (па праваабаронцах), Валянціна Грыппа (медыя).
• Дамоўленасць аб перадачы інфармацыі, прапаноў і матэрыялаў да дакладаў і рэзалюцый.
• Абмеркаванне магчымасці правядзення сумесных сайд-івэнтаў у рамках ПАРЭ.
4. Палітычныя групы
• Далучэнне чальцоў дэлегацыі да трох найбуйнейшых палітычных груп ПАРЭ: EPP/CD, ALDE і SOC у якасці пастаянных гасцей.
• Сустрэчы з кіраўнікамі груп.
• Дамоўленасць аб рэгулярных брыфінгах па Беларусі і магчымасці выступаў па тэматыцы павесткі ПАРЭ.