Палявая пошта
3.1K subscribers
1K photos
18 files
316 links
Гісторыя Беларусі на старых паштоўках і фотаздымках.
Больш вінтажных картак тут:
https://taplink.cc/poshtabel
Download Telegram
Рады вітаць на канале "Палявая пошта"!
Дзеля зручнай навігацыі па кантэнту можна карыстацца тэгамі ніжэй. Клікайце патрэбную вам тэму і атрымаеце падборку адпаведных публікацый:

Берасцейская:
#Баранавічы, #Берасьце, #Бяроза, #Ганцавічы, #Гарадзішча, #Дарагічын, #Жабінка, #Івацэвічы, #Каменец, #Кобрын, #Косаў, #Лінава, #Ліпск, #Мікашэвічы, #Мядзьведзічы, #Паланечка, #Паўлінава, #Пелішча, #Пінск, #Пружаны, #Ружаны, #Сталовічы, #Тамашоўка, #Янаў
Віцебская:
#Арэхаўна, #Беразвечча, #Браслаў, #Віцебск, #Ворша, #Глыбокае, #Дуброўна, #Дунілавічы, #Камаі, #Лепель, #Лынтупы, #Мосар, #Паставы, #Полацак, #Сянно, #Ула, #Чашнікі
Гарадзенская:
#Асава, #Асташын, #Ашмяны, #Баруны, #Беняконі, #Бераставіца, #Ваўкавыск, #Варонча, #Гайцюнішкі, #Гальшаны, #Гнезна, #Гожа, #Горадня, #Гудагай, #Дзярэчын, #Жамыслаўль, #Жупраны, #Зьдзецел, #Зэльва, #Іўе, #Казярнікі, #Канвелішкі, #Крэва, #Ліда, #Лішкі, #Лунна, #Мір, #Мсцібаў, #Наваградак, #Наваельня, #Нараты, #Поразаў, #Райца, #Слонім, #Смаргонь, #Сьвяцак, #Суботнікі, #Шчучын
Гомельская:
#Гомель, #Добруш, #Жлобін, #Мазыр, #Нароўля, #Петрыкаў, #Рагачоў, #Рэчыца, #Чачэрск
Магілёўская:
#Бабруйск, #Быхаў, #Жылічы, #Магілёў, #Мсціслаў, #Фашчаўка, #Шклоў
Менская:
#Аборак, #Багданаў, #Барысаў, #Беніца, #Будслаў, #Валожын, #Вішнева, #Вялае, #Вялейка, #Грозаў, #Заслаўе, #Засьвір, #Зэмбін, #Івянец, #Койданаў, #Маладзечна, #Менск, #Нясьвіж, #Прылукі, #Ракаў, #Слуцак, #Cьмілавічы, #Стоўбцы, #Станькаў, #Узда

Працы знакамітых фатографаў па Беларусі: #Булгак, #Сербаў, #Юхнін, #Сержпутоўскі, #Бойд, #Паддэнбскі, #Абрэмбскі, #Барэці, #Костка
Мастакі Першай сусьветнай: #Вальтэр, #Старке, #Шэльман

Спецыяльныя рубрыкі:
#забытаявайна — падзеі Першай Сусветнай на тэрыторыі нашай краіны.
#этнаграфія — жыхары Беларусі на паштоўках ды фотаздымках.
#артыкул — рознае цікавае чытво па нашай тэме.
#асоба — знакамітыя асобы на паштоўках.
#грамадскінабытак — матэр'ялы, набытыя з дапамогай аўдыторыі канала.
#Беларусьмаляваная — маляваныя паштоўкі па Беларусі.

🙌 Больш цікавага кантэнту ў іншых медыя "Палявой пошты":
https://taplink.cc/poshtabel

☕️Падтрымаць блог:
https://www.buymeacoffee.com/poshtabel
👍91
Добрага, спадарства!

💌У рубрыцы #грамадскінабытак папаўненьне — гэтым разам атрымалася выкупіць маляваную паштоўку з этнаграфічным сюжэтам з нашага Палесься!

🧑‍🎨 Ёсьць трошкі інфармацыі і пра мастака, таксама яшчэ ягоныя працы па Беларусі і не толькі.

Запрашаю да чытаньня:
#Беларусьмаляваная, #Шэльман
👍248👏8🙏1
Добрага, спадарства!

Нешта даўно не было новых рубрык на нашым канале :)

🎨Таму рады прэзентаваць тэг #Беларусьмаляваная — пад ім будуць публікавацца старыя маляваныя карткі па нашай краіне!

Няхай такіх паштовак куды меньш, чым фатаграфічных, але, мяркую, тэма заслугоўвае ўвагі. Цікава паглядзець на Беларусь трошкі па-іншаму — вачыма мастакоў, як яны бачылі наш край 100+ год таму.

У кожным допісе таксама будзе тэг з прозьвішчам творцы.Так, праз некаторы час, у нас зможа атрымацца нават цэлая падборка па аўтарах.👨‍🎨

Калі вам падабаецца такі фармат, падтрымайце рэакцыямі❤️
❤‍🔥2618👍13👌1
#Наваельня
"Воз ля мясцовай камендатуры, 24.01.1916"

Пачнем з сюжэта, які быў намаляваны ў гэты ж дзень 109 год таму! Аўтар — Эрнст Вальтэр, на той момант унтэр-афіцэр кайзераўскай арміі.

❄️ Узімку 1915-1916 гг. ён служыў у ваколіцах мястэчка Наваельня, што ў Дзятлаўскім раёне. Маляваў тутэйшыя краявіды, побыт мясцовых жыхароў і сваіх аднапалчан.

💸 Яшчэ да Першай сусьветнай ён меў тыпаграфію ў Ліссе (цяпер г.Лешна, недалёк ад Познані, Польшча), таму лёгка мог друкаваць свае працы на паштоўках. Думаецца, спадар Вальтэр пасьпеў няблага на гэтым зарабіць, бо карткі і па сёньня адносна часта сустракаюцца на замежных аукцыёнах, значыць, друкаваліся немалым тыражом.

Большасьць малюнкаў падпісаны дакладнай датай і месцам, што сапраўдная раскоша для дасьледчыкаў і калекцыянераў, бо здымае шмат пытанняў па атрыбуцыі :)

⛄️Працягнем знаёмства з мастаком у наступных зімовых допісах :)

#Беларусьмаляваная, #Вальтэр, #этнаграфія, #забытаявайна

(Паштоўка з калекцыі Гальяша Чарняўскага, вайсковага гісторыка)
59👍23❤‍🔥2👏1🤩1💔1
Вітаю, спадарства!

Працягваю апрацоўваць паштоўкі, якія атрымалася выкупіць з Германіі з вашай дапамогай.

Гэтым разам даволі цікавая картка з выявай касьцёла св.Аляксея ў Смаргоні, будынак быў страчаны ў гады Першай сусьветнай і пасьля не аднаўляўся. Адметна і тое, што паштоўка зроблена паводле малюнка, а не фота.

Аўтар — Вольфганг Старке, супрацоўнік "Illustrierte Zeitung", які ў гады Псв быў у Беларусі і зрабіў нямала замалёвак Смаргоні і раёна, якія потым былі выдадзены на паштоўках.

Сканы і артыкул па тэме ніжэй.
Асобны дзякуй Уладзіміру Багданаву і Уладзіміру Прыхачу за матэр'ялы архіваў і кансультацыі.

На добры спажытак! 🌝

#Смаргонь, #забытаявайна, #артыкул, #Беларусьмаляваная, #грамадскінабытак, #Старке
👍316👏1