Беларускі Моладзевы Хаб у Варшаве
2.09K subscribers
5.66K photos
313 videos
2 files
2.96K links
⚪️ Беларускі Моладзевы Хаб - студэнцкая арганізацыя ў Польшчы.
🔴 Дапамога, падтрымка, рэалізацыя культурніцкіх і адукацыйных праектаў.
⚪️ Старонка на Facebook fb.com/bmhuborg

Чат: @polskistudent
Па пытаннях: @by4by

Беларуский Молодёжный Хаб в Варшаве
Download Telegram
Воркшоп «Откровенно Мяў”

Мы: робім драматычныя позы і клічам на воркшоп
Ты: прыходзіш 8 снежня а 18:00 у Варшаве
Угода сумленная 🤝

Мы сабралі мемы, гульні і запрасілі вельмі цікавага сакрэтнага госця для вашых самых смелых пытанняў — усё, каб гаварыць пра ВІЧ без нуды і няёмкасці. Кава/чай/піца — у камплекце ☕️😋

«Откровенно Мяў», 8 снежня, 18:00–21:00,
📍 Dożynkowa 6a, Варшава
🤜🤛

✍️ Спасылка на рэгістрацыю: 👉тут👈
👍112
Музей POLIN у Варшаве сардэчна запрашае беларускія сем'і на мерапрыемства "Ханукальная моц слоў – сямейныя майстар-класы", якое адбудзецца 14 снежня 2025 г. (нядзеля) з 15:00 да 18:00.

Гэта выключная нагода сумесна пазнаёміцца з традыцыямі Ханукі, узяць удзел у крэатыўных занятках, а таксама правесці час у радаснай, сямейнай атмасферы.

УВАГА! Усе матэрыялы будуць даступныя на беларускай мове.

У праграме, між іншым:
- гульня ў дрэйдл і заданні, якія ўводзяць у сімвалы і звычаі Ханукі,
- творчыя майстар-класы: дэкараванне торбаў, выраб сувеніраў і забавы з яўрэйскім алфавітам,
- фотабудка і іншыя атракцыёны для ўсёй сям'і,
- магчымасць наведаць асноўную і часовую выставы музея з сямейным аўдыягідам, таксама на беларускай мове.

Месца: Музей Гісторыі Польскіх Яўрэяў POLIN, вул. Мардэхая Анелевіча 6, Варшава

Уваход бясплатны

Сардэчна запрашаем да ўдзелу — гэта будзе час, напоўнены святлом, творчай забавай і сустрэчамі ў прыязнай атмасферы. Бярыце сям'ю і сяброў!

Больш інфармацыі пра мерапрыемства на беларускай мове знойдзеце на старонцы Музея:

👉 Ханукальная моц слоў – сямейныя майстар-класы | Muzeum Historii Żydów Polskich POLIN w Warszawie
7👍3🔥1😐11
🎅Ho-ho-ho!🎄

Мы да вас з навіной.
Запрашаем вас на нашу святочную імпрэзу, акунуцца ў атмасферу сапраўднага каляднага цуду пад гукі скрыпкі, флейты і фартэпіяна

Вас чакае:

любімая навагодняя класіка ад Трыа DoLa
🥂 келіх ігрыстага і мандарыны (ужо ў кошце)
☃️ тэматычныя квізы і падарункі
🥳 новыя знаёмствы і цёплыя размовы

Магчымасць застацца на афтерпаці са сваімі напоямі 🔞

📆 19 снежня
🕕 19:00
📍Dożynkowa 6a
🫶Беларускі моладзевы хаб

Уваход: данат ад 30 зл

Гэта будзе ідэальны вечар, каб прыгожа завяршыць год😍
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍7😍3🔥21
10 снежня — Дзень правоў чалавека 👩‍🦰👨‍🦱

У гэты дзень у 1948 годзе была прынятая Ўсеагульная дэклярацыя правоў чалавека. А сам Дзень правоў чалавека быў зацьверджаны Генэральнай Асамблеяй ААН у сьнежні 1950 году.

У гэты дзень мы зноў сустрэнемся, каб напісаць лісты і падпісаць паштоўкі для палітвязняў Беларусі.

Будзем разам выказваць салідарнасць і падтрымку тым, хто цяпер пазбаўлены волі за свае перакананьні. Кожны ліст — гэта промень надзеі і сведчанне, што ніхто не забыты.

Далучайся, каб зрабіць свой унёсак у агульную справу!

📅
10 снежня, серада
18:00 - 20:00
📍Dożynkowa 6a

Падтрымаць нашу справы вы можаце
па спасылцы на данаты.

🫶Беларускі моладзевы хаб
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12👍1
Вэбінар «Пошук працы ў 2026: тэндэнцыі, LinkedIn і самапрызнанне»

🏛 Он-лайн 18 снежня (18:00 Варшава, 19:00 Вільня, 20:00 Мінск).

🕰 Дэдлайн рэгістрацыі: 17 снежня ( 18:00 па Варшаве, 19:00 па Вільні, 20:00па Мінску).

Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на бясплатны вэбінар, падчас якога абмяркуем:

✔️Як зараз выглядае пошук працы.
✔️Як штучны інтэлект уплывае на гэты працэс.
✔️І што сённяшнія тэндэнцыі могуць падказаць пра пошук працы ў 2026 годзе.

Яшчэ разбярэмся з LinkedIn – як весці там старонку, і чаму прыняццё сваіх дасягненняў – базавы мінімум для гэтага.

Будзе карысна: тым, хто хоча падвысіць свае шанцы на пошук новай працы ў 2026-м годзе.

Вядзе варкшоп: кар’ерная кансультантка і HR спецыялістка Яўгенія Сядова

Рэгістрацыя і падрабязнасці па спасылцы:
https://j4t.info/be/novosti/vebinar-poshuk-praczy-u-2026-tendenczyi-linkedin-i-samapryznanne-registraczyya-da-17-snezhnya
👍10
Філасофскі клуб Oikoumene запрашае на чарговую сустрэчу!
Разам паразважаем, што сёння азначае суверэннасць і чаму яна апынаецца пад пытаннем.

👉 Праграма сустрэчы:
— Лекцыя: «Суверэннасць пад пытаннем» (разважанні пра суверэннасць дзяржавы, правы чалавека і межы легітымнай улады)
— Дыскусія

Працоўныя мовы: беларуская і польская

🗓15.12 Панядзелак, 18:30–21:00
📍Факультэт філасофіі UW, Krakowskie Przedmieście 3, аўдыторыя 4 (першы паверх)

❇️ Уваход вольны — запрашаем усіх, хто зацікаўлены ў філасофскіх размовах і актуальных грамадскіх пытаннях.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍135🔥3
🆕Вітаначкі, даражэнькія!👋

👉 Трымайце афішу Беларускага Моладзевага Хаба на новы тыдзень! Запрашаем на нашыя мерапрыемствы!

🗓 Панядзелак
10:00 - Каворкінг 👉 рэгістрацыя

🗓 Аўторак
10:00 - Каворкінг 👉 рэгістрацыя
16:00 - 18:00 Беларуская музычная школа 👉 запісацца
18:40 - Што? Дзе? Калі? 👉 канал клуба

🗓 Серада
10:00 - Каворкінг 👉 рэгістрацыя
16:00 - 18:00 Беларуская музычная школа 👉 запісацца
18:00 - Напішы ліст палітвязню
18:30 - Групавая тэрапеўтычная сустрэча для эмігрантаў і эмігрантак ад FBC 👉 рэгістрацыя
19:00 - Мужчынскія спевы з Сержуком Доўгушавым

🗓 Чацвер
10:00 - Каворкінг 👉 рэгістрацыя
18:00 - Падлеткавы клюб WYSPA
19:30 - Філасофскі клуб 👉 канал клуба

🗓 Пятніца
10:00 - Каворкінг 👉 рэгістрацыя
19:00 - Святочная музычная імпрэза: навагодняя класіка ад Трыа DoLa

🗓 Субота
16:00 - Калядны канцэрт Беларускай музычнай школы

💻 Каворкінг працуе ад 10:00 па 17:45

Да сустрэчы! Стаўце 👍 і рабіце рэпосты, дзякуй!

🔗 Падтрымаць Беларускі Моладзевы Хаб данатам 👉
Падтрымаць

📍 Dożynkowa 6a, Варшава

Беларускі Моладзевы Хаб
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
8👍64🎉1
16 снежня (аўторак) запрашаем на ШДК “Right(s) Answer” - сінхронныя турніры
«Белавежская зіма».

👉 Заявіць каманду можна тут

📅 16 снежня, аўторак
18:40
📍 Dożynkowa 6a
Беларускі Моладзевы Хаб

Projekt finansowany ze środków m. st. Warszawy w ramach programu Warszawa – Miasto Otwarte, realizowanego przez Fundację Inna Przestrzeń
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
9👍4🤯1
Бывай, Мікіта!

Заўчасны сыход Мікіты Мелказёрава для ўсёй каманды Моладзевага Хаба - вялікі шок. Ён быў сябрам не толькі Хаба, але і кожнага з нас асабіста. Заўсёды зацікаўлены нашымі справамі, адкрыты да камунікацыі і супрацы. Мог зайсці на каву ці “так, пагаманіць”, а мог і зрабіць калабарацыю, зняць фільм, інтэрв’ю ці проста падзяліцца кніжкамі і беларушчынай.

Мы яшчэ да канца не зразумелі, якую страту панесла Беларусь. І цяпер на нас яшчэ больш адказнасці і яшчэ больш працы, каб беларусець разам.

Дзякуй, Мікіта, што ты быў з намі, гэта было сапраўдным шчасцем.
Загляне сонца і ў наша аконца, мы абяцаем❤️‍🩹

Неўміручая парада ад Мікіты для ўсіх беларусаў
😢38💔182🕊2
23 снежня (аўторак) запрашаем на ШДК “Right(s) Answer” - сінхронныя турніры
«Балтыйскі брыз. Masters» (складанасць 4,5) і „Астравок бясконцасці” (складанасць - 3,5).

👉 Заявіць каманду можна тут

📅 23 снежня, аўторак
18:40
📍 Dożynkowa 6a
Беларускі Моладзевы Хаб

Projekt finansowany ze środków m. st. Warszawy w ramach programu Warszawa – Miasto Otwarte, realizowanego przez Fundację Inna Przestrzeń
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍3