#1регион
30.1K subscribers
35.7K photos
4.92K videos
19 files
14.1K links
Telegram-канал о Брестской области.

📣Все обо всех регионах Брестчины.

📝Будь в курсе жизни твоего региона!

Если вы хотите поделиться новостью или фактом из жизни Брестской области — присылайте ваши материалы в наш чат-бот по ссылке: @pervyiregion_bot
Download Telegram
Харугву з выяваю архістраціга Міхаіла ўрачыста ўручыў протаіерэй Віктар Паляціла каменданту пагранічнай камендатуры “Маларыта”

🔹Сіламі Маларыцкага благачыння была выраблена харугва з выяваю архістраціга Міхаіла. Згодна з царкоўнай традыцыяй, ён стаіць на чале нябеснага войска – анёлаў, серафімаў, херувімаў і лічыцца нябесным ахоўнікам органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
У #1рэгіёне адсвяткавалі ноч на Івана Купалу

🔹 Паглядзіце як гэта было ў Белавежскай пушчы, Івацэвіцкім, Кобрынскім, Іванаўскім, Ганцавіцкім, Столінскім, Драгічынскім, Пінскім раёнах.

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
Мемарыяльную дошку ў гонар Героя Савецкага Саюза Мікалая Сушанава адкрылі ў Ружанах

🔹Мікалай Цімафеевіч Сушанаў – Герой Савецкага Саюза і легендарны пагранічнік. У перыяд з 1950 па 1962 год падымаў разбураную вайной сельскую гаспадарку ў Ружанах, умацоўваў савецкую ўладу.

🔹 Мемарыяльная дошка размясцілася на будынку ААТ «Ружаны-Агра». Сімвалічна, што яе адкрыццё супала з днём 80-годдзя вызвалення Ружан ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які адзначаецца сёння, 12 ліпеня.

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
Малады вадзіцель ААТ «Жураўлінае»Аляксандр Крэйдзіч першым у #1рэгіёне перавёз 2000 тон збожжа на жніве-2024

🔹Павіншавалі маладога вадзіцеля прадстаўнікі райвыканкама, абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў АПК і інш.

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
Днямі ў Беларусі здабыты першы ў гэтым сезоне мільён тон торфу. У гэтым немалая заслуга і ляхавіцкіх торфабрыкетчыкаў

🔹Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на ўсю краіну ганарова прагучала прозвішча нашага земляка. Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка па даручэнні Прэзідэнта ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам розных сфер. Сярод сапраўдных прафесіяналаў, чыя праца, адданасць справе адзначаны дзяржавай, – і машыніст машын па здабычы і перапрацоўцы фрэзернага торфу ААТ «ТБЗ Ляхавіцкі» Генадзій Гутырчык. Ва ўрачыстай абстаноўцы яму ўручаны медаль «За працоўныя заслугі».

🔹"Ляхавіцкі веснік" пабываў на працоўным месцы Генадзія Гутырчыка - на палях торфараспрацовак.

🔹Падрабязней – па спасылцы.

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
Моцны вецер абломвае галіны дрэў у Пружанах

🔹Вецер не толькі абломвае галіны, але і вырывае самі дрэвы. Такія яго наступствы можна ўбачыць у гарадскім парку Пружан. Адпаведныя службы рэагуюць на наступствы надвор’я і ліквідуюць іх.

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
Саюз пісьменнікаў Беларусі перадаў каля 1000 кніг Івацэвіцкай раённай бібліятэчнай сетцы

🔹Івацэвічы наведалі прадстаўнікі Саюза пісьменнікаў Беларусі і яго Брэсцкага аддзялення, а таксама выдавецкага дома «Звязда».

🔹У рамках акцыі “Пісьменнікі краіны – Івацэвічам” яны перадалі Івацэвіцкай раённай бібліятэчнай сетцы амаль 1000 экзэмпляраў кніг беларускіх аўтараў – своеасаблівы падарунак чытачам да Дня беларускага пісьменства.

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Традыцыйнае пешае паломніцтва з Баранавічаў у Лагішын да цудатворнай іконы Маці Божай Лагішынскай - Каралевы Палесся праходзіць з 6 па 9 жніўня

🔹Арганізатар паломніцтва - Пінская епархія каталіцкай царквы.

#1рэгіён

Больш навін з @pervyiregion