Минск | Первомайский район
1.63K subscribers
21.9K photos
3.01K videos
14 files
6.52K links
Канал жителей и гостей Первомайского района столицы 🤗
Поделись своей новостью или фактом через чат-бот @Minsk_Perv_bot
Download Telegram
❤️💚СПОВЕДЗЬ ДУШЫ

🎤Творчы фестываль навучэнцаў і педагогаў "Споведзь душы", прымеркаваны да завяршэння 🕊Года гістарычнай памяці, прайшоў у гімназіі № 9.

👍Са сцэны гучалі пранікнёныя творы пра падзеі з жыцця нашага народа. ☝️Хвілінай маўчання згадалі вязняў фашысцкіх канцлагераў.🙏

👏Шчыра падтрымлівалі ўдзельнікаў фестывалю і нашы ганаровыя госці:
Вікторыя Васільеўна Клімовіч, першы сакратар Першамайскага раённага камітэта Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі" г.Мінска,
афіцэры ўпраўлення ідэалагічнай работы Камандавання ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, Алег Валянцінавіч Куліковіч, намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце 339 асобнага гвардзейскага механізаванага батальёна.

👌Дырэктар гімназіі Т.І.Касцюк адзначыла, што вельмі важна захоўваць культурную спадчыну, традыцыі і гістарычную памяць, бо менавіта яна дапамагае не губляць сувязь паміж пакаленнямі.🤝
Памяць - тое, што жыве вечна, што робіць нас людзьмі.

#гімназія_9
#год_гістарычнай_памяці
❤️АД УСЁЙ ДУШЫ❤️

Дарыць увагу, павагу і цяпло сэрцаў людзям старэйшага ўзросту важна кожны дзень☝️, але асабліва прыемна ім наша увага ў святочныя дні.❄️🎄

Сёння валанцёры і актывісты БРПА гімназіі ў рамках рэспубліканскай дабрачыннай акцыі
🤝 "Ад усёй душы" наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, удзельніка партызанскага руху, Калабан Таццяну Андрэеўну🎖, з якой сябруюць ужо шмат гадоў.💫

🌺Таццяна Андрэеўна быў вельмі кранута праяўленай увагай і сустрэла, як і заўсёды, нашых гімназістаў👫 шчырымі словамі радасці і пажаданнямі дабра.☀️

Памяць - гэта тое, што жыве вечна, што робіць нас людзьмі...А памяць аб ваенным ліхалецці - крыніца разумення для падрастаючага пакалення ўсёй важнасці захавання міру і стварэння сёння .

❗️Святы абавязак кожнага - беражліва захоўваць і несці скрозь гады памяць пра тых, хто "каваў" для нас Вялікую Перамогу, набліжаючы дзень вызвалення. ⭐️🔥Дзякуючы вызваліцелям, сёння мы можам радавацца шчасліваму жыццю і мірнаму небу.💐

#гімназія_9
#лепшыядзеці
#ад_усёй_душы
ФОТАФАКТ 📸

💥На працягу двух вераснёўскіх тыдняў навучэнцы 9-10 класаў сталі ўдзельнікамі студэнцкага атрада "Патрыёт"🔥
💥Студатрад - гэта вопыт першай работы і ўласнага заробку, гэта рух маладых, амбіцыйных рабят, здольных працаваць на карысць грамадства!🇧🇾
❗️ Далучайцеся ❗️

#гімназія_9
#студатрад
☀️Добрае надвор'е - праца ў радасць ☀️

💥Лістапад - традыцыйны час навядзення чысціні і парадку, а ўдзел у акцыі «Чысты двор» стаў добрай традыцыяй для педагогаў і навучэнцаў гімназіі 9.🍁🍂

🍁Сёння мы ўсе разам з пачуццём адказнасці, клопату аб чысціні і захаванасці навакольнага свету наводзілі парадак !🍁🧹🍂

👆Наша прыгожая дагледжаная "малая радзіма" пачынаецца з чыстага двара. 🇧🇾

#гімназія_9
#чысты_двор
#канікулы
📸У фотааб'ектыве - шосты школьны дзень

🌟Ёсць у кожным кутку нашай мірнай Беларусі❤️💚 памятныя мясціны, якія адлюстроўваюць гісторыю і страты Вялікай Айчыннай вайны і подзвіг непераможнага народа.🎖🎖

🌟Сёння навучэнцы гімназіі 9 далучыліся да акцыі "Памяць" і наведалі мемарыял вязням гарадской часткі лагера Шталаг 352 (Пушкінскія казармы).🕯Ушанавалі памяць аб тых, хто загінуў, хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі⭐️🙏

🕊Захоўваючы памяць аб страшнай вайне і подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў, мы вучымся шанаваць мір.🕊

⭐️❗️Памяць - гэта тое, што робіць нас людзьмі. Будзем помніць❗️⭐️

#гімназія_9
#памяць_і_боль
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM