Дятлово ОНЛАЙН
1.01K subscribers
39.2K photos
3.65K videos
11.9K links
Официальный телеграм-канал Дятловской районной газеты "Перамога"

Сайт: https://diatlovonews.by

Смотрите нас🔽
https://www.instagram.com/gazetaperamoga

https://ok.ru/group/55119465938961

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
Download Telegram
Вывучаць гісторыю, каб разам ствараць будучыню

У рамках выканання Дзяржаўнай праграмы навуковых даследаванняў на 2021-2025 гады ў нашым раёне прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Дзятлава і Дзятлаўскі край: гісторыя і сучаснасць”, прысвечаная Году міру і стварэння і 525-гадоваму юбілею горада Дзятлава.
Удзел у ёй прынялі супрацоўнікі Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, дзятлаўскія навукоўцы і краязнаўцы, а таксама школьнікі, якія захапляюцца вывучэннем роднага краю.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/09/vyvuchac-gistoryju-kab-razam-stvarac-buduchynju

#Дзятлава #Дятлово #память #конференция
Адзінствам моцныя

Святочныя мерапрыемствы да Дня народнага адзінства на Дзятлаўшчыне распачаў урачысты мітынг, які адбыўся ў гарадскім парку каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову.
Ён сабраў на гэтым знакавым для дзятлаўчан месцы разам прадстаўнікоў раённай улады, грамадскіх аб’яднанняў, сілавых структур, калектываў арганізацый, прадпрыемстваў, школьнікаў...

Святочныя мерапрыемствы прадоўжыла канцэртная праграма, якая адбылася на адкрытай пляцоўцы каля Цэнтра культуры і народнай творчасці.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/09/adzinstvam-mocnyya

#Дзятлава #Дятлово #память #17сентября
Сёння, як ніколі, важна быць адзінымі

Дэлегацыя Дзятлаўскага раёна наведала Мінск, дзе прыняла ўдзел у рэспубліканскім патрыятычным форуме “Мы – беларусы!”, прысвечаным Дню народнага адзінства.
Дзятлаўчане падзяліліся сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства і выступлення на ім Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі.
Святлана Залучан, старшыня раённага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў:
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/09/sjonnya-yak-nikoli-vazhna-byc-adzinymi

#Дзятлава #Дятлово #память #17сентября
Генацыд. Расследаванне не спыняецца

На Дзятлаўшчыне прадаўжаюцца інфармацыйныя сустрэчы ў працоўных калектывах, на якіх слухачоў знаёмяць з усё новымі фактамі па расследаванні генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Чарговая з іх адбылася ў ААТ “Новаяльнянскі КХП”.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/09/genacyd-rassledavanne-ne-spynyaecca

#Дзятлава #Дятлово #память #геноцид
Кінастужка “На другім беразе”. Чым прывабіла?

У Беларусі прадаўжаецца дэманстрацыя гістарычнай драмы “На другім беразе”, паказ якой стартаваў да Дня народнага адзінства.
 Канстанцін Карнялюк, аўтар блога газеты “Перамога”:
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/09/kinastuzhka-na-drugim-beraze-chym-pryvabila-4

#Дзятлава #Дятлово #память #17сентября
Слава не даецца як дар, а заслугоўваецца руплівай працай

28 верасня ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ў рамках патрыятычнага праекта “Медаль за бой, медаль за працу з аднаго металу льюць” у фармаце адкрытага дыялога адбылася сустрэча з вядомымі землякамі, якія расказалі, як дасягнулі працоўных і службовых поспехаў, дзяржаўных і іншых заслужаных узнагародаў на сваім жыццёвым шляху.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/09/slava-ne-daecca-yak-dar-a-zaslugo-vaecca-ruplivaj-pracaj

#Дзятлава #Дятлово #память #опыт
Цёплая восень жыцця

У актавай зале гімназіі № 1 горада Дзятлава адбылося раённае свята-шанаванне людзей залатога ўзросту, якія не адно дзесяцігоддзе прысвяцілі рабоце ў працоўных калектывах Дзятлаўшчыны.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/09/cjoplaya-vosen-zhyccya

#Дзятлава #Дятлово #память #пожилые
Сельскія зоры Іосіфа Снягурскага

Дзень пажылых людзей – добрая нагода выказаць словы ўдзячнасці людзям шаноўнага ўзросту, якія многія гады плённа працавалі ў нашым раёне.
З прыемнай місіяй да доўгажыхара Іосіфа Снягурскага завітаў старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

Разам з гасцямі Іосіф Уладзіміравіч узгадаў самыя яркія моманты сваёй біяграфіі: родныя Мяляхавічы, у якіх прайшло яго дзяцінства і дарослыя гады, службу ў Чалябінску, дзе вясковы хлопец навучыўся абслугоўваць танкі і кіраваць імі, службу пад Слуцкам на пачатку 60-х гадоў. Там, асвойваючы ваенную тэхніку, ён атрымаў вадзіцельскае майстэрства і вопыт. Калі вярнуўся дахаты, былому танкісту даверылі трактар.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/10/selskiya-zory-iosifa-snyagurskaga

#Дзятлава #Дятлово #память #орден
Расследаванне прадаўжаецца

Расказаць і паказаць, што такое нацызм, якую пагрозу ён нясе чалавецтву – мэта сустрэч, якія праходзяць у працоўных калектывах Дзятлаўшчыны з ініцыятывы пракуратуры Дзятлаўскага раёна і аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама ў рамках аналагічнага агульнарэспубліканскага праекта.
На гэты раз пракурор Віталій Юрго і начальнік аддзела Вольга Рагачова сустрэліся з працоўным калектывам ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, каб зрабіць экскурс у гістарычнае мінулае і данесці да людзей праўдзівую і аб’ектыўную інфармацыю.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/10/rassledavanne-prada-zhaecca

#Дзятлава #Дятлово #память #прокурор #геноцид
ГрадусПлюс. Хто “абакраў” ветэранаў?
У маі гэтага года ў аграгарадку Гезгалы прайшло свята, прысвечанае 78-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
З нагоды гэтай падзеі і ў гонар ветэранаў войскаў стратэгічнага прызначэння была закладзена алея Памяці.
Пасадзіць маладзенькія туі гезгальцы выйшлі цэлымі сем’ямі, да іх далучыліся ваенны камісар Дзятлаўскага раёна, прадстаўнікі мясцовай улады, афіцэры запасу, ветэраны ракетных войскаў, якія з’ехаліся сюды з усяе Беларусі і Расіі. Агульнымі намаганнямі ў аграгарадку высадзілі 30 дэкаратыўных дрэўцаў, якія набылі за грошы, сабраныя добраахвотнікамі...
Гезгалаўскія камунальнікі выконвалі паблізу чарговыя работы і заўважылі, што значная частка маладых дрэўцаў на алеі пашкоджана, паведамілі аб гэтым суседзям, разам з якімі садзілі яе. Пры падрабязным разглядзе аказалася, што 4 дрэвы вырваны з коранем, 5 – пераламаныя...
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/10/graduspljus-hto-abakra-veterana

#Дзятлава #Дятлово #память #вандалы #градусплюс
👍1
Память, не имеющая забвения

В средней школе № 3 города Дятлово состоялась диалоговая площадка «Память, не имеющая забвения», посвящённая теме геноцида белорусского народа в годы Великой Отечественной войны и сохранению исторической памяти.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/11/pamyat-ne-imejushhaya-zabveniya

#Дзятлава #Дятлово #память #геноцид
Да 90-годдзя Вячаслава Адамчыка. Пісаць як дыхаць і любіць

Паэтамі, кажуць, нараджаюцца. А пісьменнікамі?
Магчыма,  імі становяцца. Безумоўна, прыродныя здольнасці павінны прысутнічаць першапачаткова, але, каб стаць сапраўдным майстрам, патрэбна шматгадовая, няспынная праца.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/11/da-90-goddzya-vyachaslava-adamchyka-pisac-yak-dyhac-i-ljubic

#Дзятлава #Дятлово #память #земляки
Рук працавітых цяпло

У лістападзе, які сёлета выдаўся не па-асенняму пагодлівым і сонечна-залатым, свой юбілей адзначыла наша шаноўная зямлячка з вёскі Лядзіны – Дар’я Нарбуцік.
У рамках праекта “Глыбінкай жыве Беларусь” сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага цэнтра культуры і народнай творчасці шчыра павіншаваць Дар’ю Рыгораўну з 90-ым днём нараджэння і выказаць ёй цёплыя словы падтрымкі прыехалі Ірына Бакшук, а з падарункам ад аб’яднання – сакратар раённага савета ветэранаў Ядвіга Гушча.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/11/ruk-pracavityh-cyaplo

#Дзятлава #Дятлово #внимание #память #пожилые
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Создатели республиканского проекта "Обелиски великого подвига" с экскурсией посетили православные храмы города Дятлово 🕊❤️🕊

#память #храм #православие #рек #газетаперамога #дятлово
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🕊4
Нам даверана памяць. “Кожны трэці”. Дзятлаўчане пра канцэрт-рэквіем

У памяць аб загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны да 80-годдзя Перамогі савецкага народа над фашызмам у Мінску ў Палацы Рэспублікі дадзены старт серыіканцэртаў-рэквіемаў “Кожны трэці”, якія ўбачаць жыхары ўсіх абласцей Беларусі.

9 красавіка ў сталіцы пабывалі гродзенцы. У састаў дэлегацыі Дзятлаўскага раёна ўваходзілі 90 чалавек – прадстаўнікі ўлады, дэпутаты, работнікі арганізацый, члены прафсаюза і грамадскіх аб’яднанняў.

Нашы землякі падзяліліся ўражаннямі ад канцэрта.

🇧🇾Вадзім Бялятка, намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў:

– Самая вялікая каштоўнасць, што мы на сёння маем, – гэта 80 гадоў мірнага жыцця. Савецкаму народу, які перамог фашызм, яны дасталіся дарагою цаною, не меншую заплацілі беларусы: у агні ваеннага ліхалецця загінуў кожны трэці наш суайчыннік, нездарма менавіта такую назву атрымаў і канцэрт-рэквіем.

Сцэнічнаму выступленню лепшых беларускіх артыстаў эстрады папярэднічала выстава “Генацыд: дакументы і відавочцы сведчаць”, якая нікога не пакінула раўнадушным. Яна – даніна ўсім бязвінна загінулым, бо адлюстроўвае ісціную нечалавечую сутнасць фашызму, ідэі перавагі аднаго народа над другім. Дакументы і заснаваная на архіўных звестках літаратура, знаходкі з месцаў масавых знішчэнняў людзей і тэматычныя палотны мастакоў – усё там нагадвала аб нашым трагічным мінулым.

Дзеянне, што разгарнулася на сцэне, было насычана эмоцыямі, харэаграфічнымі элементамі, спецэфектамі і суправаджалася архіўнымі відэастужкамі на вялікім экране, таму ў кожнага гледача стваралася адчуванне жывой прысутнасці на палях бою, у беларускіх вёсках, ахопленых агнём, сярод байцоў савецкай арміі, нездарма зала шмат разоў уставала ў адзіным парыве, аддаючы даніну памяці героям і ахвярам вайны.

Вельмі пранікнёнымі былі кампазіцыі “Раскажы дзіцяці пра вайну”, “Пакінуць след”, “Не будзіце заснуўшых салдат”. Іх назвы гавораць самі за сябе, і я ўпэўнены, што канцэрт-рэквіем “Кожны трэці” варта пабачыць нашым суайчыннікам, асабліва моладзі. Нездарма ён атрымаў вялікі рэзананс у нашай краіне. Цудоўна, што ў жыхароў розных рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку і дзятлаўчан, напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі з’явілася магчымасць наведаць Палац Рэспублікі і акунуцца ў гэту незабыўную атмасферу памяці, удзячнасці, патрыятызму, адчуць яе ў сваім сэрцы. Для нас, мірнага пакалення, вельмі важна ведаць, разумець і захоўваць памяць аб Вялікай Айчыннай вайне.


➡️https://diatlovonews.by/nam-daverana-pamyac-kozhny-treci-dzyatla-chane-pra-kancert-rekviem

#память #война #концерт
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾Таццяна Санцэвіч, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Хвінявіцкай сярэдняй школы:

– Канцэрт-рэквіем “Кожны трэці” да 80-годдзя Вялікай Перамогі быў кранальным і відовішчным. Ваенныя песні і кампазіцыі ў выкананні вядомых беларускіх артыстаў нагадвалі гледачам аб подзвігах нашых продкаў, трагізме, які перажыў наш народ у гады вайны. З непадробным майстэрствам і шчырасцю дарослыя і юныя выканаўцы ў сваіх песнях прагортвалі старонкі гісторыі ад мірнага часу да фашысцкай навалы і ўрачыстага, светлага Дня Перамогі. Кожнае выступленне выклікала хваляванне, часам, праймала да слёз. Музыка і спецэфекты пагружалі ў атмасферу, дзе кожны глядач адчуваў сябе часткай гэтай вялікай гісторыі. Атрымалася сапраўднае свята памяці і гонару за нашу краіну.
Мы, педагогі, якім пашчасціла пабываць у сталіцы, удзячны аддзелу ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама і прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі за магчымасць далучыцца да гэтай важнай падзеі.

➡️https://diatlovonews.by/nam-daverana-pamyac-kozhny-treci-dzyatla-chane-pra-kancert-rekviem

#память #концерт #история
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Актуальны каментарый.💬 Гавораць самыя актыўныя ўдзельнікі акцыі “Жывая памяць удзячных пакаленняў”

🔼🔽Дзятлаўчане прадаўжаюць удзел у акцыі “Жывая памяць удзячных пакаленняў” па зборы манет на ўзвядзенне ў Маскве трэцяга мемарыяльнага знака героям Вялікай Айчыннай вайны. Яна ініцыявана фондам грамадскага дзеяча, паралімпійца і матывацыйнага спікера Аляксея Талая.

На мінулым тыдні першыя сабраныя манеты, больш за 31 кілаграм, былі перададзены з Дзятлаўшчыны арганізатарам акцыі. Але на гэтым жыхары раёна не спыніліся. На бягучым тыдні важкі ўклад у добрую справу зрабіў сацыяльны пансіянат “Колас”. Калектыў ЦБУ № 422 Белаграпрамбанк папоўніў скарбонку на 2,68 кілаграма, ААТ “Дварэцкі льнозавод” – на 2,66 кілаграма. Нясуць у музей манеты і нераўнадушныя грамадзяне. На гэтым тыдні дзятлаўчане здалі іх 10,5 кілаграма, а ўсяго ўжо сабрана 45 кілаграмаў. Больш чым па кілаграме былых савецкіх капеек перадалі двое нашых землякоў, якія падзяліліся ўражаннямі ад удзелу ў акцыі.

✔️Любоў Багаслаўчык, пенсіянерка з Дзятлава:

– Раней я ўжо чытала пра акцыю, хацела прыняць удзел, але тады зрабіць гэта ў Дзятлаве было немагчыма, бо пункты збору знаходзіліся толькі ў абласных цэнтрах. Сёлета арганізатары пайшлі насустрач жадаючым, і ў жыхароў райцэнтраў таксама з’явілася такая магчымасць. Савецкія капейкі дасталіся мне ад матулі, якой даўно няма з намі. Не хацелася, каб яны прападалі. Тыя, што з белага металу, яшчэ раней здала ў царкву, ведала, што іх пераплаўляюць для вырабу розных культавых рэчаў. Жоўтыя – захоўвала. Іх адразу і прынесла ў музей, калі пачула, што праходзіць акцыя.


✔️Ігар Свірыда, жыхар вёскі Студзераўшчына:

– Пра акцыю “Жывая памяць удзячных пакаленняў” даведаўся даўно і нават пазваніў у сацыяльную службу пацікавіцца, як магу прыняць у ёй удзел. На мой запыт хутка адрэагавалі, са мной звязалася старшыня Войневіцкага сельвыканкама Вольга Мазоль.

Мой унёсак – гэта змесціва старой савецкай капілкі. Манеткі збіралі доўга, яшчэ даўжэй яны захоўваліся ў мяне без выкарыстання. Таму вельмі рады, што ўдзельнічаю ў такой важнай і патрэбнай справе.


➡️https://diatlovonews.by/aktualny-kamentaryj-gavorac-samyya-akty-nyya-dzelniki-akcyi-zhyvaya-pamyac-udzyachnyh-pakalennya

#память #памятник
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1🔥1
☄️Бундестаг решил переписать историю?

💔Парламент Германии исключил послов Российской Федерации и Республики Беларусь из числа приглашённых на официальную церемонию в честь 80-летия Победы над нацизмом, которая пройдёт 8 мая.

💔Как сообщает агентство DPA, в бундестаг пригласили всех аккредитованных дипломатов — кроме представителей России и Беларуси. Решение принято по рекомендации МИД ФРГ, который заявил, что участие наших представителей «неуместно».

⚠️Выходит, те, кто внёс решающий вклад в освобождение Европы от фашизма, теперь нежелательны на собственной Победе? Историю можно игнорировать, но за её неуважение расплачиваются поколения.

❗️ Истинная память — не в декларациях, а в уважении к тем, кто заплатил за свободу жизнями. Беларусь помнит.

#Беларусь #Россия #Германия #Бундестаг #ДеньПобеды #История #Память #Политика #8мая #Союзноегосударство

📱 VK 📱 Instagram 📱 TikTok

@ZhivetZheBelarus
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾Слаўся, Беларусь, мая Айчына!💪

🔼🔽11 мая наша краіна адзначае Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба i Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.

💪З нагоды свята ў Дзятлаве на плошчы 17 Верасня адбыўся мітынг з рытуалам урачыстага ўзняцця Дзяржаўнага сцяга. Удзел у ім прымалі прадстаўнікі ўлады, дэпутацкага корпусу, сілавых структур, ваеннага камісарыята, прафсаюзаў, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, установаў адукацыі.

➡️https://diatlovonews.by/sla-sya-belarus-maya-ajchyna

#Дзятлава #Дятлово #память #герб #флаг #гимн
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🇧🇾Торжественные мероприятия к Дню Государственного флага, Государственного герба и Государственного гимна Республики Беларусь в Дятлово!
С праздником! 💪

#Дзятлава #Дятлово #память #герб #флаг #гимн
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM