Дятлово ОНЛАЙН
1.01K subscribers
39.2K photos
3.65K videos
11.9K links
Официальный телеграм-канал Дятловской районной газеты "Перамога"

Сайт: https://diatlovonews.by

Смотрите нас🔽
https://www.instagram.com/gazetaperamoga

https://ok.ru/group/55119465938961

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
Download Telegram
🟥🟥🟩 Як праходзіць на Дзятлаўшчыне апошні дзень датэрміновага галасавання (фотафакт)

🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍4
🟥🟥🟩 Святары Дзятлаўшчыны галасуюць разам з землякамі

У датэрміновым галасаванні найперш стараюцца прыняць удзел тыя, хто 26 студзеня будзе заняты па сваіх службовых, прафесійных абавязках або асабістых справах.

Благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель, як і ўсе грамадзяне Беларусі, прыйшоў на выбарчы ўчастак разам з жонкай, каб прагаласаваць: у нядзелю ён будзе весці богаслужэнне ў храме і займацца справамі прыходу.

– Лічу, што прыйсці на выбары – гэта не проста грамадзянскі, а свяшчэнны абавязак беларусаў. Мы павінны быць адказнымі за лёс сваёй дзяржавы. Узгадаем, што нараджэнню Хрыста папярэднічала тое, што святая сям’я адправілася ў Віфлеем, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак – там ішоў перапіс насельніцтва. Кожны з нас, хто называецца хрысціянінам, падобны да Божай Маці і Іосіфа, у гэтыя дні павінен прыняць удзел у лёсавызначальнай дня нашай краіны падзеі – выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, – адзначыў Іаан Кісель.

🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1🕊1
🟥🟥🟩 Вольга Васіленка: “Аддаю свой голас за здаровую і спартыўную краіну”

Спартсмены Дзятлаўшчыны таксама актыўна далучыліся да выбарчага працэсу.

На ўчастку ў сярэдняй школе № 1 імя А. М. Чурыла прагаласавала дырэктар Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба Вольга Васіленка:

🗣️– Аддала свой голас за здаровую і спартыўную Беларусь. У краіне і ў прыватнасці на Дзятлаўшчыне створана выдатная база для заняткаў спортам і актыўнага адпачынку. Нядзіўна, што ўсё больш людзей выбіраюць здаровы лад жыцця, наведваюць спартыўныя залы, стадыёны. Кіраўнік дзяржавы паказвае асабісты прыклад. Рада, што ў хуткім часе на Дзятлаўшчыне будзе адкрыты фізкультурна-аздараўленчы комплекс, у планах яшчэ шмат праектаў для развіцця спартыўнага жыцця раёна, якія, упэўнена, будуць рэалізаваны.

🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟥🟥🟩 У датэрміновым галасаванні на Дзятлаўшчыне прымае ўдзел кіраўніцтва раёна. Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік аддаў свой голас на малой радзіме ў Казлоўшчыне.

Дзмітрый Расціслававіч расказаў, чаму заўсёды ўдзельнічае ў выбарах:

🗣️– Галасаваць на выбарах – гэта не проста права, а абавязак, магчымасць не заставацца абыякавым. Гэта голас сапраўднага грамадзяніна, які любіць сваю краіну, хоча бачыць яе квітнеючай і свабоднай. Наша Дзятлаўшчына развіваецца, як і ў цэлым уся краіна. Нашы дасягненні – не проста лічбы і статыстычныя даныя, гэта рэальнасць, якую жыхары раёна бачаць на свае вочы. Мой голас – за гэту будучыню, далейшае развіццё, стабільнасць, суверэнітэт, магчымасць самім будаваць свой шлях. І, вядома ж, за мірнае стварэнне. Каб кожны новы дом, новы аб’ект, парк прыносіў радасць і дабрабыт нашым людзям.

🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
🟥🟥🟩 Каб прагаласаваць датэрмінова, выбарчы ўчастак у родным аграгарадку Дварэц наведаў старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

– Мы перажываем няпросты час, і на дадзеным этапе вельмі важна выбраць дастойнага лідара краіны, захаваць усё добрае, што было напрацавана на працягу трыццаці гадоў развіцця суверэннай Беларусі. Галоўныя набыткі гэтага перыяду – мір, умацаванне нацыянальнай эканомікі, прамысловага патэнцыялу, прыродных рэсурсаў і вельмі важнае – недапушчэнне расслаення грамадства. Мы жывём у краіне роўных магчымасцяў, такой яе абавязаны перадаць нашым нашчадкам, – адзначыў ён.

Уладзімір Фёдаравіч адзначыў, што члены прафсаюза прымаюць актыўны ўдзел у электаральным працэсе як у якасці выбаршчыкаў, так і ў якасці членаў выбарчых камісій, наглядальнікаў.


🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟥🟥🟩 На Дзятлаўшчыне стартаваў асноўны дзень галасавання

У 8 гадзін раніцы 26 студзеня ўчасткі для галасавання на Дзятлаўшчыне пачалі сваю работу па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На ўчастку № 10 на базе сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурыла работа пачалася згодна з рэгламентам з апячатвання скрыняў для галасавання, праверкі дакументацыі і ўсяго неабходнага для працэдуры галасавання. У асноўны дзень тут працуе выбарчая камісія ў саставе 11 чалавек, ажыццяўляюць работу наглядальнікі.

➡️https://diatlovonews.by/vybary-2025-na-dzyatla-shchyne-startava-asno-ny-dzen-galasavannya

🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟥🟥🟩 З раніцы большую актыўнасць праяўляюць пенсіянеры і тыя, хто спяшаецца на работу.

🗣️
– Аддала свой голас за мірнае неба над галавой, за спакой на роднай зямлі, – расказала адна з першых, хто сёння прагаласаваў, дзятлаўчанка Галіна Бранкоўская. – Я заўжды хаджу на выбары, бо хочацца, каб беларусы жылі ў дабрабыце і наша краіна прыгажэла і развівалася. Жадаю сваім землякам і суайчыннікам усяго найлепшага.

🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
🟥🟥🟩 Дзятлаўчане робяць свой выбар

– У першую чаргу, я галасавала за спакой і мір, бо вельмі хочацца, каб хутчэй спыніліся баявыя дзеянні, якія адбываюцца паблізу, каб усе мы жылі дружна, каб была ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Жадаю, каб мае дзеці жылі спакойна, унукі хадзілі ў школу і пры гэтым не даводзілася баяцца, што нешта кепскае з імі адбудзецца, – патлумачыла свой выбар Галіна Падліпская.

🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1👏1
🟥🟥🟩 Дзятлаўчане робяць свой выбар

– Не магла не прагаласаваць за нашу будучыню, – адзначае Валянціна Пецюлевіч. – У нас незалежная краіна, дастойныя пенсіі і зарплаты, ёсць сацыяльныя выгоды і гарантыі. Важна, каб так было і надалей. Хочацца дастойнай будучыні пад мірным небам для нашых дзяцей. Мне, як чалавеку, які перажыў у свой час складаныя дзевяностыя гады, ёсць з чым параўноўваць, і вельмі не хочацца, каб нешта падобнае зноў паўтарылася. Няхай наступныя пакаленні жывуць лепш, чым гэта было ў нас.


🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟥🟥🟩 Галасаваць разам – сямейная традыцыя

Святочная атмасфера на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пануе на ўчастку для галасавання № 13 у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Нягледзячы на тое, што канцэрт тут адбудзецца крыху пазней, людзі праяўляюць актыўнасць ужо з ранку. Да гэтага ўчастка адносяцца населеныя пункты Дзятлаўскага сельскага савета, і вяскоўцы прыходзяць і прыязджаюць, каб аддаць свае галасы за будучыню для сябе і дзяцей.

➡️https://diatlovonews.by/vybary-2025-galasavac-razam-syamejnaya-tradycyya

🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
🟥🟥🟩 Члены камісіі ветліва сустракаюць выбаршчыкаў. Сямейнай пары з Савічаў, якая прыехала прагаласаваць разам, старшыня камісіі Таццяна Нікіпорчык падарыла сувеніры з нацыянальнай сімволікай.

💬Ірына і Юрый Бойкі падзякавалі за прыемны сюрпрыз і расказалі, што разам хадзіць на выбары іх даўняя сямейная традыцыя.

– Хочацца, каб у Беларусі па-ранейшаму было мірнае і шчаслівае жыццё, – адзначыў Юрый Бойка, – каб у нашых суайчыннікаў спраўджваліся іх лепшыя спадзяванні. Мяркую, што здароўе, спакой, мір на Зямлі – гэта тое, што заўжды будуць цаніць усе людзі.

🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟥🟥🟩 Дзень выбараў – як сапраўднае свята

Добры настрой і песні асноўны дзень галасавання дораць выбаршчыкам работнікі культуры і самадзейныя артысты. Творчыя калектывы Цэнтра культуры і народнай творчасці, дзіцячай школы мастацтваў, народны хор ветэранаў “Ветэраны ў страі” пабывалі з канцэртнымі праграмамі на ўчастках у Дзятлаве. Для сельскіх жыхароў выступленні падрыхтавалі мясцовыя Дамы культуры.

🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1🔥1😁1
🟥🟥🟩 Ганаровы жыхар Дзятлаўскага раёна Васіль Сцяпура зрабіў свой выбар

У выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел людзі, якія ўдзельнічалі ў жыцці і станаўленні суверэннай Беларусі. На ўчастку для галасавання № 14 у аграгарадку Жукоўшчына прагаласаваў наш зямляк Васіль Сцяпура, які ў розныя часы працаваў кіраўніком калгаса “1 Мая”, старшынёй Воранаўскага райвыканкама, першым намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама, быў дэпутатам. Імя Васіля Ігнатавіча занесена ў Кнігу славы Дзятлаўскага раёна. Ён расказаў аб сямейнай традыцыі, звязанай з выбарамі:

– Заўсёды хаджу на выбары, гэту любоў прывілі ў дзяцінстве бацькі. У далёкія 60-я гады, калі ў вёсцы было шмат снегу, да вёскі пад’язджаў гусенічны трактар з вазком і адвозіў усіх жадаючых з Раманавічаў, дзе я нарадзіўся, у Хвінявічы. І цяпер заўсёды ходзім на ўчастак рабіць свой выбар на карысць квітнеючай, перспектыўнай, светлай, роднай нашай Беларусі.

Мне даводзілася шмат дзе пабываць у Еўропе, неаднойчы працаваць у якасці міжнароднага наглядальніка і самаму сустракаць замежных наглядальнікаў, калі кіраваў раёнам. Усе людзі, з якімі давялося пагутарыць, адзначалі чысціню і парадак у нашай краіне, а таксама празрыстасць і законнасць беларускіх выбараў.

За гады службовай дзейнасці я шмат чаго пабачыў: і цяжкія часы 90-х, і перыяд станаўлення краіны, калі вырашаўся лёс сельскагаспадарчых і прамысловых прадпрыемстваў. У нашай краіне змаглі захаваць усё і памножыць набыткі, сталі будаваць прыгожыя аграгарадкі, як наша Жукоўшчына, жыллё для вяскоўцаў.

Сёння ў беларусаў ёсць усё, каб жыць спакойна і камфортна: у нас, пенсіянераў, – высокія пенсіі, у магазінах – шырокі выбар любых тавараў. Усе, хто добра працаваў, так і мае.

Жадаю ўсім беларусам зберагчы набыткі старэйшых пакаленняў і паможыць іх сваімі ўласнымі дасягненнямі. Міру, дабра і шчасця ўсім!

🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🟥🟥🟩 З маленькім сынам Цімурам прыйшла Анастасія Коджаоз:

🗣️– Я заўжды прыходжу галасаваць, разумею, што гэта не проста фармальнасць, а вельмі важная палітычная падзея, ад якой залежыць якасць жыцця і маёй сям’і, і развіццё усёй краіны. Сыну вельмі спадабаўся канцэрт, зазірнулі мы і ў буфет, дзе парадаваў вялікі выбар тавару.

🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1🔥1
🟥🟥🟩 На ўчастку для галасавання № 3 у аграгарадку Гезгалы ў асноўны дзень па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вельмі шматлюдна. Актыўна галасуюць людзі розных узростаў, пары, сем’і. Выбаршчыкі прыходзяць з добрым настроем, ахвотна дзеляцца ўражаннямі.

✔️Упершыню галасуе на выбарах студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта Аляксандра Барабан. У роднай Гезгалаўскай школе яна зрабіла важны жыццёвы крок, на памяць аб гэтым дні атрымала падарунак ад дзяржавы.

🗣️– Толькі што здала сесію і вырашыла, што свой першы голас хачу аддаць на малой радзіме, побач з сям’ёй у роднай школе. Для мяне гэта вялікая падзея, сапраўднае свята. Планую і далей хадзіць на выбары: прыйшоў час нам быць актыўнымі грамадзянамі і клапаціцца аб сваёй краіне. Усім равеснікам жадаю абавязкова галасаваць, не ўпускаць такі шанц, таксама актыўна ўдзельнічаць у іншых важных мерапрыемствах, вучыцца, працаваць і проста атрымліваць задавальненне ад жыцця ў нашай прыгожай добрай краіне.


➡️https://diatlovonews.by/vybary-2025-vybarshchyki-dzyatla-shchyny-akty-nyya-i-pazity-nyya

🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1🔥1
🟥🟥🟩 Ірына Дрога па традыцыі прыйшла галасаваць разам з сынам-школьнікам.

– Сёння на выбарах я разам з сынам Міхаілам, бо гэта падзея важная для нашай сям’і. Хацела паказаць яму працэс галасавання, каб ён гадаваўся сапраўдным адказным грамадзянінам сваёй краіны. Для мяне і маёй сям’і важная наша будучыня, дабрабыт. Выканалі адказную справу, цяпер можна адпачыць: зрабіць пакупкі ў буфеце і паслухаць канцэрт.

🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
🟥🟥🟩 Святлана Ізмайлава нядаўна пераехала ў Гезгалы і прыйшла выканаць свой грамадзянскі абавязак разам з мужам Уладзімірам Ільічовым.

🗣️– Гэтым разам галасую на выбарах толькі я, муж – грамадзянін Расійскай Федэрацыі, таму пакуль падтрымлівае маральна. Тры дні таму я тут прапісалася і прыйшла разам з усёй краінай зрабіць выбар за ўпэўненую будучыню і моцную Беларусь. Нават сямігадовая ўнучка сёння мне нагадала: бабуля, на выбары ісці трэба абавязкова. Настрой выдатны, святочны. Усім жадаю мірнага неба, дабрабыту. У нас самая лепшая краіна, трэба толькі цаніць гэта і развіваць.

🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
🟥🟥🟩 Дзятлаўчане галасуюць на даму

🗣️– Раней я сама была наглядальнікам на выбарах, таму добра ведаю, як гэта важна для краіны і кожнага грамадзяніна, – зазначае пенсіянерка Кацярына Іванюк. – Хочацца, каб і надалей жыццё ў нас было не горшае, чым цяпер. Сёння беларусы жывуць вельмі добра, у магазінах усяго хапае ўдосталь, медыцына даступная. Трэба толькі не ленавацца, працаваць сумленна, тады і будзеш усё мець. Я яшчэ памятаю тыя часы, як дзеці з малога дапамагалі бацькам, выконвалі цяжкую фізічную працу. Цяпер жывецца нашмат лягчэй. Жадаю працвітання роднай краіне і ўсім беларусам.

🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍1
🟥🟥🟩 Галасаванне на Дзятлаўшчыне прадаўжаецца (фотафакт)

🇧🇾#выборы2025
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🙈1