Дятлово ОНЛАЙН
926 subscribers
31.2K photos
2.84K videos
10.2K links
Актуальные новости Дятловщины

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
Download Telegram
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прадаўжае праект “Беларусь – крыніца натхнення” і запрашае маладых землякоў паўдзельнічаць у фотаконкурсе “Сэлфі-фота з вышыванкай”. Першы сакратар Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык расказала, што конкурс дапамагае нам захоўваць нацыянальныя традыцыі, шанаваць культурную спадчыну беларускага народа. Таксама, дзякуючы ўдзелу ў ім, моладзь можа ацаніць, наколькі прыгожым бывае адзенне і рэчы з традыцыйнай вышыванкай, падзяліцца гэтым прыемным адкрыццём з сябрамі, знаёмымі і незнаёмымі людзьмі ў інтэрнэт-прасторы.

Фотаконкурс стартаваў 2 чэрвеня і прадоўжыцца да 22 чэрвеня 2020 года. Фотаздымкі прымаюцца ў дзвюх катэгорыях: “сэлф-фота” і “традыцыйнае фота”. Конкурсныя работы катэгорыі “традыцыйнае фота” (групавыя і адзіночныя) могуць быць прадстаўлены ў намінацыях “Фота дзіцяці ў ”, “Фота закаханых у вышыванцы”, “Мая сям’я ў вышыванцы”, “Моладзь у вышыванцы”, “Вышыванкі ў іншых краінах”. Такія фотаработы можна да 20 чэрвеня адпраўляць на пошту [email protected] ці ВКонтакте Дятловский РК у асабістае паведамленне c пазнакай “Фотаконкурс “Сэлфі-фота з вышыванкай”. Галоўнае патрабаванне: не дапускаюцца да ўдзелу ў конкурсе фотакалажы і фотамантаж, але можна карыстацца графічнымі рэдактарамі для рэтушы і іншых нязначных зменаў.

У катэгорыі “сэлфі” ўдзельнічаюць фотаздымкі, выкладзеныя з 2 па 22 чэрвеня ў Instagram з указаннем хештэгаў #сэлфізвышыванкай, #селфисвышиванкой, #дзеньвышыванкi, #деньвышиванки і ўзгадваннем афіцыйнага акаўнта БРСМ. Профіль удзельніка конкурсу павінен быць адкрытым, у адваротным выпадку рэгістрацыя творчай работы немагчыма.

#брсм #беларусь #конкурс

https://diatlovonews.by/2020/06/shanujce-tradycyi-rabice-selfi-fota-z-vyshyvankaj/