Дятлово ОНЛАЙН
858 subscribers
29.4K photos
2.57K videos
9.72K links
Актуальные новости Дятловщины

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
Download Telegram
У Навагрудку стартаваў рэспубліканскі грамадска-палітычны марафон “17 граняў адзінства”, які праходзіць пад дэвізам “Адзінства. Ісціна. Будучыня” з ініцыятывы РГА “Белая Русь” ва ўзаемадзеянні з аб’яднаннем “Беларускае таварыства “Веды” і прымеркаваны да надыходзячага Дня народнага адзінства.
Першая дыялогавая пляцоўка марафону сабрала разам актывістаў “Белай Русі” з Навагрудскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага, Слонімскага раёнаў. У састаў дзятлаўскай дэлегацыі ўвайшлі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, яна ж намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вольга Рагачова, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” Аляксей Урбановіч, дырэктар сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава Марына Нячай, рэдактар аддзела рэдакцыі газеты “Перамога” Ірына Стырнік.
Тон размове задаў намеснік старшыні РГА “Белая Русь” Андрэй Басак:👇
https://diatlovonews.by/2022/09/17-granya-adzinstva-belaruskaga-gramadstva/

#Дзятлава #Дятлово #единство
Мы разам – у гэтым наша сіла

17 верасня краіна адзначыць Дзень народнага адзінства.
Напярэдадні ў Дзятлаве каля помніка Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку адбыўся ўрачысты мітынг. Яго ўдзельнікі: вучні школ, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў райцэнтра, раённая ўлада – сабраліся, каб выказаць любоў да роднай краіны і паказаць адзінства беларускага народа. Толькі разам можна захаваць спадчыну гераічных продкаў і пабудаваць квітнеючую краіну, якой будуць ганарыцца нашчадкі.
Памяць пра ўсіх, хто мужна адстаяў свабоду сваёй Радзімы, ушанавалі хвілінай маўчання і словамі падзякі... 👇
https://diatlovonews.by/2022/09/my-razam-u-getym-nasha-sila/

#Дзятлава #Дятлово #митинг #единство
 17 сентября отметили разными событиями и на разных уровнях.
Кульминацией торжеств, которые накануне проходили во всех уголках страны, стал форум «Это НАША история» в столичной «Минск-Арене». Среди участников торжества делегация из Дятлово.
#Дзятлава #Дятлово #единство
“Сімвал адзінства” прыбыў на Дзятлаўшчыну

23 верасня Дзятлаўскі раён сустракаў удзельнікаў рэспубліканскай патрыятычнай акцыі “Сімвал адзінства”, арганізаванай рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Патрыёты Беларусі” пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Акцыя стартавала перад Днём народнага адзінства ў Полацку. За час яе правядзення патрыёты нашай краіны аб’ехалі ўсе раёны Віцебскай вобласці і частку Гродзенскай. Дзятлаўчане сустрэлі іх на мяжы Навагрудскага і Карэліцкага раёнаў, дзе таксама далучыліся да калоны... 👇
https://diatlovonews.by/2022/09/simval-adzinstva-pryby-na-dzyatla-shchynu/

#Дзятлава #Дятлово #единство
Марафон “17 граняў адзінства” на Дзятлаўшчыне

Да Дня народнага адзінства, маладога дзяржаўнага свята, Беларуская партыя “Белая  Русь” прымеркавала  ініцыятыву пад назвай “17 граняў адзінства”, да якой на працягу двух тыдняў далучацца 17 гарадоў: у іх адбудуцца дыялогавыя пляцоўкі з удзелам актывістаў і людзей “ад зямлі”.
Дзятлаўскі раён адным з першых прымаў удзельнікаў марафону, у ліку якіх – намеснік старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі РГА “Белая Русь” Святлана Вараніца, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Навагрудскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Эльвіра Сарока, грамадскія дзеячы, лідары, актыў арганізацый Навагрудскага і Дзятлаўскага раёнаў.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/09/marafon-17-granya-adzinstva-na-dzyatla-shchyne

#Дзятлава #Дятлово #17граней #единство