Дятлово ОНЛАЙН
857 subscribers
29.4K photos
2.57K videos
9.71K links
Актуальные новости Дятловщины

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
Download Telegram
ГрадусПлюс. “Тарпеда” можа выбухнуць

“Спелыя, сакавітыя, вельмі карысныя” – не раз даводзілася бачыць таблічкі на прылаўках з садавіной і агароднінай на вялікіх рынках.
У нашым Дзятлаве нават такі маркетынгавы ход не патрэбны: гандлёвых кропак з сезонным таварам не надта шмат, і яны заўжды папулярныя. Яблыкі ды вішні і ў саміх у садзе ёсць, а вось свежыя дыньку, кавун або персік у сезон ну як не купіць? Калі не сабе, то дзецям.
Але і тут можа падсцерагаць непрыемны сюрпрыз, які нагадвае надзвычай папулярнае выслоўе: давярай, але правярай. І калі мы, абывацелі, можам ацаніць толькі таварны выгляд, пах і смак, спецыялісты бачаць глыбей. І знаходзяць праблему.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/08/graduspljus-tarpeda-mozha-vybuhnuc

#Дзятлава #Дятлово #градусплюс
ГрадусПлюс. Гісторыя аднаго здымка

Гэта фота было зроблена ў адным са шматкватэрных дамоў горада Дзятлава.
Сітуацыя звыклая і паўсядзённая – імправізаваная “курылка” на лесвічнай пляцоўцы, такія ёсць практычна ў кожным доме.

Зусім нядаўна побач з гэтай самаробнай попельніцай былі яшчэ крэслы для таго, каб аматарам курэння можна было адчуваць сябе максімальна ўтульна.
Аднак, калі сем’і з дзецьмі засяляліся ў дом з усімі зручнасцямі, пра такі камфорт у выглядзе пастаянна пракуранай лесвічнай пляцоўкі яны і не меркавалі. З аднаго боку, малайцы тыя курцы, хто вырашыў не атручваць тытунёвым дымам сваіх дамачадцаў, робячы гэта ў сваёй кватэры, з другога боку, чаму дым павінны цярпець суседзі?
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/08/graduspljus-gistoryya-adnago-zdymka

#Дзятлава #Дятлово #градусплюс #критика
ГрадусПлюс. Па “зебры” – на ўзлёт?

Пешаходы маюць перавагу на дарозе, але часта не маюць інстынкту самазахавання.
З вопытам ваджэння аўтамабіля такая думка ўсё часцей прыходзіць у галаву, мяркую, не мне адной. Перад пачаткам навучальнага года асабліва набалела.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/08/graduspljus-pa-zebry-na-zljot

#Дзятлава #Дятлово #градусплюс
ГрадусПлюс. Знак, якога няма

Напэўна, усе сённяшнія і будучыя вадзіцелі ведаюць, як рашаюцца задачкі на праезд скрыжавання, вось адна з іх на рэальнай сітуацыі.
Пад’язджаем да Т-падобнага скрыжавання. Ехаць ці пачакаць? Асфальт ужо пачаўся, дарога, здаецца, раўназначная і па ўсім машына злева павінна нам саступіць, тым больш што аб іншым раскладзе нішто не намякае.

Аднак калі разгледзець скрыжаванне больш уважліва, то можна зразумець, што справа на ўзбочыне ёсць знак “саступі дарогу”. Але вось знайсці яго ў зялёнай масе кустоўя і правільна счытаць могуць толькі бывалыя вадзіцелі. Што ж рабіць астатнім?
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/09/graduspljus-znak-yakoga-nyama

#Дзятлава #Дятлово #градусплюс
Таблетка ад усяго

Учора даставала карэспандэнцыю з паштовай скрыні і чарговы раз з яе высыпаўся стос рэкламных лістовак.

З цікавасцю адзначыла, што на гэты раз рэкламавалі не вокны, дзверы і нацяжную столь, а цудадзейныя лекавыя травы, якія, па меркаванні аўтараў, дапамагаюць калі не ад усіх хваробаў на свеце, то ад унушальнага іх спісу.
Дзіву даюся, што чым далей мы ідзём у накірунку ўсебаковага прагрэсу, тым больш знаходзіцца шарлатанаў і цемрашалаў, якія гэтаму вераць.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/09/tabletka-ad-usyago

#Дзятлава #Дятлово #градусплюс
ГрадусПлюс. Прышчэпка “панарошку”

У прадаўжэнне медыцынскай тэмы хочацца падзяліцца апошнімі рэспубліканскімі навінамі.

Упраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі распачало шэраг крымінальных справаў, якія тычацца нямэтавага выкарыстання вакцыны для прышчэпак. На жаль, у пераліку фігурантаў і Дзятлаўскі раён.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/09/graduspljus-pryshchepka-panaroshku

#Дзятлава #Дятлово #градусплюс
Або правілаў не ведаюць, або газету не чытаюць

Або ні тое, ні другое.

Штоквартал супрацоўнікі міжраённага аддзела ДАІ мэтанакіравана праводзяць рэйды па “месцах для інвалідаў”. Раённая газета падключаецца да гэтых выездаў, публікуе матэрыялы пра парушальнікаў, якое пакаранне яны атрымалі. На жаль, фінансавыя выдаткі дзятлаўскіх вадзіцеляў не спыняюць, а пра маральны аспект непавагі да землякоў, якія маюць значныя праблемы са здароўем, гаварыць ужо і не прыходзіцца – за гэты год яшчэ не было ніводнага разу, каб на спецыяльным парковачным месцы для аўтамабіляў людзей з абмежаванымі магчымасцямі не стаяў “ліпавы” інвалід.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/09/abo-pravila-ne-vedajuc-abo-gazetu-ne-chytajuc

#Дзятлава #Дятлово #гаи #градусплюс
ГрадусПлюс. Пра камуналку і прынцаў

Мой тэлефон час ад часу сам робіць падборку рэкамендаваных навінаў.
Нядаўнія загалоўкі навялі на цікавыя развагі.

“Больш за 70 мінчан з пачатку верасня перавялі аплату за камуналку махлярам”. І тут, мяркую, вы разам са мной толькі ўздыхняце з думкай: ну колькі ўжо можна папярэджваць на гэту тэму?.. Так-то яно так, але ўсё адно знаходзяцца людзі, якія па няведанні, разгубленасці ці спешцы спрабуюць аплаціць камунальныя плацяжы не праз спецыяльны банкаўскі дадатак (на сёння гэта адзіны бяспечны спосаб аплаты праз інтэрнэт), а робяць гэта проста з браўзера, трапляюць на падстаўны сайт, а там па наладжанай схеме ў імгненне вока грошы “ўцякаюць” з карткі ў невядомым напрамку – шукай-блукай...
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/10/graduspljus-pra-kamunalku-i-prynca

#Дзятлава #Дятлово #градусплюс
ГрадусПлюс. Нічога святога

У Дзятлаве многа памятных месцаў, якія шануюцца і падтрымліваюцца ў парадку.
Многія з іх уключаны ў экскурсійныя маршруты райцэнтра. Шкада, што мясцовыя аматары гарачыльных напояў наведваюць іх для сваіх, зусім не духоўных мэтаў.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/10/graduspljus-nichoga-svyatoga

#Дзятлава #Дятлово #градусплюс
ГрадусПлюс. Апошняя інстанцыя

Нядаўна мы закраналі на старонках газеты праблему аварыйных дрэваў і стыхіі, аб якой зноў нагадала жыхарка аграгарадка Раклевічы.
Яна звярнулася ў рэдакцыю газеты “Перамога” з падзякай Дзятлаўскаму РУП ЖКГ, дзякуючы якому яе невясёлая гісторыя мела шчаслівы фінал.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/10/graduspljus-aposhnyaya-instancyya

#Дзятлава #Дятлово #градусплюс