Дятлово ОНЛАЙН
929 subscribers
31.4K photos
2.86K videos
10.3K links
Актуальные новости Дятловщины

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
Download Telegram
“Дзяжурныя” па ўраджаі. ААТ “Дварэц-Агра” на жніве дапамагае студатрад

Хуткім вадаспадам ліецца з прычэпа вялікага грузавіка “чорнае золата” – насенне алейнага рапсу, прывезенае на КЗСВ-30 у аграгарадок Дварэц з палеткаў мясцовай гаспадаркі.

Час ад часу асобныя кропелькі-драбінкі праскакваюць міма збожжапрыёмніка сушыльнага комплексу і “прызямляюцца” на пляцоўку побач з ім. Разгрузка скончана, і, як руплівыя пчолы, са шчоткамі і венікамі выходзяць студатрадаўцы: сёлета яны тут “дзяжурныя” па ўраджаі. Задача 11 юнакоў і дзяўчат, якія падзелены на 2 змены і дапамагаюць аграрыям на жніве, – захаваць зернейкі ўраджаю-2022 і тым самым зрабіць свой пасільны ўклад у сёлетні намалот сельгаспрадпрыемства...
https://diatlovonews.by/2022/08/dzyazhurnyya-pa-radzhai-aat-dvarec-agra-na-zhnive-dapamagae-studatrad/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Яны дапамагаюць карміць краіну. На Дзятлаўшчыне віншуюць камбайнераў-тысячнікаў

Лепшыя камбайнеры і экіпажы ААТ “Граніт-Агра”, якія ўжо вызначыліся на сёлетнім жніве, прымалі віншаванні ад кіраўніка раёна, райкама прафсаюза АПК і раённай арганізацыі ГА БРСМ.
– Дзятлаўшчына перасягнула 50-працэнтны рубеж ва ўборачнай кампаніі, ураджайнасць складае больш за 42 цэнтнера з гектара, што значна лепш за мінулагоднія паказчыкі, – агучыў лічбы сёлетняга жніва старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – У лідарах па ўраджайнасці і намалоце – ААТ “Граніт-Агра” і СГФ “АграМілк”. Усімі гаспадаркамі раёна на сёння намалочана каля 30 тысяч тон збожжа, пры гэтым трэцяя частка ўраджаю – камбайнерамі вашай гаспадаркі “Граніт-Агра”. З асаблівай радасцю і гонарам – узнагароды лепшым з лепшых...👇
https://diatlovonews.by/2022/08/yany-dapamagajuc-karmic-krainu-na-dzyatla-shchyne-vinshujuc-kambajnera-tysyachnika/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Iнфармацыя ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама на раніцу 12 жніўня 2022 года.

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Лепшым на ўборцы – пашана і ўзнагароды

Віншаванні з выдатнымі поспехамі на жніве-2022 ад кіраўніцтва РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт” прымалі хлебаробы СГФ “АграМілк”.

На сёння ў філіяле 5 камбайнавых экіпажаў-тысячнікаў: Руслан Міклаш і Віктар Ёда, Руслан Палуносік і Дзмітрый Малаед, Ігар Варэйка і Дзмітрый Кароль, Міхаіл Кармільчык і Віталь Шымук, Аляксандр Родзька і Павел Ёда, а таксама 4 вадзіцелі, якія дасягнулі паказчыка ў тысячу тон перавезенага збожжа: Арцём Бандарэнка (перавёз ужо 2 тысячы тон), Іван Марцукевіч, Віктар Матук, Дзяніс Вінцукевіч... 👇
https://diatlovonews.by/2022/08/lepshym-na-borcy-pashana-i-znagarody/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
З тысячным намалотам! Хто на гэты раз прымаў віншаванні?

Жніво-2022 на Дзятлаўшчыне ўжо перасягнула экватар. На ім вызначаюцца ўсё новыя лідары.
15 жніўня хлебаробы атрымлівалі заслужаныя віншаванні ад першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталія Шулейкі і старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака.

На гэты раз рубеж у тысячу тон (а на адвозцы часам і ў дзве) перасягнулі работнікі гаспадарак ААТ “Граніт-Агра”, “Дварэц-Агра”, КСУП “Войневічы”... 👇
https://diatlovonews.by/2022/08/z-tysyachnym-namalotam-hto-na-gety-raz-pryma-vinshavanni/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Маладыя лідары на хлебным полі

Добрай традыцыяй нашага раёна стала адзначаць узнагародамі лідараў моладзевых спаборніцтваў на жніве.
Віншаванні ад першага сакратара раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярыны Хілімончык прымалі маладыя тысячнікі сёлетняй уборачнай кампаніі з ААТ “Граніт-Агра”.

Добрыя словы і пажаданні прагучалі на адрас моладзевых камбайнавых экіпажаў гаспадаркі – камбайнера Андрэя Літвінскага і яго памочніка Аляксандра Паршука, камбайнера Аляксандра Майсейчыка і яго памочніка Арцёма Літвінскага. Віншаванні ў гэты ж дзень прымаў і малады вадзіцель сельгаспрадпрыемства Віталій Макарчук...
https://diatlovonews.by/2022/08/maladyya-lidary-na-hlebnym-poli/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
На палетках КСУП «Жукоўшчына» (фотафакт)

#Дзятлава #Дятлово #урожай
Сёння хлебаробы гаспадарак “Хвінявічы”, “Жукоўшчына”, “Войневічы”, “Дварэц-Агра” і “Граніт-Агра” атрымлівалі заслужаныя віншаванні і ўзнагароды ад першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталія Шулейкі, старшыні раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзіміра Казака, кіраўніцтва і прафсаюзаў гаспадарак.
https://diatlovonews.by/2022/08/hvala-i-pashana-lidaram-spabornictva-na-zhnive/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Абед з дастаўкай

Гарачае харчаванне ў полі – абавязковы клопат усіх сельскіх гаспадарак раёна.
У рамках раённага агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю харчавання механізатараў, які працягнецца да 10 верасня, прафсаюзны лідар Валерый Макарчык і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак пабывалі ў КСУП “Хвінявічы”, каб паглядзець, як клапоцяцца ў гаспадарцы пра здаровае харчаванне работнікаў... 👇
https://diatlovonews.by/2022/08/abed-z-dasta-kaj/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Мікалай Шых: “Вынік дзятлаўскіх хлебаробаў – лепшы за пяцігоддзе”

Дбайны падыход да вырошчвання сельгаскультур, абнаўленне тэхнікі, вопыт і працавітасць нашых хлебаробаў і спрыяльнае надвор’е – інгрыдыенты дзятлаўскага каравая, які сёлета ўдаўся на славу.
Пра вынікі жніва 2022 года ў раёне расказаў намеснік начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Шых... 👇
https://diatlovonews.by/2022/08/mikalaj-shyh-vynik-dzyatla-skih-hlebaroba-lepshy-za-pyacigoddze/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Добра працаваць – Радзіму шанаваць”

Пад такой назвай на раённым фестывалі-кірмашы “Дажынкі-2022” у Дзятлаве прайшла прэзентацыя падвор’яў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў... 👇
https://diatlovonews.by/2022/09/dobra-pracavac-radzimu-shanavac/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай #дожинки
У межах раённага свята “Дажынкі-2022” адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання працаўнікоў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у час сёлетняй уборачнай кампаніі.
Урачыстасць распачало шэсце працоўных калектываў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны, якое адкрываў сімвал сёлетніх “Дажынак” – раённы каравай агульнай “вагой” 62 039 тон намалочанага збожжа... 👇
https://diatlovonews.by/2022/09/hvala-rukam-shto-pahnuc-hlebam/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай #дожинки
Шмат пазітыву і станоўчых эмоцый гасцям дзятлаўскіх “Дажынак” падарыла жартоўная сельскагаспадарчая эстафета.👇
https://diatlovonews.by/2022/09/z-iskrynkaj-gumaru-da-ljuboj-spravy/

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай #дожинки
Сельская гаспадарка. Ёсць тысяча тон!

Аднымі з першых у раёне тысячу тон зерня новага ўраджаю перавезлі вадзіцелі ААТ “Граніт-Агра” Міхаіл Нагорны і Казімір Рысюк.
4 жніўня яны прымалі віншаванні ад кіраўніцтва раёна, гаспадаркі, дзе працуюць, і прафсаюзаў.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/08/selskaya-gaspadarka-josc-tysyacha-ton

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
У СГФ “АграМілк” узнагародзілі перадавікоў жніва

Механізатараў і вадзіцеляў, якія дасягнулі значных поспехаў на сёлетнім жніве, павіталі прадстаўнікі кіраўніцтва раёна, РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”, СГФ “АграМілк”, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік.  
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/08/u-sgf-agramilk-uznagarodzili-peradaviko-zhniva

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Маладыя – у лідарах на жніве

Уборачная кампанія на Дзятлаўшчыне нарошчвае тэмпы, у шэрагу гаспадарак раёна вызначыліся тысячнікі на малацьбе і перавозцы збожжа новага ўраджаю.
З важкім дасягненнем павіншавалі іх старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі, старшыня райкама прафсаюза АПК Уладзімір Казак, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/08/maladyya-u-lidarah-na-zhnive

#Дзятлава #Дятлово #власть #урожай
Дзякуй за хлеб на стале!

Дзятлаўшчыну наведала старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Тамара Стасевіч, каб павіншаваць аграрыяў з заканчэннем уборачнай кампаніі.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/08/dzyakuj-za-hleb-na-stale

#Дзятлава #Дятлово #уборочная #урожай
Бульба ўрадзіла

Не так даўно завяршылася масавае жніво, і з надыходам восені пачалася актыўная ўборка кукурузы, бульбы і буракоў.
У КСУП “Хвінявічы” вырасцілі багата “другога хлеба”, цяпер задача – убраць яго аператыўна і без стратаў.

– Ураджай бульбы сапраўды радуе, – расказвае галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр Кугейка. – Па папярэдніх даных, сярэдняя ўраджайнасць сёлета складзе не менш як 300 цэнтнераў з гектара, што вышэй за мінулагодні паказчык. Як і ў мінулым годзе, бульба высаджана на 72 гектарах на двух участках, прадстаўлена гатункамі “Першацвет”, “Скарб”, “Брыз”.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/09/bulba-radzila

#Дзятлава #Дятлово #урожай #картофель