Дятлово ОНЛАЙН
857 subscribers
29.4K photos
2.57K videos
9.72K links
Актуальные новости Дятловщины

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
Download Telegram
Маладыя дрэвы – у памяць аб загінулых земляках

У Наваельні, на месцы масавага расстрэлу мірнага насельніцтва, дзе ў 2022 годзе былі перапахаваны астанкі ахвяраў генацыду,  быў закладзены “Сквер Памяці”.
У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай і мясцовай улады, сілавых структур, работнікі РУП ЖКГ, лясгаса, навучэнцы і дырэктар Новаяльнянскай сярэдняй школы.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/04/maladyya-drevy-u-pamyac-ab-zaginulyh-zemlyakah

#Дзятлава #Дятлово #власть #школа #память
Фестываль школьных талентаў запальвае зоркі на небасхіле раёна

Упершыню ў сярэдняй школе № 3 горада Дзятлава прайшло шырокафарматнае мерапрыемства з удзелам педагогаў, навучэнцаў і іх бацькоў – фестываль школьных талентаў.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/04/festyval-shkolnyh-talenta-zapalvae-zorki-na-nebashile-rajona

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети
Школа міру” цяпер і на Дзятлаўшчыне

У праекце “Сетка школ міру Рэспублікі Беларусь” ужо прымаюць удзел 26 установаў агульнай сярэдняй, прафесійна тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі нашай краіны. Першай на Дзятлаўшчыне ў яго ўключылася Новаяльнянская сярэдняя школа, якой 12 мая прысвоены статус “Школа міру”.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/05/shkola-miru-cyaper-i-na-dzyatla-shchyne

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети #мир
14 мая, адначасова з усёй Гродзеншчынай, Дзятлаўскі раён сустрэў Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Урачыстасць прайшла на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў, навучэнцы школ раёна.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/05/my-belarusy-mirnyya-ljudzi-videa-abna-lyaecca

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети #герб #флаг #гимн
Першы экзамен здадзены

На базе сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава прайшоў цэнтралізаваны экзамен, які стаў для выпускнікоў першай прыступкай да паступлення ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы.
На Дзятлаўшчыне 84 чалавекі абралі ў якасці першага іспыту рускую мову і 36 – беларускую. Ці па сілах быў першы дзяржаўны экзамен, расказалі выпускнікі школ раёна.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/05/pershy-ekzamen-zdadzeny

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети
Старшакласнікам прапанавалі летам папрацаваць

У рамках рэспубліканскага праекта “Моладзевы кірмаш вакансій”, які праходзіць у нашай краіне з 15 па 19 мая, спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама расказалі старшакласнікам Дзятлаўшчыны, дзе яны могуць папрацаваць у вольны ад вучобы час.

Сустрэча адбылася ў кінатэатры “Спадарожнік” з запрашэннем дзесяці прадстаўнікоў наймальнікаў раёна, якія прапанавалі 90 вакансій. Удзел у мерапрыемстве прынялі таксама намеснік старшыні райвыканкама Вольга Жэлезоўская, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/05/starshaklasnikam-prapanavali-letam-papracavac

#Дзятлава #Дятлово #труд #занятость #школа
Дзятлаўшчына маладая. Першыя крокі ў дарослае жыццё

23 мая ў Лідзе праходзіць маштабнае свята – рэспубліканскі “Апошні званок” з удзелам выпускнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі.
Урачыстасць ладзіцца пад дэвізам “Стварэнне ў імя будучыні” і прысвечана Году міру і стварэння.
На яе запрошаны па 100 адзінаццацікласнікаў са сталіцы, Брэсцкай, Гомельскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей і больш за 800 выпускнікоў Гродзеншчыны. Гэта выдатнікі, пераможцы алімпіяд, фестываляў, конкурсаў, спартыўных спаборніцтваў, міжнародных чэмпіянатаў, лідары вучнёўскага самакіравання, валанцёры, дэпутаты моладзевага парламента.

Дзятлаўшчыну ў Лідзе прадстаўляюць 4 выпускнікі: Данііл Івашэвіч з сярэдняй школы № 3 і Данііл Шуляк з гімназіі № 1 горада Дзятлава, а таксама навучэнцы Новаяльнянскай сярэдняй школы Ягор Пікта і Аляксандр Баковіч.

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети
23 мая ў Лідзе адбылося маштабнае свята – рэспубліканскі “Апошні званок” з удзелам выпускнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі.
Урачыстасць ладзілася пад дэвізам “Стварэнне ў імя будучыні” і была прысвечана Году міру і стварэння.

Дзятлаўшчыну ў Лідзе прадставілі 4 выпускнікі: Данііл Івашэвіч з сярэдняй школы № 3 і Данііл Шуляк з гімназіі № 1 горада Дзятлава, а таксама навучэнцы Новаяльнянскай сярэдняй школы Ягор Пікта і Аляксандр Баковіч.
Яны дзеляцца сваімі ўражаннямі ад паездкі
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/05/pershyya-kroki-daroslae-zhyccjo

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети
Дзяцінства званок развітальны

25 мая ва ўсіх школах Дзятлаўшчыны прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года.  
Апошні званок – светлае свята з ноткамі суму для 120 выпускнікоў нашага раёна, якія стаяць на парозе новага, важнага кроку ў жыцці.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/05/dzyacinstva-zvanok-razvitalny

#Дзятлава #Дятлово #школа #дети