Дятлово ОНЛАЙН
856 subscribers
29.5K photos
2.58K videos
9.74K links
Актуальные новости Дятловщины

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
Download Telegram
У Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю.

Карэспандэнтка газеты “Перамога” наведалася на Чырвонаармейскі ўчастак для галасавання № 10, які знаходзіцца ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава, дзе чакаюць галасаваць 1550 выбаршчыкаў...
https://diatlovonews.by/2022/02/pachalosya-daterminovae-galasavanne/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
На Казлоўшчынскім участку № 15 галасуюць актыўна.
Сяргей Калодзіч:
– Галасую датэрмінова, бо на выхадныя дні планую паехаць да сваякоў на Брэстчыну, там мае сёстры і браты. Адна з сясцёр нядаўна хварэла, хочацца яе наведаць. Прапусціць важную для нашай краіны палітычную падзею не мог, бо ўсё жыццё быў грамадска актыўным чалавекам, доўгі час узначальваў прафсаюзную арганізацыю Дзятлаўскага ПМС, неаднаразова і сам быў у саставе выбарчых камісій. Згодны з выслоўем: “Што ні робіцца, тое робіцца да лепшага”. Сёння я галасаваў за мір – гэта галоўнае ў нашай краіне, каб не ваявалі ні дзеці, ні ўнукі.
https://diatlovonews.by/2022/02/na-kazlo-shchynskim-uchastku-15-galasujuc-akty-na/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Да выбару курсу нашай краіны актыўна далучаецца моладзь. Настаўніца англійскай мовы Алеся Серая, якая ў гэтым навучальным годзе прыбыла на першае месца работы ў роднае Дзятлава, у сярэднюю школу № 3. Яна ўпершыню галасуе на малой радзіме:
https://diatlovonews.by/2022/02/alesya-seraya-moj-golas-budze-lichany-vyalikaj-sprave-nashaj-krainy-videa/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
У Дзятлаўскім раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў адкрыты анлайн-дыялог “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” з дэпутатамі моладзевага парламента пры раённым Савеце дэпутатаў:
https://diatlovonews.by/2022/02/shto-cikavic-deputata-moladzevaga-parlamenta/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
На Вензавецкі ўчастак для галасавання № 1 шматдзетная сям’я Шкель прыйшла з дзецьмі.

Разам з матуляй Таццянай Іванаўнай і татам Генадзем Віктаравічам удзел у важнай грамадскай падзеі, датэрміновым галасаванні на рэспубліканскім рэферэндуме, прымалі трое іх сыноў – дванаццацігадовы Аляксандр, чатырохгадовы Яраслаў і двухгадовы Іван (старэйшыя дзеці Наталля і Ягор ужо дарослыя, яны галасуюць самастойна):
https://diatlovonews.by/2022/02/na-vybarchy-chastak-vyalikaj-syam-joj-videa/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
Актыўны ўдзел у рэферэндуме прымаюць і прадстаўнікі старэйшага пакалення.
Як расказала дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна Таццяна Нікіпорчык, скарыстацца дапамогай свайго сацыяльнага работніка па суправаджэнні на ўчастак для галасавання могуць пажылыя людзі, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні.
На Кастрычніцкі ўчастак для галасавання № 8 разам са сваім сацыяльным работнікам Валянцінай Капытка прыйшла пажылая дзятлаўчанка Марыя Чараховіч:
– Я дзіця пасляваеннага пакалення, мне ёсць з чым параўноўваць. Ніколі не прапускаю выбарчых кампаній, бо заўсёды выступаю за паляпшэнне жыцця на беларускай зямлі, падтрымліваю палітыку нашага Прэзідэнта. Я ведаю, як было раней, цяпер мы жывём сапраўды добра. Хочацца, каб дабрабыт і мір і надалей панавалі ў Беларусі.
https://diatlovonews.by/2022/02/u-starejshaga-pakalennya-akty-naya-gramadzyanskaya-pazicyya

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
Як галасуюць на Дзятлаўшчыне людзі з абмежаванымі магчымасцямі?

Для людзей з праблемамі зроку прадугледжаны спецыяльныя трафарэты. На бланках – кружкі і квадраты, якія дапамогуць людзям, якія дрэнна бачаць або зусім  невідушчым адчуць пальцамі, за што аддаць свой голас: прыняць абноўлены праект Асноўнага Закона ці не. На выбарчым участку, як і належыць, ёсць павелічальная лупа, з дапамогай якой можна ўважліва разгледзець як выбарчы бюлетэнь, так і любую друкаваную інфармацыю. Прыемна і тое, што зроблены прасторныя кабінкі для галасавання, туды лёгка можна заехаць на інваліднай калясцы. Зноў жа, калі грамадзянін па стане здароўя або іншых уважлівых прычынах не зможа ў дзень рэферэндуму наведаць участак для галасавання, ён мае права пісьмова ці вусна звярнуцца ў адпаведную ўчастковую камісію з просьбай арганізаваць галасаванне па месцы яго знаходжання.
https://diatlovonews.by/2022/02/yak-galasujuc-ljudzi-z-abmezhavanymi-magchymascyami

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
В Беларуси проходит республиканский референдум по изменениям и дополнениям в Конституцию

Участки для голосования открылись сегодня в 8:00 и будут работать до 20:00.

🔺На референдум вынесен один вопрос: принимаете ли вы изменения и дополнения Конституции Республики Беларусь?

🔺Поставить свою отметку участники референдума должны в одном из двух квадратов, соответственно «за» или «против». Если отметка будет поставлена в двух квадратах или не будет поставлена ни в одном, то такой бюллетень будет признан недействительным.

🔺Референдум проводится путем всеобщего, свободного, равного и тайного голосования. Право участвовать в нем имеют граждане, достигшие 18 лет. Каждый участник референдума голосует лично.

🔺Референдум будет считаться состоявшимся, если в нем примут участие более половины граждан, внесенных в списки для голосования.

🔺Накануне в ЦИК проинформировали, что досрочно на республиканском референдуме проголосовали 42,93% граждан.

#референдум #конституция
На Дзятлаўшчыне стартавала галасаванне на рэспубліканскім рэферэндуме 

На Кастрычніцкім участку № 8 у Дзятлаве раніца пачалася з апячатвання урны для галасавання і урны для выязнога галасавання, пераправеркі дакументаў і вырашэння арганізацыйных нюансаў. Выбарчая камісія пад старшынствам Марыі Шавель і назіральнікі прыступілі да работы.
У хуткім часе пасля адкрыцця выбарчага ўчастка тут з’явіліся першыя наведвальнікі. У іх ліку – жыхар вуліцы Навагрудскай Міхаіл Бельскі. Ён лічыць, што ўсе важныя справы трэба пачынаць раніцай:
 - Прачынаюся рана, таму вырашыў не адкладваць на потым наведванне выбарчага ўчастка. Цяпер можна спакойна займацца сваімі справамі. Прыйшоў сёння адзін, бо сям’я ўжо прагаласавала датэрмінова, – кажа мужчына...
https://diatlovonews.by/2022/02/na-dzyatla-shchyne-startavala-galasavanne-na-respublikanskim-referendume/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
Нашых землякоў, якія раніцай 27 лютага ў дзень рэферэндуму наведалі ўчастак для галасавання № 10, што знаходзіцца ў сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава, чакаў прыемны сюрпрыз.

Намеснік старшыні Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Вольга Рагачова і актывістка аб’яднання Марына Абрамчык уручылі невялікія памятныя сувеніры тым, хто галасаваў:
https://diatlovonews.by/2022/02/u-dzen-referendumu-padarunki-ad-belaj-rusi/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
Дзень 27 лютага выдаўся ясным і сонечным – такі прыемны “бонус” падрыхтавала для беларусаў надвор’е ў дзень рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Асабліва гэта было дарэчы для артыстаў, якія на свежым паветры дарылі свае песні выбаршчыкам:
https://diatlovonews.by/2022/02/z-kancertam-na-chastak-dlya-galasavannya/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца галасаванне на рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

– На Плябанавіцкім выбарчым участку № 13, размешчаным у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, дзятлаўчане галасуюць таксама актыўна, як і ў датэрміновыя дні, – расказала старшыня камісіі Галіна Альфяровіч:
https://diatlovonews.by/2022/02/referendum-2022-galasavanne-pracyagvaecca/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
Асноўны дзень галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь адзначаецца высокай актыўнасцю дзятлаўчан.

Тыя, хто па розных прычынах не могуць наведаць свой выбарчы ўчастак, удзельнічаюць у галасаванні дома:
https://diatlovonews.by/2022/02/vazhny-golas-kozhnaga-dzyatla-chane-galasujuc-doma/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
На розных выбарчых участках на рэспубліканскім рэферэндуме ў нашым раёне фіксуюць добрую актыўнасць выбаршчыкаў.

Людзі прыходзяць галасаваць з пазітыўным настроем, разам з блізкімі і сябрамі. Практычна на кожным участку працуе буфет, дзе можна набыць прысмакі, а таксама выступаюць мабільныя канцэртныя брыгады з ліку мясцовых самадзейных артыстаў:
https://diatlovonews.by/2022/02/na-dzyatla-shchyne-akty-na-idze-galasavanne/

#Дзятлава #Дятлово #конституция #референдум
Вышло в свет издание обновленной Конституции Беларуси на трех языках

В Национальном центре правовой информации завершили перевод Основного закона страны с учетом изменений и дополнений, принятых на республиканском референдуме 27 февраля 2022 года, на английский язык. Итогом проделанной работы стал выпуск книги, в составе которой текст Конституции на русском, белорусском и английском языках.

#референдум #Конституция #новостиБеларуси