Любоў да Радзімы
Такі сімвал у выглядзе 100-метровага сэрца выразалі на кукурузным полі СГФ “АграМілк” напярэдадні абласных “Дажынак”, якія сёлета адбудуцца ў Зэльве.
Аляксандр Грынкевіч:
– Ініцыятарам стварэння сімвала выступіў аддзел ідэалагічнай работы РУП “Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт”, спецыялісты распрацавалі праект, які рэалізавалі нашы работнікі. Для гэтага выбралі вялікае кукурузнае поле з добрым аглядам плошчай больш за 100 гектараў побач з Норцавічамі. На зернеўборачных камбайнах працавалі нашы механізатары Аляксандр Радзько і Руслан Міклаш. Я назіраў за ходам работы праз экран дрона і быў на тэлефоннай сувязі з камбайнерамі. Увесь працэс заняў каля 40 хвілін. Кукурузу на полі будзем убіраць пазней, а пакуль там з вышыні можна ўбачыць сэрца – сімвал любові аграгыяў да сваёй зямлі і Радзімы.
#Дзятлава #Дятлово #Дожинки #сердце