Дятлово ОНЛАЙН
964 subscribers
32.7K photos
3.05K videos
10.6K links
Актуальные новости Дятловщины

Для обратной связи используйте бот @peramogagazeta_bot
Download Telegram
Сёння, 4 лістапада, 55-я гадавіна ўсталявання Абеліска Славы ў Дзятлаве

Абеліск Славы ўсталяваны ў 1967 годзе ў гонар вайскоўцаў, якія аддалі жыццё пры абароне Дзятлава ў 1941-м і вызваленні горада ў ліпені 1944-га. Размешчаныя побач мемарыяльныя пліты ўвекавечваюць памяць землякоў, якія загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе, былі расстраляны ў перыяд ваеннага ліхалецця, а таксама ў памяць аб спаленых вёсках Дзятлаўшчыны, знішчаных разам з жыхарамі. Вайна забрала жыцці больш чым 10 тыс. мірных жыхароў раёна, сярод якіх былі і старыя, і маленькія дзеці. Не вярнуліся дадому з фронтоў больш за 1,4 тысяч дзятлаўчан. Аб'ект уключаны ў турыстычны маршрут "Па партызанскіх сцежках" , з'яўляецца напамінам аб жудасных падзеях, якiя адбываліся на дзятлаўскай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сімвалам непераможнасці нашага народа.

#Дзятлава #Дятлово #война #память
Антаніна Каско: “Каб неба было мірным”

... Безумоўна, такая напружаная атмасфера, калі ноччу наведваліся партызаны, а днём у хату ці на падворак заходзілі фашысты, вымушала ўсіх членаў сям’і Дымовічаў, нават яшчэ зусім юную Тоню, заўсёды быць напагатове, умець знайсці выхад з любой складанай сітуацыі, што ўжо казаць пра тое, што жыцці гэтых людзей пастаянна знаходзіліся пад пагрозай...
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/03/antanina-kasko-kab-neba-bylo-mirnym

#Дзятлава #Дятлово #память #война
Лёсы, апаленыя Вялікай Айчыннай вайной

11 красавіка адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, устаноўлены ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні ў Бухенвальдзе.
У гэты дзень у 1945 годзе вязні захапілі канцлагер і ўтрымлівалі яго да прыходу саюзных войскаў.

На Дзятлаўшчыне з гэтай нагоды прайшоў ужо традыцыйны марафон памяці ад грамадскіх аб’яднанняў і работнікаў культуры. У час яго старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, спецыяліст раённага камітэта ГА “БРСМ” Наталля Маркава і творчы калектыў сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Цэнтра культуры і народнай творчасці наведалі былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, нашых землякоў.
👇👇👇
https://diatlovonews.by/2023/04/ljosy-apalenyya-vyalikaj-ajchynnaj-vajnoj

#Дзятлава #Дятлово #память #война