Партизанский образовательныйпишем летопись вместе
1.6K subscribers
59.6K photos
4.41K videos
141 files
5.31K links
🔝 Новости учреждений образования Партизанского района города Минска.

🤳🏼 Официальный Telegram-канал Управления по образованию администрации Партизанского района г.Минска - https://parue.minsk.edu.by/
Download Telegram
🔸🔸🔸"АрхНавацыя-2021". Конкурс дзіцячай творчасці 🎨 з такой назвай адбыўся ў гэтым годзе. Тэматыка конкурсу закранала будаўнічую сферу 👷‍♀️👷‍♂️👷: архітэктурныя праекты, малюнкі будаўнічых пляцовак, мноства разнастайных намінацый, а сярод іх - партрэты выбітных архітэктараў Беларусі. Вучаніца сярэдняй школы 72 г. Мінска Вераніка Падрэз доўга раілася з педагогам свайго мастацкага гуртка 🎨 Г. А. Балаш-Елейнікавай 👩‍🎨 наконт асобаў беларускіх архітэктараў. Нарэшце, з усіх прэтэндэнтаў для партрэту быў абраны знакаміты Сяргей Багласаў. Гэтая работа атрымала дыплом ІІ ступені на гарадскім этапе конкурсу 🥈🏆і прыняла ўдзел у рэспубліканскай выставе🖼️. Каму ж прысвечаны партрэт?
Сяргей Георгіевіч Багласаў👨‍🎨 зрабіў для Мінска неверагодна шмат. Мы абавязаны яму
🔸аднаўленнем Траецкага Прадмесця,
🔸рэстаўрацыяй гарадской ратушы,
🔸царквы Святога Духу,
🔸гандлёвых радоў у старым горадзе,
🔸вуліц Няміга і Зыбіцкая,
па якіх зараз з гонарам водзяць турыстаў мінскія экскурсаводы. Гэта далёка не ўсё праекты архітэктара🏗️🏚️, які ўсё жыццё аберагаў гістарычную спадчыну горада і аднаўляў яе, каб нашы дзеці і ўнукі маглі ганарыцца любімай сталіцай. Сяргей Георгіевіч пайшоў з жыцця ў гэтым годзе, але вынік яго плённай працы і добрая памяць ніколі не будуць забытыя ўдзячнымі жыхарамі Мінска!
#школа72 #юныяталенты #ганарымся #віншуем
⤵️⤵️⤵️
Настольныя гульні 🎲 - не проста захапленне, а спосаб праявіць свае таленты. За сённяшнюю раніцу дзевяцікласніца Віка з Сярэдняй школы 7️⃣2️⃣ правяла больш пяці партый настольнай гульні "Падарожны Вогнік"🔥! Віка можа асабіста распавесці пра кожную картку з беларускімі дастапомнасцямі і славутасцямі 🏛️, і гэта належным чынам ацаніла журы: гульня ад школы 72 заняла ІІІ месца на гарадскім конкурсе "Вясёлка" 🥉!

#школа72 #віншуем #ганарымся
На мастацкі конкурс "Я малюю права" Сярэдняя школа
7️⃣2️⃣ прадстаўляла работу, якая ілюструе адзін з важнейшых артыкулаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: роўнае права грамадзян на медыцынскую дапамогу 🏥. Шчыры клопат пра здароўе чалавека, якім напоўнены малюнак, прынёс нам 🥉 месца на гарадскім этапе конкурса.🎊

#школа72 #віншуем #ганарымся #конкурс
ВЫНІКІ ГАРАДСКОГА КОНКУРСА ПА БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ “ЗНАК ТАЛЕНТУ”

🔝 25 красавіка ва ўстанове адукацыі “Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі” адбыўся конкурс “Знак таленту” для навучэнцаў 9-10-х класаў.

У конкурсе прынялі ўдзел 53 каманды з розных устаноў адукацыі горада Мінска.

Па выніках конкурсу:
Дыплом 🥇 ступені - у каманды #Гімназія7
Дыплом 🥉 ступені - у каманд #Гімназія5 і #СШ10

Віншуем пераможцаў і выказваем шчырую падзяку кіраўнікам каманд за якасную падрыхтоўку вучняў да конкурсу! Усім удзельнікам конкурсу жадаем асабістых перамог і поспехаў у вывучэнні беларускай мовы і літаратуры!

#ПАРТЫЗАНСКІ #віншуем #ганарымся #конкурс
💥Сёння падведзены вынікі конкурсу чытальнікаў твораў Аркадзя Куляшова, прымеркаванага да 110-годдзя з дня нараджэння паэта, у рамках штогадовага Мінскага гарадскога фестывалю мастацкай і інтэлектуальнай творчасці
“Мой Мінск – мая сталіца – творчасці і таленту крыніца!”

👏🏻 Віншуем удзельніцу конкурсу 🥇 Жукоўскую Лізавету, вучаніцу #Гімназія7 з ДЫПЛОМАМ І СТУПЕНІ!!!

🤝🏻 Асобная ўдзячнасць настаўніку беларускай мовы Міхайлоўскай Але Міхайлаўне!🌸🌸🌸🌸🌸🌸🌸

#ПАРТЫЗАНСКІ #віншуем #ганарымся #конкурс