Партизанский образовательныйпишем летопись вместе
1.6K subscribers
59.6K photos
4.41K videos
141 files
5.31K links
🔝 Новости учреждений образования Партизанского района города Минска.

🤳🏼 Официальный Telegram-канал Управления по образованию администрации Партизанского района г.Минска - https://parue.minsk.edu.by/
Download Telegram
Forwarded from Екатерина Щукина
Рубрыка «Смак роднай мовы» ❤️

Серада 🗝 - #прыказкі_прымаўкі

ТАБАКУ ВАЖЫЦЬ - ‘драмаць седзячы ці стоячы, то апускаючы, то падымаючы галаву’

«Што ты, табаку важыш? Ідзі ды кладзіся спаць. Гэта ж табе тут не карчма!» Янка Купала «Паўлінка»
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада🗝 - #прыказкі_прымаўкі

ПРЫШЫЙ КАБЫЛЕ ХВОСТ - ‘зусім непатрэбна, не мае дачынення да чаго-небудзь’.
«Мы ведаем, што чужы. Толькі ён, відаць, не чужы… - Разам градусы ціснуць!… Прымак - прышый кабыле хвост!» (Янка Брыль. У Забалоцці днее)

Паводле паходжання гэта «абломак» ад «прышый кабыле хвост, а ў яе свой ёсць».
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада 🗝 - #прыказкі_прымаўкі

ПЛЯЧЫСТЫ НА ЖЫВОТ - ‘прагны да яды, пражэрлівы, любіць многа есці’
«Шмыг узяў дзве смятаны, два гуляшы, два куфлі піва, разлічыўся каля касы. - Плячысты на жывот, - жартам сказаў начальнік цэха. - А рабіць не хоча». (В. Мыслівец «Гарачая сталь»)

Уласна беларускі фразеалагізм. Утвораны на ўзор шматлікіх фразеалагізмаў тыпу ‘востры на язык, лёгкі на ногі’. Упершыню ў літаратурнай мове выкарыстаны ў вершы К. Крапівы «Фрыцавы трафеі» (1941): «Сала, масла, цукар мёд гітлераўца вабяць: фрыц плячысты на жывот і мастак паграбіць».
Рубрыка "Смак роднай мовы" ❤️

Серада 💬 - #прыказкі_прымаўкі

ЯК ЦЕЛА БЕЗ ДУШЫ - (рускамоўны адпаведнік - 'как в воду опущенный') - вельмі сумны
Рубрыка "Смак роднай мовы" ❤️

Серада💬 - #прыказкі_прымаўкі

АБОЕ РАБОЕ - 'аднолькавыя, падобныя' (рускі адпаведнік - два сапога пара)
Сінонімы: роўны з роўнага цешыцца; адзін аднаго не перацягне; які ехаў, такі(такую) стрэў.
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада 🗝 - #прыказкі_прымаўкі

І ЖУК І ЖАБА - ‘усе без выключэння, усякі, кожны’
«Ён цяпер самы няўдачлівы ў Янкавінах чалавек. І жук і жаба будуць тыцкаць у яго пальцам» (Г. Далідовіч «Гаспадар-камень»)

Уласна беларускі фразеалагізм. Жук і жаба супрацьпастаўляюцца па сваёй мізэрнасці. У беларускай літаратуры ўпершыню ўжыты Я. Купалам у трагікамедыі «Тутэйшыя».
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада🗝 - #прыказкі_прымаўкі

АСІНА ПЛАЧА ПА КІМ - ‘хто-небудзь заслугоўвае пакарання’.
«Па табе і твайму сынку даўно сухая асіна плача» (М. Лобан «На парозе будучыні»).

Уласна беларускі фразеалагізм. Узнік па мадэлі фразеалагізмаў ‘вяроўка плача, пятля плача’. Асіна, а не яшчэ якое-небудзь дрэва выбрана, відаць, з той прычыны, што яна раней не ішла на апал, амаль не скарыстоўвалася як будаўнічы матэрыял і прыдатная была, на думку людзей, хіба толькі на шыбеніцы.
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада🗝 - #прыказкі_прымаўкі

НА СЁМЫМ НЕБЕ - ‘бязмерна шчаслівы, вельмі задаволены’. «Ён тут жа горача падзякаваў Дубку і яго двум памочнікам за ўдала праведзеную аперацыю. Дубок быў на сёмым небе ад радасці» (М. Лынькоў «Векапомныя дні»).

Калька з французскай мовы. Выток фразеалагізма - уяўленні старажытных грэкаў, арабаў пра будову свету: купал неба нібыта складаецца з сямі крыштальных сфер (на верхнім, сёмым небе, дзе знаходзіцца Бог, - рай, царства нябеснае).
Рубрыка «Смак роднай мовы» ❤️

Серада🌜- #прыказкі_прымаўкі

Востры на язык - ‘знаходлівы ў размове, дасціпны’.

«Тадора пасынка самога баіцца трохі чапаць. Злосны і на язык востры - адсячэ зразу, аж абліжашся». (Кандрат Крапіва «Мядзведзічы»)
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада☘️ - #прыказкі_прымаўкі

АД’ЯДА ДУШЫ (СЭРЦА) - уласна беларускі фразеалагізм са значэннем ‘назойлівы, надакучлівы чалавек’.

«Сціхні ты, ад’яда сэрца! І без цябе млосна» (В. Каваленка. Падвышанае неба).

Фразеалагізм утвораны на аснове ‘ад’ядаць душу (сэрца) каму-небудзь’.
Forwarded from Екатерина Щукина
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада ☘️ - #прыказкі_прымаўкі

ДАЦЬ ГАРБУЗ - ‘адмовіць таму, хто сватаецца’.
«Яе асабліва травожыла тое, што Глушакі - сваты не абы-якія, ім не так проста даць гарбуз, паказаць, як ісці туды, адкуль прыйшлі, ні з чым… (Іван Мележ «Людзі на балоце»)

Фразеалагізм узнік у выніку пераасэнсавання свабоднага словазлучэння. На Украіне і ў некаторых раёнах Беларусі быў звычай: калі дзяўчына ці яе бацькі непрыхільна ставіліся да сватання, то маладому або свату давалі гарбуз як знак нязгоды.
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада☘️ - #прыказкі_прымаўкі

Лаўры спаць не даюць - ‘хтосьці вельмі зайздросціць чыйму-небудзь поспеху’.

«Табе што, брыгадзіравы лаўры спаць не даюць? - спыталі ў Антося аднойчы» (Настаўніцкая газета. 30.12.1981).

Гэта крылаты выраз, які належыць старажытнагрэчаскаму дзяржаўнаму дзеячу і палкаводцу Фемістоклу. Ён прымаў удзел у Марафонскай бітве, у якой грэкі на чале з афінскім стратэгам Мільціядам разбілі персаў. Фемістокл зайздросціў славе стратэга, паўтараючы: «Лаўры Мільціяда не даюць мне спаць», аж пакуль сам не стаў славутым палкаводцам
Forwarded from Екатерина Щукина
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада 🌜 - #прыказкі_прымаўкі

Кату па пяту - ‘вельмі малы, нізкарослы, невысокі’ . «Я ж і кажу: колькі таго старшыні - во, на адзін корх, кату па пяту, а глядзі ж ты, як гайкі пачаў закручваць». (П. Місько «За лужком, за рэчкаю»)

Вобразнасць гэтага фразеалагізма, кампаненты якога звязаны рыфмай, заснаваныя на літоце (знарочыстым прымяншэнні).
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада🍁 - #прыказкі_прымаўкі

ЗАДАВАЦЬ ТРУСА - ‘баяцца, палохоцца’

«Толькі не трэба труса задаваць: глядзі смела, кажы адважна, рэж з-за пляча - храбрасць гарады бярэ!» Якуб Колас. На ростанях

Уласна беларускі фразеалагізм. Сэнсаўтваральным тут выступае назоўнік ‘трус’ са значэннем ‘баязлівец’.
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Серада 🗝 - #прыказкі_прымаўкі

ПЛЯЧЫСТЫ НА ЖЫВОТ - ‘прагны да яды, пражэрлівы, любіць многа есці’
«Шмыг узяў дзве смятаны, два гуляшы, два куфлі піва, разлічыўся каля касы. - Плячысты на жывот, - жартам сказаў начальнік цэха. - А рабіць не хоча». (В. Мыслівец «Гарачая сталь»)

Уласна беларускі фразеалагізм. Утвораны на ўзор шматлікіх фразеалагізмаў тыпу ‘востры на язык, лёгкі на ногі’. Упершыню ў літаратурнай мове выкарыстаны ў вершы К. Крапівы «Фрыцавы трафеі» (1941): «Сала, масла, цукар мёд гітлераўца вабяць: фрыц плячысты на жывот і мастак паграбіць».

#ПАРТИЗАНСКИЙ