Партизанский образовательныйпишем летопись вместе
1.64K subscribers
61.2K photos
4.54K videos
156 files
5.38K links
🔝 Новости учреждений образования Партизанского района города Минска.

🤳🏼 Официальный Telegram-канал Управления по образованию администрации Партизанского района г.Минска - https://parue.minsk.edu.by/
Download Telegram
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Чацвер - #цытаты

«Кожны чалавек носіць сваё неба з сабой». Уладзімір Караткевіч
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Чацвер - #цытаты

«Прага шчасця настолькі вялікая ў нас, што нават самыя шчаслівыя моманты, дні, тыдні, гады - часцей за ўсё здаюцца… уступам да шчасця». Янка Брыль
Forwarded from Екатерина Щукина
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Чацвер - #цытаты

«Па-мойму, калi ты ўжо ўзяўся пiсаць, дык пiшы, як Рэмарк…» Іван Шамякін
Forwarded from Екатерина Щукина
Рубрыка «Смак роднай мовы» ❤️

Чацвер ☘️ - #цытаты

«Адзіная рэальная каштоўнасць у чалавека на свеце - яго жыццё. Калі-небудзь у дасканалым людскім грамадстве яно стане катэгорыяй-абсалютам, мерай і цаною ўсяго. Кожнае такое жыццё, з’яўляючыся галоўным сэнсам чалавечага існавання, зробіцца не меншай каштоўнасцю для ўсяго грамадства наогул, сіла і гармонія якога будуць вызначацца шчасцем кожнага яго члена. А смерць што ж - смерці нікому не мінуць. Важна толькі пазбыцца гвалтоўных смерцяў, даць чалавеку магчымасць разумна і добра выкарыстаць і без таго не надта вялікі свой час у гэтым свеце. Пры ўсёй сваёй неверагоднай магутнасці над прыродай чалавек, напэўна, доўга яшчэ астанецца ўсё такім жа абмежаваным у сваіх фізічных магчымасцях, калі самага маленькага кавалачка металу даволі на тое, каб назаўсёды адабраць адзінае і такое дарагое для кожнага жыццё». Васіль Быкаў «Сотнікаў».
Forwarded from Екатерина Щукина
Рубрыка «Смак роднай мовы» ❤️

Чацвер - #цытаты

«Нашто ж на зямлі сваркі і звадкі, боль і горыч, калі ўсе мы разам ляцім да зор?»

Максім Багдановіч.
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Чацвер 🌜 - #цытаты

«Мы не выбіраем час, у якім жывем, але мы выбіраем пазіцыю, з якой жывем у гэтым часе». Генадзь Бураўкін.
Forwarded from Екатерина Щукина
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Чацвер ☘️ - #цытаты

«Звычайна ў людзей так. Першае — гэта я, другое — сям’я, родны дом, трэцяе — родны горад, чацвёртае — родная краіна, пятае — родная Зямля, роднае Чалавецтва. І кожны любіць сябе, амаль усе — сям’ю, большасць — родны горад, частка — радзіму. І толькі адзінкі любяць чалавецтва. Па-сапраўднаму, а не на словах…»

Уладзімір Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім.
Рубрыка «Смак роднай мовы»❤️

Чацвер - #цытаты

«Эх, чалавек, чалавек! Усё роўна не дабіцца табе, адкуль усё і што яно…». Максім Гарэцкі
Forwarded from Екатерина Щукина
Рубрыка "Смак роднай мовы" ❤️

Чацвер 💬 - #цытаты

"Самая вялікая ўзнагарода, калі цябе хваляць тыя людзі, якім табе неяк не здарылася ў жыцці выпадку дапамагчы і зрабіць дабро. І самая вялікая бяда, калі цябе лае і ганьбіць той, каму тое дабро ты ўсё жыццё рабіў"
Уладзімір Караткевіч
Рубрыка "Смак роднай мовы" ❤️

Чацвер 💬 - #цытаты

...Як ад нараджэння звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лятаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і тым падобныя бароняць вуллі свае, — так і людзі, дзе нарадзіліся і ўскормлены, да таго месца вялікую ласку маюць.

Францыск Скарына.
Рубрыка "Смак роднай мовы" ❤️

Чацвер 💬 - #цытаты

"...на свеце ёсць нейкія розныя пачаткі жыцця. Адны з гэтых пачаткаў вызначаюцца ў бясконцых формах жывых арганізмаў, а другія — адбіліся ў так званай нежывой прыродзе. Але пакуль такія пачаткі не асочаны і не даследаваны як мае быць, яны і не паддаюцца нашаму разуменню, яны жывуць у нашых пачуваннях. Пачуванне ж ёсць папярэднік розуму ў доследах і вызначэннях сутнасці рэчаў".
Якуб Колас. На ростанях.
Рубрыка "Смак роднай мовы" ❤️

Чацвер 🌜 - #цытаты

"Толькі чыстыя сэрцы бачаць сапраўдную прыгажосць". Янка Брыль