Дворец культуры города Лиды
297 subscribers
5.95K photos
521 videos
18 files
546 links
Анонсы культурных событий региона, актуальная информация о мероприятиях Дворца культуры города Лиды, освещение деятельности творческих коллективов ...Всё это и многое другое в наших новостях
Download Telegram
Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Гэтыя радкі Уладзіміра Дубоўкі сталі рэфрэнам літаратурна-музычнай праграммы "Родная мова, у марах, у песнях, у снах".
У рамках мерапрыемства прагучалі творы лідскіх паэтаў - удзельнікаў аматарскага аб'яднання "МузАльянс", прашла інтаракціўная гульня “Пагуляем у роднае слова”, адбылося выступленне народнага хора ветэранаў “Майскія зоры”.
#Палац_культуры_горада_Ліды #Дзень_роднай_мовы
Танцавальна-пазнавальная забава "Танцуем па-даўнейшаму" завяршыла шэраг мерапрыемстваў Палаца культуры горада Ліды, прымеркаваных да Міжнароднага дня роднай мовы.
#Палац_культуры_горада_Ліды #Дзень_роднай_мовы
Святы заканчваюцца, але застаюцца ў вашых здымках на фотазонах, зробленых з любоўю да нашых наведвальнікаў.
#Палац_культуры_горада_Ліды #Дзень_роднай_мовы #ПалацХол
🐣ЯДНАЕМСЯ РАМЕСТВАМІ🐣
🌿Велікодныя сувеніры, вербы і роспіс яек: рэгіянальны фестываль-кірмаш вырабаў рамеснікаў "Гродзенскія традыцыі ды свята Вялікня" прайшоў дзевяты раз. Свае вырабы на кірмашы прадставілі больш за сто майстроў народнай творчасці з 17 раёнаў Гродзенскай вобласці і горада Гродна, а таксама майстры з іншых рэгіёнаў Беларусі.
🌿Удзельнікі народнага тэатра гульні "100 друзей" и народнага драматычнага тэатра "Ракурс" пабывалі на свяце. Калектывы Палаца культуры горада Ліды падрыхтавалі насычаную гульнявую праграму для гараджан і гасцей горада, за што былі узнагароджаны дыпломамі .
P.S. Цікавы ролік з удзелам работнікаў Палаца культуры, які перадае атмасферу фестываля "Гродзенскія традыцыі ды свята Вялікня", выклаў карыстальнік @olesiabaklaha у TikTok.
#Палац_культуры_горада_Ліды #яднаемся_рамёствамі

Водгукі свята танца і грацыі "LIDA OPEN-2024" працягваюць даносіцца са сродкаў масавай інфармацыі. Рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова «Культура і мастацтва» ў сваёй інтэрнэт-версіі падзялілася з грамадскасцю тым, як прайшла значная творчая падзея. Чытайце матэрыял, перайшоўшы па спасылцы: https://kultura-info.by/view/1498/Lіda_tanchycx!
#Палац_культуры_горада_Ліды #СМІ_ПРА_НАС
Ярка, крэатыўна, масава, весела, таленавіта і, вядома ж, маладзёжна! Менавіта так прайшоў фестываль маладзёжных субкультур “Маладзёжная хваля”, які штогод адбываецца ў Лідзе напярэдадні тыдня моладзі і студэнцтва!
Чытайце матэрыял, перайшоўшы па спасылцы: https://kultura-info.by/view/1561/Yarka,_kreeatyuna,_..
#Палац_культуры_горада_Ліды #СМІ_ПРА_НАС
На Дажыначнай плошчы Лiды прайшоў сямейны фестываль "Рамонкавае шчасце", які прымеркаваны да Дня сям'і, кахання і вернасці. Чытайце матэрыял, перайшоўшы па спасылцы: https://kultura-info.by/view/1603/Festyvalx_%22Ramonkavae_shchasce%22
#Палац_культуры_горада_Ліды #СМІ_ПРА_НАС
💮11 жніўня ў 13:00 на адкрытай пляцоўцы Ваверскага дома культуры фальклорнае свята ручніка запросіць гледачоў паглыбіцца ў свет даўніх традыцый беларускага ткацтва!🧵

Вас чакаюць майстар-класы па традыцыйнаму белаўзорыстаму ткацтву Панямоння, выстаўка ручнікоў мясцовых майстрых, святочная праграма, насычаная выступленнямі народных калектываў Лідчыны, сярод якіх народны ансамбль песні і танца "Лідчанка" Палаца культуры горада Ліды! 🎶
#Палац_культуры_горада_Ліды #Анонс
Адміністрацыя і прадстаўнікі калектыву Палаца культуры горада Ліды сёння сталі ўдзельнікамі онлайн-пасяджэння на тэму: «Культурная сталіца Беларусі: ракурсы штодзённай адказнасці».
Мерапрыемства прайшло ў прэс-клубе рэдакцыйна-выдавецкай установы «Культура i мастацтва».
На пытаннi вядучага адказваў член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алег Аляксеевіч Кузьмiн. Цікава было паслухаць меркаванні на прадмет арганізацыі дзейнасці, новаўвядзенняў і планаў. Наш горад таксама насіў тытул Культурнай сталіцы, таму досвед працы калег для нас быў вельмі каштоўны.
#Палац_культуры_горада_Ліды #Люді_падзеі_факты