Дворец культуры города Лиды
297 subscribers
5.95K photos
521 videos
18 files
546 links
Анонсы культурных событий региона, актуальная информация о мероприятиях Дворца культуры города Лиды, освещение деятельности творческих коллективов ...Всё это и многое другое в наших новостях
Download Telegram
Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Гродзенскі абласны драматычны тэатр і Палац культуры горада Ліды прадставілі спектакль "Трыбунал" па п'есе Андрэя Макаёнка.
Выбар гэтага нацыянальнага твора быў не выпадковым.
Гісторыі пра вайну рэдка падаюцца ў жанры трагікамедыі. Трагедыя ў беларускай вёсцы паказана не праз ілюстрацыю баёў і батальных сцэн, а праз канфлікт, які адбываецца ўнутры галоўнага героя Цярэшкі Калабка. Пастаўлены ў складаныя абставіны ён вымушаны выконваць загад камандзіра партызанскага атрада і становіцца старастай, дапамагаючы тым самым знішчаць фашыстаў.
У спектаклі раскрываецца тэма гераізма, расказваецца аб тым, як змог народ перажыць такую цяжкую вайну, а дакладней, без якіх рыс і якасцей беларусаў не магло быць Вялікай перамогі.
Лідскія гледачы высока ацанілі пастаноўку, выказвалі толькі станоўчыя водгукі.
#Палац_культуры_горада_Ліды #80_год_вызвалення_Беларусі