Дворец культуры города Лиды
297 subscribers
5.95K photos
521 videos
18 files
546 links
Анонсы культурных событий региона, актуальная информация о мероприятиях Дворца культуры города Лиды, освещение деятельности творческих коллективов ...Всё это и многое другое в наших новостях
Download Telegram
Палац культуры горада Ліды і Слонімскі драматычны тэатр запрашаюць маленькіх гледачоў на спектакль "Вася Лайдачкін у краіне шкодных звычак". Мерапрыемства адбудзецца 17 лютага а 12.00 і 13.30 гадзіне.
Незвычайныя персанажы раскажуць дзеткам цікавую гісторыю:
"Жыў сабе хлопчык Вася. Самы звычайны. Вось толькі мянушка ў яго не зусім звычайная-Лайдачкін, бо не любіў наш Вася ні вучыцца, ні працаваць, а вось лайдачыць любіў. Ранішнюю зарадку Вася ніколі не рабіў, твар і шыю мыў толькі пад маміным прымусам. А ўжо як не хацеў ён зубы чысціць… Таму пасябравалі з Васем Лайдачкіным шкодныя звычкі. І не просто пасябравалі, а нават да сябе ў госці запрасілі ў краіну Шкодных Звычак. Толькі позна зразумеў Вася, што трапіць у гэтую краіну легка, а вось выбрацца з яе не кожнаму пад сілу…"
Кошт квіткоў: 6,00 руб.
Даведкі па тэлефоне: +375154548691
#Палац_культуры_горада_Ліды #Слонімскі_драматычны_тэатр #Для_маленькіх_гледачоў #Запрашаем
Прыемная навіна для дарослых прыхільнікаў тэатра.
17 лютага ў 18.00 Слонімскі драматычны тэатр на сцэне Палаца культуры горада Ліды прадставіць пастаноўку "Вось табе і гоцаца!"
Аўтары п'есы У. Галубок і А. Чужынін.
Вясёлы сцэнічны жарт пра старога Мешчаніна, яго дачку Барбару, яе жаніха Тобі і гандляра Марганчыка акцёры разыгрываюць з непрыхаваным імпэтам і мноствам бліскучых творчых знаходак.
У другой дзеі "эстафету" падтрымала гісторыя заляцанняў Дзяка да Пісарыхі з твора У. Галубка "Пісаравы імяніны".
У пастаноўцы шмат танцаў, музыкі і гумару.
Працягласць п'есы - 1 г. 30 хв.
Кошт квітка: 10,00 руб.
Даведкі па тэлефоне: +375154548691
Пастаноўка "Вось табе і гоцаца!", як і спектакль "Вася Лайдачкін у краіне шкодных звычак", прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.
#Палац_культуры_горада_Ліды #Слонімскі_драматычны_тэатр #Анонс #Запрашаем
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Міжнароднаму дню роднай мовы прысвячаецца!
17 лютага ў 18.00 Слонімскі драматычны тэатр на сцэне Палаца культуры горада Ліды прадставіць пастаноўку "Вось табе і гоцаца!"
Аўтары п'есы У. Галубок і А. Чужынін.
У пастаноўцы шмат танцаў, музыкі і гумару.
Працягласць п'есы - 1 г. 30 хв.
Кошт квітка: 10,00 руб.
Даведкі па тэлефоне: +375154548691
#Палац_культуры_горада_Ліды #Слонімскі_драматычны_тэатр #Анонс #Запрашаем
У пятніцу, 17 лютага Слонимскі драматычны тэатр завітаў у Палац культуры горада Ліды. Для юных гледачоў да Міжнароднага дня роднай мовы паказалі цікавую павучальную казку "Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак". Дзеці з задавальненнем паўдзельнічалі ў інтэрактыўных падзеях перад пачаткам спектакля - ў забаўляльна-гульнявай праграме з раставымі лялькамі.

Дарослыя гледачы ў гэты дзень атрымалі асалоду ад прагляду яскравай пастаноўкі Слонимскага драматычнага тэатра "Вось табе і гоцаца". Сцэнічны жарт стварыў цёплую атмасферу і ў зале, і на сцэне.

#Палац_культуры_горада_Ліды #Слонімскі_драматычны_тэатр