ОБРАЗ.РОГ@ЧЁВА
3.61K subscribers
65.9K photos
3.95K videos
9 files
1.94K links
Telegram-канал отдела образования Рогачёвского райисполкома
Download Telegram
🌿 Яшчэ адна тэрыторыя, якая атрымае шанец застацца дзікай дзякуючы працы нашых экспертаў!

Тэрыторыя #2 з 17
У Беларусі павінен з’явіцца новы заказнік нацыянальнага ўзроўню – “Астравы”, плошчай 5.810 га. Яго сфарміруюць на базе двух заказнікаў мясцовага значэння – “Эсьмонаўскі мох” (Магілёўская вобласць) і “Белы востраў” (Мінская вобласць).
Гэтая тэрыторыя зараз унесена ў драфт Схемы рацыянальнага размяшчэння асабліва ахоўных прыродных тэрыторый рэспубліканскага значэння да 2035 году і ўзгоднена з землекарыстальнікамі і мясцовымі органамі кіравання.
🌿💧 Гэтая тэрыторыя мае статус аб’екта Смарагдавай сеткі Савета Еўропы, і дзікая прырода захавалася тут вельмі добра. Тут ёсць адкрытыя верхавыя і пераходныя балоты з астравамі забалочаных лясоў (пераважна сасоннікамі і бярозавымі гаямі). І тут шмат “чырванакніжных” відаў.
Балоты знаходзяцца ў межах вадазбору ракі Клява (прыток Бярэзіны, басейн Дняпра). Тэрыторыя мае важнае значэнне для падтрымання ўзроўню грунтавых вод у рэгіёне.
#прырода_побач
#дет_сад7
💚 Гарадзенская Свіслач застанецца дзікай – дзякуючы працы нашых экспертаў!

Тэрыторыя #3 з 17

Гарадзенская Свіслач – неверагоднае месца, важнае для птушак і дзікай прыроды. Ведаеш пра яго? Сёлета тут налічылі пад 30 тысяч дзікіх гусей!

Гарадзенская Свіслач знаходзіцца ў Бераставіцкім і Гродзенскім раёнах. Зараз гэта заказнік мясцовага значэння плошчай каля 4880 га. Але ёсць шанс павысіць ахоўны статус заказніка да рэспубліканскага. 🔥

Гэтая тэрыторыя зараз унесена ў драфт Схемы рацыянальнага размяшчэння асабліва ахоўных прыродных тэрыторый рэспубліканскага значэння да 2035 году і ўзгоднена з землекарыстальнікамі і мясцовымі органамі кіравання.
💧 Заказнік мае міжнародны статус Смарагдавай сеткі. Ён быў створаны для захавання ў натуральным стане водна-балотнага комплексу даліны ракі Свіслач, яе прытока – Верацейкі – і часткі рэчышчавага вадасховішча Гродзенскай ГЭС на Нёмане. Каштоўныя тут і лугі з лясамі.
#прырода_побач
#дет_сад7
💚 Каштоўная прыродная тэрыторыя (#5 з 17), якая мае шанец павысіць свой прыродаахоўны статус да 2035 года.

Гэта будучы заказнік рэспубліканскага ўзроўню “Дубовае балота”, плошчай каля 5.000 га. Ён будзе створаны на базе заказніка рэспубліканскага значэння “Дзянісавіцкі” (Мінская вобласць, Крупскі раён) і заказніка мясцовага значэння “Шчыток” (Магілёўская вобласць, Круглянскі раён).

🌿💧 Гэты лесабалотны масіў у міжрэччы Бярэзіны і Друці мае міжнародны статус аб’екта Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.

🌲 Тут шмат хваёвых і драбналістых забалочаных лясоў, якія мяжуюць з верхавымі і пераходнымі балотамі. Плошча ахоўных біятопаў перавышае 60 % тэрыторыі! А мы з в вамі памятаем, што водна-балотныя ўгоддзі – нашы экалагічныя героі ў барацьбе з кліматычнымі зменамі.
Тут знайшлі мноства "чырванакніжнікаў"!
#прырода_побач
#дет_сад7
Набываючы штучныя кветкі на Радуніцу, мы, па сутнасці, купляем смецце. Яно шкодзіць прыродзе – вылучае таксічныя рэчывы, забруджвае глебу, паветра і грунтавыя воды. 🙁

❗️ Штогод на палігоны цвёрдых камунальных адходаў вывозяць каля 1 мільёна леташніх пластыкавых кветак. Тэрмін іх раскладання – ад ста да пяцісот гадоў. Другаснай апрацоўцы яны не падлягаюць. 😰

Калі кветкавае смецце потым спальваюць, у паветра вылучаюцца цяжкія металы і дыяксіны. Яны псуюць здароўе людзей, асабліва – дзяцей.

✔️ Дапамажы прыродзе – не купляй пластыкавыя кветкі!

🌷 Лепш пасадзі жывыя кветкі ў гаршках, мнагалетнікі, карлікавыя кусты. Выбірай непераборлівыя расліны, якія вытрымаюць засуху: цюльпаны, нарцысы, касачы (ирисы), барбарыс, ядловец, тую, расходнік (седум), барвёнак, ландыш, першацвет (примула), птушкамлечнік, крынічнік (вероника).

Глебы на могілках розныя і якія расліны выбраць – вырашаць табе. Калі могілкі знаходзяцца ў лесе – можна пасадзіць лясныя кветкі, якія растуць у ценю.
#прырода_побач
#дет_сад7
🐥 Пачаўся сезон подлеткаў.

Маленькія птушаняты вучацца лётаць – не забірай іх дадому! 🙅‍♀️

🙌 Захавай сабе памятку, зрабі рэпост, раскажы сябрам, каб як мага больш людзей ведалі, што рабіць і чаго не трэба рабіць, калі знайшлі птушаня.
#прырода_побач
#дет_сад7
А ты можаш кантраляваць свае жаданні? Вось варона можа!

Птушка года: факт № 14 з 15.

#Дзікіфакт: Вароны ўмеюць кантраляваць свае жаданні. Эксперымент паказаў, што ручныя вароны чакалі і не з'ядалі атрыманы пачастунак, калі ім было абяцана ў абмен нешта смачнейшае пазней.
#прырода_побач
#дет_сад7
А ты ведаеш, што ў Беларусі жывуць дзікія чарапахі?

🐢 Еўрапейская балотная чарапаха жыве на поўдні краіны. Яна была шырока распаўсюджана да маштабнай меліярацыі Палесся, а сёння ўключана ў нацыянальную Чырвоную кнігу.

У нашай балотнай чарапахі дзякуючы людзям цяпер з’явіўся агрэсіўны канкурэнт – чырванавухая чарапаха, амерыканскі від. Яе, напрыклад, бачылі на Чыжоўскім вадасховішчы.

Чырванавухія чарапахі прадаюцца ў заакрамах. Людзі купляюць іх маленькімі для дзетак. Але чырванавухія чарапахі вырастаюць да 30 см, жывуць да 50 гадоў і маюць агрэсіўны нораў. Калі чарапахі вырастаюць і пачынаюць кусацца, ад іх пазбаўляюцца – звычайна выпускаюць у найбліжэйшую сажалку. Але так рабіць нельга! 🙅‍♀️

Вядомы выпадкі, калі амерыканскія чарапахі нават паспяхова перазімоўвалі ў Беларусі. Яны жывуць доўга і з-за пацяплення клімату могуць з часам і пачаць размнажацца ў нас.

У Беларусі забаранілі ператрымку гэтага віду ў хатніх умовах з 1 жніўня 2022 года. Але завоз і продаж не забаронены.
#прырода_побач
#дет_сад7
Толькі паглядзі, якія колеры! 🤩

🐦 Шчурка-пчалаедка выглядае як райская птушка. І гэтую прыгажосць магчыма ўбачыць у Беларусі. Від уключаны ў нацыянальную Чырвоную кнігу.

#дзікіфакт: Шчурка-пчалаедка не дарма носіць свае імя. У яе рацыёне акрамя іншых насякомых ёсць пчолы і восы. Перад тым, як з’есці пчалу ці асу, шчурка-пчалаедка адрывае джала, а потым заглынае здабычу.

А табе пашанцавала ўбачыць шчурку-пчалаедку?

#прырода_побач
#дет_сад7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сям'я ❤️

🐣 Пасля вылуплення птушаняты лебедзя-шыпуна, пакрытыя шэрым пухам, пару сутак застаюцца ў гняздзе, потым сыходзяць на ваду.

Але маленькія пухавічкі хутка намакаюць і могуць загінуць ад пераахаладжэння. Таму там, дзе птушаняты не могуць выбрацца на сушу, каб абсохнуць, маці саджае іх да сябе на спіну.

🦢 З малымі птушанятамі лебедзі становяцца вельмі ўразлівымі і стараюцца схавацца ад людзей і іншай небяспекі. Таму мы рэдка бачым лебедзянят на бацькоўскай спіне, у адрозненні ад птушанят коўраў.

А табе давялося ўбачыць ў дзікай прыродзе гэтае мілае кранальнае відовішча?

#прырода_побач
#дет_сад7
🐦 Ку-ку! Зязюля добра вядома тым, што падкідвае свае яйкі ў гнёзды іншых птушак.

#дзікіфакт: Каб падкінуць сваё яйка ў чужое гняздо, зязюлі патрэбна ўсяго 10-16 секунд. Падкінутыя яйкі часта супадаюць па колеры з яйкамі гаспадароў гнязда.

🥚 Птушкі, у гняздо якім падкінулі яйка, рэагуюць на яго па-рознаму: адны выкідваюць яго, другія закладваюць яго слоем будаўнічага матэрыялу і робяць новую кладку. А ёсць і тыя, якія не звяртаюць на яго ўвагі і спакойна наседжваць яго разам са сваімі.

Самка зязюлі за адзін сезон можа адкласці ад 10 да 25 яек, але з кожных 5 падкінутых яек вырастае толькі адно птушаня. 🐣

📷 На фота: балотная чаротаўка пытаецца прагнаць зязюлю.

#прырода_побач
#дет_сад7
Уяві сабе дзіця, якое кормяць аднымі цукеркамі. 😢

Так здараецца з птушанятамі вадаплаўных птушак, калі людзі кормяць іх хлебам, чыпсамі і падобнымі прадуктамі. Гэта для іх – нездаровая і патэнцыйна небяспечная ежа.

🐤 Падчас росту качанятам і лебедзянятам патрэбы натуральны збалансаваны рацыён, а гэта ўсё тое, што яны ў стане знайсці ў дзікай прыродзе самастойна – расліны, насенне ды бесхрыбетныя. Ад хлеба ў птушанятаў можа ўзнікнуць парушэнне развіцця суставаў – так званае “крыло анёла”. Яно не лечыцца. Птушка страчвае здольнасць да палёту назаўсёды.

Больш за тое, птушаняты прывыкаюць да такога лёгкага шляху здабывання ежы, калі іх корміць чалавек, і атрымліваюць залежнасць ад людзей, што небяспечна.

Калі ласка, не кармі вадаплаўных птушак хлебам – ні птушанят, ні дарослых! А ўлетку іх увогуле не патрэбна падкормліваць.

Важна, каб больш людзей зразумела, што карміць вадаплаўных птушак хлебам – мядзведжая паслуга. Лепш проста назіраць і любавацца імі.

#прырода_побач
#дет_сад7
Паклапаціся пра птушак – зрабі для іх паілку ці купальню.

💧 Птушкі, як і мы, карыстаюцца вадою як пітвом і для купання. У горадзе яны трымаюцца сваіх тэрыторый, і важна, каб там была вада.

Паілку ці купальню можна зрабіць з чаго хочаш – з міскі, талеркі, можна нават проста абрэзаць пяцілітровік. Канструкцыя павінна быць простай і трывалай. Для ўстойлівасці можна пакласці ўнутр камень.

Паілку можна паставіць на дварэ. На вуліцы лепш размясціць яе побач з кустамі і дрэвамі, каб у птушак быў добры агляд падчас купання і месца, куды можна схавацца ў выпадку небяспекі.

А ў цябе ёсць у двары паілка для птушак? Якія птушкі ёй карыстаюцца?

📷 На фота купаецца леска-чарнагалоўка (черноголовая славка).

#прырода_побач
#дет_сад7
Добрыя навіны для Гомельшчыны!

🌿 Яшчэ частка дзікай прыроды атрымала шанец на лепшае захаванне. Гэта будучы заказнік нацыянальнага ўзроўню “Смычок-Калінаўка” у Рэчыцкім і Жлобінскім раёнах. Ён будзе створаны на базе дзвюх тэрыторый: заказніка рэспубліканскага значэння “Смычок” (2,6 га) і заказніка мясцовага значэння “Калінаўка” (3,7 тыс. га).

Гэтая тэрыторыя ўжо мае міжнародны статус, як аб’ект Смарагдавай сеткі Савета Еўропы.

Заказнік “Смычок” знаходзіцца ў вельмі жывапісным месцы на сутоку рэк Бярэзіны і Дняпра.
Водна-балотны заказнік “Калінаўка” ахоўвае ў асноўным балотныя віды і біятопы.

🦅🌱 А “чырванакніжных” відаў жывёл і раслін тут багата: зімародак, чорны бусел, палявы лунь, драч (коростель), дубальт, арлан-белахвост, чапля-лазянік (малая выпь), чорны каршун, чапля-кваква, кулік-марадунка, сажалкавая начніца, жаўтушка зяноўная, плывунец найшырэйшы, фіялка багнавая, вадзяны арэх плывучы, касач сібірскі, лікападыела заліўная і іншыя.

#прырода_побач
#дет_сад7
Новы цеплавы рэкорд

У Беларусі мінулае лета стала другім самым спякотным летам за ўсю гісторыю метэаназіранняў. Сярэдняя тэмпература паветра склала +19,9 градусаў – гэта на 1,9 градуса вышэй за кліматычную норму. У розных рэгіёнах краіны адзначана ад 39 да 70 спякотных дзён з тэмпературай паветра +25 градусаў і вышэй. Пры гэтым звычайная норма складае 29-59 дзён.

Самае цёплае лета ў Беларусі было ў 2010 годзе. Тады сярэдняя тэмпература паветра ў краіне склала +20,6 градусаў.

🌡️ Апошнія 12 месяцаў былі ў сярэднім на 1,64 градуса цяплей за паказчыкі даіндустрыяльнай эпохі 1850-1900 (служба Copernicus). Сусвет ужо пераступіў парог у 1,5 градусы – мэту Парыжскага пагаднення 2015 года па стрымліванню глабальнага пацяплення.

Вучоныя папярэджваюць, калі краіны ва ўсім свеце не пачнуць тэрмінова скарачаць выкіды парніковых газаў, то экстрэмальныя пагодныя з’явы (засухі, навадненні, ураганы і гэтак далей) будуць яшчэ больш частымі.

#прырода_побач
#дет_сад7
😍 Немагчыма паверыць, што ў Беларусі сустракаецца такая казачная прыгажуня! Але адбываецца гэта вельмі рэдка.

Сіпуха – непераўзыдзены паляўнічы. А яшчэ яна баіцца марозу, неперадавальна галосіць і суседнічае з людзьмі.

#прырода_побач
#дет_сад7
У Беларусі выбралі расліну 2025 года. Гэта васілёк сіні (валошка, сіноўнік, хабэрка).

💙 Васілёк сіні – сімвал беларускай зямлі, персанаж многіх павер’яў і легенд.

Кветкі васілька сінія, радзей ружовыя або белыя. Цвіце васілёк з чэрвеня да позняй восені. Сустрэць яго можна на палях, пустках, па ўзлессях і ўзбочынах. У апошні час гэтая расліна становіцца ўсё больш рэдкай праз ужыванне гербіцыдаў на палях.

🌿 Кампанію “Расліна года” ініцыявалі грамадскае аб’яднанне “Беларускае батанічнае таварыства” і Інстытут эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Так мяркуецца прыцягнуць увагу да дзікарослых раслін і іх аховы. У наступным годзе таварыства плануе конкурсы, прысвечаныя васільку.

#прырода_побач
#дет_сад7
Як правільна падкормліваць птушак?

❄️ Падкормліваць птушак можна пачынаць з першых замаразкаў і да пачатку вясны. Але калі кармленне ўжо пачалося, трэба падтрымліваць яго рэгулярна на працягу зімы. Птушкі прывыкаюць да такой крыніцы ежы і доўгія перапынкі могуць быць небяспечныя для іх.

🐦 Не пачынай падкормку раней першага снегу ці замаразкаў – гэта важна для пералётных птушак. Ранняя падкормка спыняе мігруючых птушак.

🦆 Вадаплаўных птушак трэба падкормліваць толькі калі ёсць лёд, які замінае ім шукаць натуральны корм.

🌰 Найлепшы корм для птушак пшаніца, авёс, ячмень, проса, несалёнае сала, масла, арэшкі, насенне сланечніку, гарбуза, кукурузы, лёну, рапсу, кавалачкі яблыка ды ягады, разынкі.

Не кладзі ў кармушку нічога салёнага, вэнджанага, смажанага, печанага, а таксама рэшткі са свайго стала, асабліва хлеб – такія прадукты могуць выклікаць хваробы стрававання ў птушак і нават смерць.

#прырода_побач
#дет_сад7
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Міф: гілі (снегири) прылятаюць да нас толькі ўзімку з поўначы.

Факт: гілі жывуць у Беларусі круглы год, а ў халодны сезон, калі кармавая база ў лесе скарачаецца, пералятаюць бліжэй да чалавека.

🐦 Гілі – птушкі даволі скрытныя. Ты сотні разоў зімой можаш праходзіць каля гілей і не заўважыць іх, нават яркіх самцоў. Як жа знайсці гіля?

🎶 Даем падказку: спярша яго трэба пачуць. Паслухай уважліва пазыўку гіля, пастарайся яе запомніць, знайсці нейкую аналогію: цю...цю… На вуліцы прыслухоўвайся да падобных гукаў і шукай птушак, калі ўпэўнішся, што крычыць гіль.

Звяртай увагу на наступныя кусты і дрэвы – каліну, абляпіху, бэз, рабіну, ясені, клёны, іх насеннем харчуюцца гілі.

Падзяліся гэтым допісам, каб іншыя таксама даведаліся як знайсці гілей.

#прырода_побач
#дет_сад7
Могуць затрымліваць дыханне да 2 хвілін і даваць нырца да 20 метраў глыбіні.

Гагачы – адны з найстаражытнейшых птушак нашай планеты. Зараз у свеце жыве 5 відаў гагачоў і ўсіх з іх патэнцыйна можна сустрэць у Беларусі, а некаторыя нават гняздуюць у нас.

#прырода_побач
#дет_сад7
Птушкі, як і людзі, з узростам маюць менш сяброў

🐦 Старыя птушкі маюць значна менш сяброў, чым маладыя. Прычым неабавязкова галоўная прычына гэтага – меншая колькасць птушак сталага ўзросту. Усё можа быць і інакш: на старых птушак ужо не дзейнічае натуральны адбор, які б аддаваў перавагу менавіта тым, якія маюць больш сяброў.

🐦 Большая колькасць сяброў, асабліва супрацьлеглага полу, а таксама кантактаў з іншымі вераб’ямі дапамагае маладым птушкам паспяхова гнездавацца. А цяпер аказалася, што ў сталым узросце сітуацыя змяняецца. Малая колькасць сяброў і меншая сацыяльная актыўнасць хаця і не даюць ніякіх пераваг, але і не нясуць негатыўных наступстваў.

#прырода_побач
#дет_сад7