Наш Первомайский образовательный
1.5K subscribers
123K photos
5.89K videos
49 files
4.89K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
📚Сярэдняя школа №137: Незвычайная вандроўка

Сёння адбылася для вучняў 4-х класаў сярэдняй школы № 137 г.Мінска імя П. М. Машэрава незвычайная вандроўка з беларускай арыгінальнай казачніцай – Кацярынай Хадасевіч-Лісавой 📝💼

Хлопцы і дзяўчаты даведаліся, як Кацярына Станіславаўна стварае свой казачны свет, пазнаёміліся з кнігамі, што нядаўна выйшлі з друку, а таксама з некаторымі героямі, якія прыйшлі ў госці. Сама ж пісьменніца з'явілася ў абліччы балотнай Кікімары з “галюцынагенным сябрам” Панеёлусам, з Лісачкай і Вухуцікам.

Падчас сустрэчы адбыліся сапраўдныя цуды: спадары і спадарыні адказвалі на пытанні і задавалі свае, адгадвалі загадкі, атрымлівалі заахвочвальныя прызы з аўтографам аўтаркі. Сустрэча атрымалася вясёлай, цікавай, а галоўнае – пазнавальнай!

📚🎓🖊Арганізатарамі сустрэчы былі школьныя бібліятэкары – Кацярына Уласенка і Галіна Панчанка.

#СШ137
#найлепшаяшкола
#пiсьменнiкi_дзецям