Наш Первомайский образовательный
1.5K subscribers
123K photos
5.89K videos
49 files
4.89K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
Мая сям'я 👨‍👩‍👧‍👦

Сення выхаванцы малодшай групы дзiцячага садка 5⃣2⃣0⃣ на  занятку па адукацыйнай галіне “Развіцце маўлення і маўленчых зносін”:
❇️ фарміравалі уменні адказваць на пытанні,  выкарыстоўваючы даступныя маўленчыя сродкі;
✳️ замацоўвалі фразы: вялікая сям'я, майго тату клічуць...., маю маму клічуць .... , я люблю (кахаю) сваю сям'ю.
😊 Усiм было вельмi цiкава!

#дзіцячы_сад_520
#маўленчыя_зносіны
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пяшчотныя словы дорыць усім мамам, Багонцава Наталля Аляксандраўна, выхавальнік дзiцячага садка 5⃣2⃣0⃣.
💕 Беражыце сваіх матуль!


#дзіцячы_сад_520
#з_любоўю_да_мацi
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🍂 ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ
      у дзiцячым
садку 5⃣2⃣0⃣

☝️Знаёмства дзяцей з гісторыяй Беларусі, яе культурай і абрадамі, народнай творчасцю ажыццяўляецца ў дзіцячым садзе так сама і праз фальклорныя святы і гульні.

Восеньскае свята ў старэйшых групах прайшло ў форме каляндарна-абрадавага свята "Восеньскі кірмаш"

Дзецi танцавалі, гралі на музычных народных інструментах🪇🪗 і ў народныя гульні, спявалі беларускія песні 🎶.

#дзіцячы_сад_520
#музычнае_мастацтва
#восеньскi_кiрмаш
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌟 ДА НАС ПРЫЙШЛА КАЛЯДА!

Добры дзень таму,
Хто ў гэтым даму!
Нам не хочацца чакаць,
Мы пачнём калядаваць


У прыбраных касцюмах, з песнямі і заклікамі, з пажаданнямі дабрабыту, здароўя,  багацця і шчасця калядоўшчыкі завiталі ў  дзiцячы сад
5⃣2⃣0⃣ да выхаванцаў старэйшых груп.

Добры эмацыянальны настрой падарылі дзецям казачныя госці🐐💃🐻. Яны выканалі калядныя песні, вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні. Гаспадары былі шчодрыя, частавалі гасцей прысмакамі 🍎🍞🌭🍬

Свята атрымалася вясёлым, шумным і відовішчным 👀.
❤️💚Удзельнічаючы ў фальклорным свяце, выхаванцы далучаюцца да культуры і традыцый свайга народа.

#дзіцячы_сад_520
#музычнае_мастацтва
#свята_Каляда
🥰2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️💚 ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

«Не цурацца нашай мовы,
Заўжды на мове роднай размаўляць,
Бо хіба ёсць пяшчотней што,
чым словы,
Якія з вуснаў матчыных гучаць»

                       🖋️М. Багдановіч

21 лютага ў дзіцячым садку
5⃣2⃣0⃣ святкавалi Дзень роднай мовы.
Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце:
♻️ садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве;
♻️ развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці.

🔅На працягу дня выхавальнікі разам з гаспадыней Святланай далучалі дзяцей👫 да беларускай народнай культуры, пашыралі слоўнікавы запас, адгадвалі загадкі, паглыблялі знаёмства з родным краем 🦬🌾, прывівалі любоў да роднай мовы.

#дзіцячы_сад_520
#дзень_роднай_мовы
2👍2
🔰 МЕТАДЫЧНЫЯ БУДНІ

📣 Сёння ў дзiцячым садку
5⃣2⃣0⃣ адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі груп з беларускай мовай навучання i выхавання Першамайскага раёна г.Мінска.
☝️ Сваім вопытам па тэме
“Фарміраванне ўяўленняў аб прафесіях людзей сельскай мясцовасці ў выхаванцаў 3-4 гадоў праз гульнёвую дзейнасць” дзялілася выхавальнiк другой малодшай групы 9️⃣ БАГОНЦАВА-ПАПКО НАТАЛЛЯ АЛЯКСАНДРАЎНА.
❗️Так сама выхавальнікамі дзіцячага сада арганізавана выстава дыдактычных гульняў па тэме.

#дзіцячы_сад_520
#метадычныя_буднi
👍4
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️💚 МЫ АДЗІНЫ НАРОД

Мы ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі якасцямі беларусаў здаўна былі салідарнасць, працавітасць, адказнасць, узаемаразуменне.

🇧🇾 "Мы, беларусы - мірныя людзі" - гучыць першы радок Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Нас аб'ядноўваюць гісторыя, традыцыі, культура. Мы - адзіны народ.

🎶 Сення, у музычным зале дзiцячага
садка 5⃣2⃣0⃣ адбылося свята для выхаванцаў старэйшых груп.

#дзіцячы_сад_520
#музычнае_мастацтва
2🥰1
АДКУЛЬ ДА НАС ХЛЕБ ПРЫЙШОЎ?

Хлеб… Чорны, белы, шэры, сітны.
З чарэні хлеб і фармавы.
Хлеб – мой і твой, яго і ўсіхны.
Ні для каго – не дармавы...


Сёння выхаванцы сярэдніх груп дзiцячага сада520 на занятку па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” даведаліся адкуль да нас хлеб прыйшоў?
На працягу занятка дзецi:
🌾  пазнаёміліся  з працэсам вырошчвання хлеба;
🍞 атрымалі ўяўленне аб тым, як хлеб прыйшоў да нас на стол;
👨‍🍳 навучыліся бачыць і паважаць працу хлебароба.

#дзіцячы_сад_520
#дзіця_і_грамадства
4🥰2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌟 ДА НАС ПРЫЙШЛА КАЛЯДА!

У дзіцячым садзе 5⃣2⃣0⃣ сення сустракалi калядоўшчыкаў. Шчасця ўсім, дабра жадалi, дружна з дзеткамі гулялi! 🎶🪗 

💯 Свята атрымалася вясёлым, шумным і відовішчным 👀.
Удзельнічаючы ў падобных мерапрыемствах, выхаванцы далучаюцца да культуры і традыцый свайго народа.

#дзіцячы_сад_520
#музычнае_мастацтва
#свята_Каляда
👍5
💢 МУЗЕЙ «СПАДЧЫНА» 💢

📢 Сёння выхаванцы сярэдніх груп дзiцячага
садка 5⃣2⃣0⃣ наведалі выставу-музей беларускага промысла “Спадчына”, які знаходзіцца ў сярэдняй школе
1️⃣9️⃣0️⃣

💢 У музеі сабраны не толькі рэчы для гаспадаркі, якія можна было сустрэць у кожнай сялянскай хаце, - рыдлёўкі, сярпы, прасы, свяцільні, кадушкі, шыяны, маслабойкі і г.д., але і сапраўдныя ўзоры народнага мастацтва ў выглядзе вышыванак, посцілак, ручнікоў, выцінанак, роспісу яек, цацак з саломы, гліны і многага іншага.
💯Атрымалася сапраўды цікавае падарожжа, якое вельмі спадабалася нашым выхаванцам.

#дзіцячы_сад_520
#экскурсія_у_музей
🥰2👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
📢 Сёння ў Міжнародны дзень роднай мовы ў дзіцячым садку 5⃣2⃣0⃣
прайшоў семінар-практыкум для педагогаў, прысвечаны  выцінанцы.


☝️ Настаўнік-дэфектолаг Лобач Святлана Аляксандраўна:
✳️ расказала пра ўзнікненне выцінанкі і яе сучасныя асаблівасці,  мастацкія варыянты,
❇️ паказала люстэркавыя, цэнтрычныя і рапортныя віды, а таксама прапанавала стварыць сваю непаўторную выцінанку.

❗️Выцінанка ( выразанка) -  традыцыйнае мастацтва выразання з паперы. На сённяшні дзень гэта адна з эстэтычных асноў беларускай культуры і менталітэту. Яна актыўна выкарыстоўваецца ў афармленні паштовак, музеяў, культурных устаноў, рэстаранаў. Без выцінанкі не абыходзіцца ніводнае беларускае традыцыйнае свята.

❗️4 снежня 2024 года ЮНЕСКА  ўключыла выцінанку ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва!


#дзіцячы_сад_520
#семiнар_практыкум
#Мiжнародныдзень_роднай_мовы
4🥰1
📣 Сёння ў дзіцячым садзе 5⃣2⃣0⃣ адбылося пасяджэнне вучэбна-
метадычнага абʼяднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі груп з беларускай мовай навучання і выхавання!


☝️ Мэта: азнаямленне выхаванцаў 4-5 гадоў з прафесіямі людзей сельскай мясцовасці праз праектную дзейнасць на тэму:  "Адкуль да нас прыйшоў хлеб?”🌾

👩‍🎓 Вопытам сваёй працы падзяліліся выхавацелі дашкольнай адукацыi сярэдняй групы 9️⃣ - Карчэўская Наталля Ўладзіміраўна і Багонцава-Папко Наталія Аляксандраўна.

☝️ А таксама ўдзельнікам мерапрыемства прапанавалі майстар-клас па вырабу лялькі-мотанкі “Збожжавушка

Лялька Збожжавушка, Крупенічка (ці, па-іншаму, збожжа) - гэта славянская лялька-абярэг, знак дастатку, добрага ўраджаю і матэрыяльнага дабрабыту.

#дзіцячы_сад_520
#метадычнае_аб’яднанне
👍2👏2🥰1