"Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой..."
І. Пракаповіч
14 лютага… Раніца… 🌞❄
Гэты дзень для вучняў, настаўнікаў і супрацоўнікаў СШ №84 г. Мiнска пачаўся незвычайна. 🤫
Гучала беларуская народная музыка,
а вучні 6 Д класа пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Настассі Уладзіміраўны Фраловай віталі ўсіх па-беларуску, запрашалі прыняць удзел у акцыі "Родная мова не павінна быць замежнай". 💚❤💚
Мэта акцыі: папулярызацыя беларускай мовы і звяртанне ўвагі на прыгажосць мовы, багацце традыцый нашага народа праз этнамаркіраваныя лексічныя адзінкі. ☝
Усе жадаючыя маглі праверыць свой слоўнікавы запас беларускай лексікі праз гульню "Перакладчыкі" і атрымаць салодкі падарунак. 🍫🍬
Усё прайшло вельмі весела і цёпла. 🥰
Як і павінна быць у сапраўдных беларусаў. 🤗
Усе з задавальненнем перакладалі словы, спявалі беларускія песні і танцавалі.
#тыдзеньбеларускаймовы_і_літаратуры
#дзень1
#СШ84