Наш Первомайский образовательный
1.46K subscribers
123K photos
5.89K videos
49 files
4.88K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
☝️Лепшы горад - чысты горад💯

👌Сёння навучэнцы гімназіі 9 сумесна з Зелянбудам прынялі ўдзел у суботніку па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторыі Першамайскага раёна г.Мінска.👍

👌Гэтае мерапрыемства💯ва ўсіх адносінах было карысным!☝️Бо калі вакол чысціня і парадак, то і жыццё становіцца яркім!

‼️Толькі сумеснымі намаганнямі мы можам зрабіць наш любімы Першамайскі раён прыгожым, чыстым і дагледжаным🍃

#гімназія9
#лепшыядзеці
#працоўныдэсант
☝️ФОТАФАКТ: РЭСПУБЛІКАНСКІ СУБОТНІК

👌Сёння навучэнцы гімназіі, педагогі сумесна з ЖЭУ-2 і грамадскім аб'яднаннем "Белая Русь" прымаюць удзел у суботніку па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторыі вуліцы Каліноўскага.👍

‼️Так прыемна глядзець на свет, які становіцца прыгажэйшым, дзякуючы табе!🍃

#гімназія9
#лепшыядзеці
#рэспубліканскісуботнік
👍НОВАЕ ЖЫЦЦЁ СТАРЫХ РЭЧАЎ

☝️У Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі праводзіўся гарадскі конкурс па экалогіі «Новае жыццё старых рэчаў».

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 100 навучэнцаў 1-2-х класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі г.Мінска.

💥 Віншуем навучэнку 2 "Б" класа гімназіі 9 Хамінскую Лізавету і яе настаўніцу Матусевіч Т.С. з перамогай у намінацыі  "Другое дыханне" - ганаровае 3️⃣ месца!

Жадаем новых перамог!

#гімназія9
#лепшыядзеці
#віншуем
🔔У добры час! У добры шлях!

💐🎈Шары, букеты, сур’езныя выпускнікі, слёзы на вачах -  25 мая ў гімназіі 9 прайшло Свята Апошняга Званка!🔔

🌟Ужо з самай раніцы гімназічны двор напоўніўся радасцю і прадчуваннем свята. 💐Сюды павіншаваць выпускнікоў прыйшлі іх бацькі і настаўнікі.

🗣З віншаваннямі і цёплымі словамі пажаданняў  да выпускнікоў звярнулася дырэктар гімназіі Таццяна Іосіфаўна Касцюк і нашы паважаныя госці.

💫9 гімназічных гадоў - гэта тысячы званкоў.🔔 Ніводзін не быў падобны на другі:☝️ адзін прыспешваў на першы ўрок, другі клікаў да любімага настаўніка, трэці дапамагаў у складаны момант, калі цябе выклікалі да дошкі, а табе зусім не хацелася адказваць…💥 Здавалася, званкам не будзе канца...

☝️Паважаныя нашы выпускнікі! Наперадзе Вас чакаюць шматлікія выпрабаванні, новыя сустрэчы і адкрыцці, але назаўжды  з Вамі застануцца добрыя ўспаміны  і светлыя дзіцячыя мары!💫🎈🌼І паверце: яны абавязкова збудуцца!🌼🎈

#гімназія9
#лепшыядзеці
#апошнізванок
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎖І будзеш жыць у кароткім слове памяць...

⭐️Мемарыяльную дошку памяці ў гонар воіна-інтэрнацыяналіста Дзмітрыя Міхайлавіча Манкевіча адкрылі ў першы дзень новага навучальнага года ў гімназіі 9. Гэта даніна памяці высокім учынкам, годнай самаадданасці і глыбокаму патрыятызму.🎖

https://minsknews.by/memorialnaya-doska-voinu-internaczionalistu-d-mankevichu-poyavilas-na-zdanii-gimnazii-nosyashhej-ego-imya/

#гімназія9
#лепшыядзеці
#памяць

«Минск-Новости»|MINSKNEWS.BY|Telegram|Viber|FB|VK|Inst|TikTok| YouTube|
👩‍🔧🧑‍🔧БРСМ! З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ!❤️💚

☝️Ужо больш 20 год у нашай краіне кіруе моладдзю Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі. 🇧🇾👍Члены саюза разам выбіраюць вектар, у адпаведнасці з якім будуць крочыць, прапануюць адзін аднаму цікавыя праекты і паспяхова іх рэалізуюць. 🤝

☝️Не засталіся ўбаку і навучэнцы гімназіі 9. Жадаем нашым актывістам новых цікавых маладзёжных праектаў, ніколі не спыняцца на дасягнутым, падтрымліваць лепшыя традыцыі маладзёжнага руху Беларусі!🎈👍

💪Віншуем са святам і жадаем невычэрпнай энергіі, творчых поспехаў, смелых ідэй і мэт на карысць Рэспублікі Беларусь!   🇧🇾                                   

#гімназія9
#лепшыядзеці
#брсм
📸ФОТАФАКТ

🌟Гнецька Софія прадстаўляе гімназію 9 і Першамайскі раён г.Мінска на Рэспубліканскіх краязнаўчых чытаннях, прысвечаных Герою Беларусі Мітрапаліту Філарэту, якія праходзяць 12-13 кастрычніка ў Мінску.

🌟У секцыі "Праваслаўнае краязнаўства як крыніца духоўна-маральнага ўзбагачэння" Софія прадставіла работу "Гонар краю майго: Мінскі храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай".

☝️Роля Храма-помніка ў беларускім сучасным грамадстве каласальная. Тут чалавек трапляе ў нязвыклае для сябе асяроддзе. Асяроддзе, дзе няма зямнога прыцягнення, але нешта мякка кранае сэрца. Менавіта тут і нараджаецца пачуццё Радзімы.❤️💚

#гімназія9
#лепшыядзеці
#краязнаўства
Анлайн-віктарына «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь»❤️💚

🌟🤝Віншуем Бараулю Дар’ю і Васілеўскую Біруту з годным удзелам у рэспубліканскай анлайн-віктарыне, арганізатарам якой з'яўляецца ВКУП "Белтэхкансалт", суарганізатарам - Нацыянальны інстытут адукацыі.📚

☝️Віктарына праводзілася з мэтай фарміравання ў моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятызму, павагі да гісторыка-культурнай і духоўнай спадчыны Беларусі.

👏Віншуем пераможцаў,💯💐 ганарымся тым, што нашы навучэнцы годна прадстаўляюць гімназію 9 і Першамайскі раён, дасягаюць усё новых і новых вяршынь!⛳️🏆 Няхай гэтая перамога стане адной з многіх, якія яшчэ чакаюць нас наперадзе!💫

#гімназія9
#лепшыядзеці
#нашыперамогі_і_дасягненні
🔥Міжнародны дзень памяці ахвяр генацыду

👌Навучэнцы гімназіі 9 нясуць Ганаровую Вахту Памяці на Посце 1 г.Мінска,🔥дзе сёння праходзяць памятныя мерапрыемствы.🌹🌹

🎖🔥Памяць - гэта тое, што жыве вечна, што робіць нас людзьмі...Мы помнім.🎖

#гімназія9
#лепшыядзеці
#памяць_і_боль
#генацыд
Сегодня в государственном учреждении образования "Детский сад №395 г Минска" прошло детское дефиле " Адкуль прыйшла казка". Родители стали активными участниками детской драматизации на белорусском языке.

Рана-рана ў садок
Дзеці прыбягаюць.
Ведаць ім цікава ўсё —
Веды набываюць.
Гульні, песні, карагод —
Кемлівыя дзеці.
Казкі, музыка гучаць.
Любяць усё на свеце.


#дзіцячы_сад395
#лепшыядзеці
#роднаямова
8👍1🥰1
👀🔽ФОТАФАКТ: у гімназіі 9 праходзяць інфармацыйныя і класныя гадзіны, прымеркаваныя да Дня Чарнобыльскай трагедыі

⚠️⚡️Чарнобыль.....аднаго хапае слова⚡️⚠️

26 красавіка 1986 года на Чарнобыльскай атамнай станцыі адбылася найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя.💨Найбольш маштабнымі таксама сталі ўрон ад трагедыі і наступствы.☄️ Да гэтага часу дакладна невядомая колькасць людзей, якія загінулі і пацярпелі ад яе.🙏

💥Аварыя поўнасцю разбурыла рэактар, у навакольнае асяроддзе была выкінута вялікая колькасць радыеактыўных рэчываў.🌬На ліквідацыю наступстваў аварыі мабілізавалі больш за 600 тыс. чалавек, а з 30-кіламетровай зоны эвакуіравалі сотні тысяч жыхароў. 👨‍👩‍👧‍👦Да гэтага часу станцыя 🏭не працуе, а зона вакол яе з'яўляецца зонай адсялення і маўчання.⚠️


Мёртвый город…
Пустыней безлюдной Площадь в центре.
И парк одичал…
Как представить немыслимо трудно,
Что когда-то здесь голос звучал,
Голос Припяти, шумный и звонкий,
Жизнь кипела, росла детвора.
Окна настежь…
Теперь лишь обломки
Прошлых лет на площадке двора…


#гімназія9
#лепшыядзеці
#чарнобыль
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
8️⃣0️⃣🟩🟩🟩🟩

💪Ветэран жыве побач
💪#30_дней_до_победы

❤️Дарыць увагу, павагу і цяпло сэрцаў  людзям старэйшага ўзросту важна кожны дзень☝️, але асабліва прыемна ім наша увага ў святочныя дні.💪

💪Таццяна Андрэеўна Калабан, ветэран партызанскага  руху, з якой мы сябруем шмат гадоў, напярэдадні Дня Вялікай Перамогі💪 шчырыя словы радасці і пажаданні дабра і міру адрасуе маладому пакаленню.💪

💪💪Святы абавязак кожнага - беражліва захоўваць і несці скрозь гады памяць пра тых, хто "каваў" для нас Вялікую Перамогу, набліжаючы дзень вызвалення. 💪Дзякуючы вызваліцелям, сёння мы можам радавацца шчасліваму жыццю і мірнаму небу.💪


#гімназія_9
#лепшыядзеці
#дзень_Перамогі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤️Ганаруся роднымi сiмваламi

❤️💚🤍
Яны ў сваім трыадзінстве перадаюць нашу гісторыка-культурную спадчыну, падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускага народа.

🟥🟩У рамках святкавання дзяржаўнага свята - Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь - у гімназіі 9 прайшоў адзіны ўрок "Ганаруся роднымі сімваламі".🇧🇾

🇧🇾Нашы сімвалы – гэта гісторыя і сённяшні дзень беларускага народа.

#гімназія9
#лепшыядзеці
#сімвалы_краіны
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📸МЕДЫЯ
          ГІМНАЗІЧНЫ_ГРАМАФОН
📸

❗️Гімназіі 9 г. Мінска імя Д. М. Манкевіча прысвоены статус "Школа Міру"

🌍 Мы пражылі яшчэ адзін дзень на Зямлі, шчаслівы мірны дзень! Блізкія людзі, стабільнасць і мірнае неба над галавой - у гэтым заключаецца шчасце. Няхай жа і заўтрашні будзе не горшым, а толькі лепшым! Мы жадаем усім вам міру і шчасця!

🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾🇧🇾

#гімназія9
#лепшыядзеці
#школа_міру
#медыяцэнтр
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
ВІНШУЕМ
пераможцаў трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Кітайская мова”

🏆 Дыплом 1️⃣ ступені - Ярашук Марыя, навучэнка 8 “Б” класа;
📜 Пахвальны водгук - Мятлушка Мар’я, навучэнка 8 “Б” класа.

💫 Ганарымся навучэнцамі гімназіі і жадаем поспехаў у вывучэнні кітайскай мовы.

#гімназія9
#лепшыядзеці
#кітайскаямова
🌸У добры час! У добры шлях!🌸

💐🎈Шары, букеты, сур’езныя выпускнікі, слёзы на вачах -  24 мая ў гімназіі 9 прайшло Свята Апошняга Званка!🔔

🌟Ужо з самай раніцы гімназічны двор напоўніўся радасцю і прадчуваннем свята. 💐Сюды павіншаваць выпускнікоў прыйшлі іх бацькі і настаўнікі.

🗣З віншаваннямі і цёплымі словамі пажаданняў  да выпускнікоў звярнулася дырэктар гімназіі Таццяна Іосіфаўна Касцюк і нашы паважаныя госці.

💫11 гімназічных гадоў - гэта тысячы званкоў.🔔 Ніводзін не быў падобны на другі:☝️ адзін прыспешваў на першы ўрок, другі клікаў да любімага настаўніка, трэці дапамагаў у складаны момант, калі цябе выклікалі да дошкі, а табе зусім не хацелася адказваць…💥 Здавалася, званкам не будзе канца...

☝️Паважаныя нашы выпускнікі! Наперадзе Вас чакаюць шматлікія выпрабаванні, новыя сустрэчы і адкрыцці , але назаўжды  з Вамі застануцца добрыя ўспаміны  і светлыя дзіцячыя мары!💫🎈🌼І паверце: яны абавязкова збудуцца!🌼🎈

#гімназія_9
#лепшыядзеці
#апошнізванок
🔥2