Наш Первомайский образовательный
1.38K subscribers
97.6K photos
4.4K videos
49 files
4.29K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
"Каб родная мова гучала!” - з такiмi словамi пачаўся сёння  дзень, прыўрочаны да Мiжнароднага дня  роднай мовы, у дзiцячым садзе  5️⃣2️⃣0️⃣

З самага ранку, пад гучанне беларускіх песен, дзяцей i бацькоў ветлiва па-беларуску сустракалi ў садку.
Кожнаму даросламу патрэбна было выканаць заданне:  перакласці словы з беларускай мовы, а таксама ўспомніць прыказку ці прымаўку.
Для  выхаванцаў i iх бацькоў прыгатаваны кнiжныя падарункi, тлумачальнiкi беларускiх слоў 📚.

На працягу святочнага дня прайшло шмат мерапрыемств:
🔰 старэйшыя выхаванцы наведалi бібліятэку ў гімназіі № 38, пазнаёміліся з творчасцю беларускіх пісьменнікаў, паэтаў;
🔰 выхаванцы сярэднiх груп  вадзiлi карагоды, развучвалi беларускiя рухомыя гульнi;
🔰 выхаванцы малодшых груп прагледзiлi казку "Зайкава хатка";
🔰 а самыя маленькiя пазнаёмiлiся  з героямi беларускіх чытанак-забаўлянак.

Дзiця, якое з маленства шануе традыцыi сваiх продкаў, гаворыць па-беларуску, паважае сваiх бацькоў, пранясе такiя адносiны праз усё жыццё.

#дзiцячы_сад_520
#дзень_роднай_мовы