Наш Первомайский образовательный
1.37K subscribers
97.6K photos
4.4K videos
49 files
4.29K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
💫Па ручніку,што з роднай хаты, мы пазнаём сваю Радзіму ...💫🇧🇾

🔹Кожны дзень мы карыстаемся багатай спадчынай нашых продкаў і нават не задумваемся над гэтым...

👩‍🎓💫 Таленавітых ⭐️🌟аматараў краязнаўства і турызму📚📖, удзельнікаў рэспубліканскага  семінара-практыкума "Актуальныя аспекты ўдасканалення дзейнасці ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Развіццё сістэмы турысцка-краязнаўчай работы з навучэнцамі ў г.Мінску" сёння шчыра вітаў Мінскі дзяржаўны  палац дзяцей і моладзі.🎈🎉

🏬Гімназія 9 прадстаўляла на семінары Першамайскі раён г.Мінска і дзялілася  вопытам работы музея "Беларуская хатка". 🏡Акрамя традыцыйных экскурсій, майстар-класаў і квэстаў сёння ў рабоце нашага музея актыўна выкарыстоўваюцца інтэрактыўныя гульні і практыкаванні, створаныя з дапамогай сэрвісу Learning Apps,🖥️📱якія могуць быць выкарыстаны ў рабоце іншых музеяў устаноў адукацыі: матэрыялы заўсёды даступны на сайце гімназіі.

🔹Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды, трэба. 🔸 Часцей  азірайцеся, сябры, назад, у мінулае, каб не пагасла свечка на покуці ў бацькоўскай хаце, каб лягчэй было ісці наперад, у будучыню.🌅

💚Мы заўсёды рады бачыць Вас у этнаграфічным музеі "Беларуская хатка"❤️

#гімназія9
#краязнаўства_і_турызм
#музейнаяпрастора
📸ФОТАФАКТ

☘️Ёсць у кожнага свой мілы сэрцу куток, які з бегам гадоў не толькі не цьмее ў памяці, а становіцца як бы яснейшы, даражэйшы...

☝️Сёння гімназія 9 прымае ўдзел у Рэспубліканскім прэзентацыйным мерапрыемстве Усебеларускай моладзевай экспедыцыі "Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства!"❤️💚 для навучэнцаў Мінска і Мінскай вобласці, якое ў гэтыя хвіліны праходзіць у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства.🌳🏕

👌Увазе ўдзельнікаў мерапрыемства экскурсавод гімназіі Аляксандра Яскевіч прадстаўляе экскурсійны маршрут "Любы! Родны! Першамайскі!"

☝️Кожны чалавек ганарыцца той мясцінай, дзе нарадзіўся і жыве, любіць свой родны куточак як часцінку нашай непаўторнай Бацькаўшчыны.❤️💚 Менавіта такім кутком, малой радзімай, для нас і з’яўляецца Першамайскі раён г. Мінска - самы лепшы куток беларускай сталіцы!

#гімназія9
#краязнаўства_і_турызм
📸ФОТАФАКТ

У рамках падрыхтоўкі да ўдзелу ў рэспубліканскіх краязнаўчых чытаннях, прысвечаных Герою Беларусі Мітрапаліту Філарэту, навучэнцы гімназіі 9 наведалі Мінскі храм-помнік у гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай.

Храм-помнік уздзейнічае на розум, эмоцыі і дух кожнага, хто прыходзіць сюды. Тут чалавек трапляе ў нязвыклае для сябе асяроддзе. Асяроддзе, дзе няма зямнога прыцягнення, але нешта мякка кранае сэрца. Тут нараджаецца пачуццё Радзімы.

#гімназія9
#духоўнасць
#краязнаўства
📸ФОТАФАКТ

🌟Гнецька Софія прадстаўляе гімназію 9 і Першамайскі раён г.Мінска на Рэспубліканскіх краязнаўчых чытаннях, прысвечаных Герою Беларусі Мітрапаліту Філарэту, якія праходзяць 12-13 кастрычніка ў Мінску.

🌟У секцыі "Праваслаўнае краязнаўства як крыніца духоўна-маральнага ўзбагачэння" Софія прадставіла работу "Гонар краю майго: Мінскі храм-помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай".

☝️Роля Храма-помніка ў беларускім сучасным грамадстве каласальная. Тут чалавек трапляе ў нязвыклае для сябе асяроддзе. Асяроддзе, дзе няма зямнога прыцягнення, але нешта мякка кранае сэрца. Менавіта тут і нараджаецца пачуццё Радзімы.❤️💚

#гімназія9
#лепшыядзеці
#краязнаўства