Наш Первомайский образовательный
1.38K subscribers
97.6K photos
4.4K videos
49 files
4.29K links
Наш Первомайский образовательный канал Управления по образованию администрации Первомайского района г.Минска
Download Telegram
Мая сям'я 👨‍👩‍👧‍👦

Сення выхаванцы малодшай групы дзiцячага садка 5⃣2⃣0⃣ на  занятку па адукацыйнай галіне “Развіцце маўлення і маўленчых зносін”:
❇️ фарміравалі уменні адказваць на пытанні,  выкарыстоўваючы даступныя маўленчыя сродкі;
✳️ замацоўвалі фразы: вялікая сям'я, майго тату клічуць...., маю маму клічуць .... , я люблю (кахаю) сваю сям'ю.
😊 Усiм было вельмi цiкава!

#дзіцячы_сад_520
#маўленчыя_зносіны
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Пяшчотныя словы дорыць усім мамам, Багонцава Наталля Аляксандраўна, выхавальнік дзiцячага садка 5⃣2⃣0⃣.
💕 Беражыце сваіх матуль!


#дзіцячы_сад_520
#з_любоўю_да_мацi
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🍂 ВОСЕНЬСКІ КІРМАШ
      у дзiцячым
садку 5⃣2⃣0⃣

☝️Знаёмства дзяцей з гісторыяй Беларусі, яе культурай і абрадамі, народнай творчасцю ажыццяўляецца ў дзіцячым садзе так сама і праз фальклорныя святы і гульні.

Восеньскае свята ў старэйшых групах прайшло ў форме каляндарна-абрадавага свята "Восеньскі кірмаш"

Дзецi танцавалі, гралі на музычных народных інструментах🪇🪗 і ў народныя гульні, спявалі беларускія песні 🎶.

#дзіцячы_сад_520
#музычнае_мастацтва
#восеньскi_кiрмаш
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🌟 ДА НАС ПРЫЙШЛА КАЛЯДА!

Добры дзень таму,
Хто ў гэтым даму!
Нам не хочацца чакаць,
Мы пачнём калядаваць


У прыбраных касцюмах, з песнямі і заклікамі, з пажаданнямі дабрабыту, здароўя,  багацця і шчасця калядоўшчыкі завiталі ў  дзiцячы сад
5⃣2⃣0⃣ да выхаванцаў старэйшых груп.

Добры эмацыянальны настрой падарылі дзецям казачныя госці🐐💃🐻. Яны выканалі калядныя песні, вадзілі карагоды, гулялі ў народныя гульні. Гаспадары былі шчодрыя, частавалі гасцей прысмакамі 🍎🍞🌭🍬

Свята атрымалася вясёлым, шумным і відовішчным 👀.
❤️💚Удзельнічаючы ў фальклорным свяце, выхаванцы далучаюцца да культуры і традыцый свайга народа.

#дзіцячы_сад_520
#музычнае_мастацтва
#свята_Каляда
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️💚 ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

«Не цурацца нашай мовы,
Заўжды на мове роднай размаўляць,
Бо хіба ёсць пяшчотней што,
чым словы,
Якія з вуснаў матчыных гучаць»

                       🖋️М. Багдановіч

21 лютага ў дзіцячым садку
5⃣2⃣0⃣ святкавалi Дзень роднай мовы.
Усе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце:
♻️ садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве;
♻️ развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці.

🔅На працягу дня выхавальнікі разам з гаспадыней Святланай далучалі дзяцей👫 да беларускай народнай культуры, пашыралі слоўнікавы запас, адгадвалі загадкі, паглыблялі знаёмства з родным краем 🦬🌾, прывівалі любоў да роднай мовы.

#дзіцячы_сад_520
#дзень_роднай_мовы
🔰 МЕТАДЫЧНЫЯ БУДНІ

📣 Сёння ў дзiцячым садку
5⃣2⃣0⃣ адбылося пасяджэнне метадычнага аб'яднання выхавальнікаў дашкольнай адукацыі груп з беларускай мовай навучання i выхавання Першамайскага раёна г.Мінска.
☝️ Сваім вопытам па тэме
“Фарміраванне ўяўленняў аб прафесіях людзей сельскай мясцовасці ў выхаванцаў 3-4 гадоў праз гульнёвую дзейнасць” дзялілася выхавальнiк другой малодшай групы 9️⃣ БАГОНЦАВА-ПАПКО НАТАЛЛЯ АЛЯКСАНДРАЎНА.
❗️Так сама выхавальнікамі дзіцячага сада арганізавана выстава дыдактычных гульняў па тэме.

#дзіцячы_сад_520
#метадычныя_буднi
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️💚 МЫ АДЗІНЫ НАРОД

Мы ўсе грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Асноўнымі якасцямі беларусаў здаўна былі салідарнасць, працавітасць, адказнасць, узаемаразуменне.

🇧🇾 "Мы, беларусы - мірныя людзі" - гучыць першы радок Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Нас аб'ядноўваюць гісторыя, традыцыі, культура. Мы - адзіны народ.

🎶 Сення, у музычным зале дзiцячага
садка 5⃣2⃣0⃣ адбылося свята для выхаванцаў старэйшых груп.

#дзіцячы_сад_520
#музычнае_мастацтва